it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 24

чытач Зьміцер Курза даслаў свой зварот на Аліварыю і адказ бровару

 

Ад каго: Mochalova Alla <alla.mochalova@alivaria.by>
Каму: Kurzen <zmitrachok@

Шаноўны Дзмітрый!

 

Вялікі дзякуй за Ваш допіс і пажаданне. Як адно з найстаражытнейшых прадпрыемстваў не толькі ў піваварнай галіне, але і ва ўсёй Беларусі, мы з павагаю і пяшчотаю ставімся да беларускай мовы.

Спадзяемся, мы не расчаруем Вас і надалей (і ў смаку, і ў камунікацыях), а таксама спадзяемся, што Вам споўнілася 18 гадоў, калі Вы пачалі ўжываць піва, бо мы – за адказнае спажыванне!

 

З найлепшымі пажаданнямі

Ала Мачалава

Менеджар па карпаратыўных камунікацыях

From: Kurzen [mailto:zmitrachok@
Subject: зварот

 

Вітаю, шаноўная "Аліварыя"! са школьных часоў, як і большасць беларусаў, з'яўляюся спажыўцом вашай якаснай прадукцыі. і ў цяперашні час з вялікай асалодай п'ем з жонкай "Белае золата" -  калі бываем у кавярнях, рэстаранах, то заўжды яго замаўляем; бацька мой пасля работы надта любіць "Залатое" з ліверкай ды і бабуля не супраць стаканчыку "Дзясяткі" зрэдку)) таму выказваем вам шчырую падзяку за смачную прадукцыю!
аднак, на вялкі жаль, непакоіць адна праблема: "Аліварыя" да апошняга часу зусім не ўжывала нашу родную мову: ні на этыкетках (акрамя назвы), ні ў рэкламе, ні ў надпісах на спадарожных рэчах (мэблі, халадзільніках, попельніцах, посудзе і інш.), транспарце і г.д..
на шчасце, зараз з'явіліся ў гіпермаркеце Гіпа ў Лошыцы скрыні для захоўвання рэчаў з беларускім надпісам (..."ствараем спадчыну"). і гэта, спадзяюся першая ластаўка, першы крок па выкарыстанні піўзаводам роднай мовы ў сваёй маркетынгавай палітыцы.
хочацца верыць, што такая акцыя не будзе аднаразовай і неўзабаве сталыя і магчымыя спажыўцы "Аліварыі" змогуць убачыць родную мову на прадукцыі - гэта ж не так складана напісаць на бутэльцы(банцы) піва "Залатое" замест "Золотого" ці "Жывое", "Чапскі" і г.д..! можна як тая ж "Крыніца", хаця я яе не піў, шчыра кажучы, ўжо гадоў 10, на пярэдняй этыкетцы рабіць надпіс на белмове, а з адваротнага па-руску ці па-ангельску.
тое ж тычыцца і спадарожнай прадукцыі, там родная мова была б дарэчы!
ну а рэклама па-беларуску, як вядома, адразу з'яўляецца адметнай і пазітыўна вылучае рэкламуемы аб'ект, брэнд сярод астатніх.
таму вялікая просьба звярнуць увагу на мой допіс і павярнуцца ўрэшце тварам да роднай мовы. а я са свайго боку абяцаю яшчэ больш ужываць вашую прадуцыю. упэўнены, гэтак зробяць і іншыя пакупнікі!
з павагай і надзеяй на лепшае Дзмітрый Курза

Тэгі:

Nov 24

zg4

піша чытач Зьміцер Курза:

Глебе, пасьля шэрагу зваротаў аматараў згушчонага малака Глыбоцкі кансервавы камбінат ўрэшце вырабіў "белмоўную" згушчонку! з перамогай)

віншую Зьмітра зь перамогай!

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 24

Создай свою Карту Путешественника!

Тэгі:

Nov 22

Неверагодная гісторыя кахання вядомага палітыка і прыгажуні Вольгі Шылак – у эксклюзіве Еўрарадыё.

Перадрук з Еўрарадыё

Тут было ўсё: спачатку яна адмовіла яму, потым Павел заявіў, што яны могуць быць сябрамі… Спатканні без кветак, прызнанне ў каханні пад вадой, першы пацалунак у спецкамендатуры… Самі закаханыя жартам завуць гэтую гісторыю "санта-барбарай"!..

“Вох!.. сапраўдная беларусачка!..”

… А пазнаёміў пару журналіст Кастусь Шыталь 5 гадоў таму. Вядомы апазіцыянер і былы палітвязень Павел Севярынец характарызуе яго як чалавека, які “здаў тэст па гісторыі Беларусі на 100 балаў са 100”. Павел у той час наймаў кватэру ў Мінску супольна з Шыталем. І Кастусь запрасіў дзвюх знаёмых першакурскніц дахаты на прагляд фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.

Павел Севярынец: “Калі я выйшаў са свайго пакоя і ўбачыў дзвюх дзяўчат, то паглядзеў на Волечку – і першае маё было такое: “Вох!.. сапраўдная беларусачка!..”
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 22

выступ на фэсьце Крэўскія камяні - 2005
відэа адсюль

Лілі Марлен

(Lili Marleen)

 

Перад казармай,

дзе ўначы ліхтар

ліў святло на твар мой

і табе на твар, —

зноў бы стаяць, без перамен,

пад ліхтаром, ля гэтых сцен,

з табой, Лілі Марлен.

 

Нашыя два цені

зліліся ў адзін.

Мроі-летуценні

й не стае гадзін.

Глядзі, хто прагне палкіх сцэн,

як мы ўдваіх ля гэтых сцен

стаім з Лілі Марлен.

 

Я пасля адбою

мчуся да цябе.

Хай мне свеціць трое

сутак на “губе”,

буду ўсю ноч, як верны цень,

ізноў стаяць ля гэтых сцен

з табой, Лілі Марлен.

 

Бачыў тваю постаць,

слухаў кожны крок,

ды каханне помсціць,

нават незнарок…

І хто цяпер, мяне ўзамен,

пад ліхтаром, ля гэтых сцен,

з маёй Лілі Марлен?

 

З цемрадзі і згубы,

з роспачы на дне

клічуць твае губы,

нібы ў сне, мяне.

Хай зноў мілосць кранецца вен,

і буду зноў ля гэтых сцен

з табой, Лілі Марлен.

 

узята адсюль

Тэгі: ,

Nov 22

torcik

Тэгі:

Nov 22

vkl

Тэгі:

Nov 21

"Я против эмблемы на белорусском языке. Это связано с историей, политикой.Наш главный геополитический и стратегический партнёр -это Россия. Она наша матушка-кормалица. Поэтому я за русский язык. Мне жалко Украину и Литву, что им навязывают их национальный язык. Слава богу, у нас не так. Наш руководитель мудро соблюдает этот баланс. И я не горжусь тем, что Беларусь независимая. Нас отделили от Великой страны. Что в этом хорошего? А все наши так называемые националисты пропагандируют белорусский язык, потому что им его навязали. Что касается эмблемы, если это зависит от меня, я буду настаивать, чтобы она была только на русском языке. Потому что она будет появляться на всех официальных документах. И мне переводчик с белорусского языка не нужен. Зачем самим себе создавать лишние барьеры! Если бы возник вопрос, между каким языком выбирать: белорусским или английским, я бы выбрал белорусский. Но если выбирать между русским, то я однозначно за него."

цытата адсюль

Тэгі:

Nov 21

Глеб Лабадзенка, для naviny.by

labadzenka-250nЗноўку натрапіў у інтэрнэце на абмеркаваньне “брэнду Менска”. Думаю, як і вам, гэта ўжо набіла добрую аскоміну. Думаю, як і вам, сінія мазаічныя лініі і “сынк мінск” выклікае нэрвовую ўсьмешку.

Аднак, назіраючы нястомныя пошукі Мінсельсавета ўвасобіць мой родны горад у брэндзе, не магу заставацца ў баку. Маю дзьве прапановы.

Першая. Прапаную брэндам Менска зрабіць аўтазак. Гэта будзе справядліва. Аўтазак у нас і на мітынгах, і на сьвятах, і нават на масавых коўзаньнях на каньках. Яго добра ведаюць жыхары і госьці сталіцы. Яго можна штодня з нагоды і без нагоды пабачыць на менскіх вуліцах.

Выгодаў – не зьлічыць! Ня трэба будзе раскашэльвацца на бігборды – ён сам памерам з бігборд, яшчэ і перасоўны. Ня трэба рэклямаваць – аўтазаку рэкляма без патрэбы! Ня трэба плаціць дызайнэрам, яшчэ і з самога Ландыну!

Аўтазак можна намаляваць на паштоўцы – і напісаць побач, як у нас любяць, у старынным сьцілі: “ПріветЪ ізЪ Мінска!”. Можна вырабіць як магніцік на лядоўню (кажуць, ужо нехта нават вырабіў). Можна зрабіць яго пазлам для турыстаў: зьбяры пазл – і пераначуй задарма на Акрэсьціна.

Можна нават здаць на мэталалом той трыццацігадовы чырвоны даблдэкер, які практычна пусты намотвае кругі па горадзе-героі. І вазіць рэдкіх дарагіх турыстаў у аўтазаку. Разам з ідэяй перарабіць Валадарку на гатэль – шык!
Думаю, будучыя хакейныя фанаты, якія панаедуць на Чэмпіянат-2014, ад такіх экскурсіяў у перапынках між матчамі будуць сікацца кіпнем!

Калі вы скажаце, што аўтазак – гэта жэстачайшэ, тады я маю другую прапанову.

Прапаную брэндам Менска зрабіць гасьцініцу “Кемпінскі”, што дабудоўваецца каля цырка.

Гэта – чуда, а не зданіе. У дзярэўні, гдзе вырасьлі нашыя чыноўнікі, такіх відавочна не было. Таму адмовіцца ад падобнай ідэі, верагодна, не было і думак. Пляваць, што для гэтага давялося ўшчэнт спаскудзіць праспект, панараму, дзіцячы парк і цэнтр горада ў цэлым.

Чуда яшчэ і таму, што яно ў праекце мела 4 паверхі, а на справе атрымалася 9. Во тэхналогіі пайшлі!

“Кемпінскі” – сімвал перамогі сьветлай будучыні над гнілым мінулым. Дзеля яго будовы зьнішчылі першую і адзіную захаваную ў Менску электрастанцыю – помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя. Хачу пайменна нагадаць 4 чалавек, якія паставілі свае подпісы ў дакуменце пра яезьнішчэньне (маю копію): “мэр” Менска Мікалай Ладуцька (працуе), тагачасны галоўны архітэктар Віктар Нікіцін (звольнены), начальнік упраўленьня па “ахове” спадчыны Мінкульта Ігар Чарняўскі (працуе), тагачасны намесьнік міністра культуры Віктар Кураш (звольнены). Інвестары прымусілі, на вас націснулі? Герастратамі перад нашчадкамі застанецеся вы, хлопцы, а не інвестары.

…Гэтым летам я ўпершыню пабыў у Стамбуле. Уразіла адна дэталь. Непадалёк ад цэнтра горада цяпер ідзе маштабны разбор будынкаў уздоўж вуліцы. Гід патлумачыў: у 1980-х гадах было бязладдзе, чыноўнікі за хабар дазвалялі будаваць абы-што і абы-дзе. Цяпер усе тыя рашэньні адным махам прызнаныя незаконнымі, будынкі разьбіраюцца, гаспадароў высяляюць у стамбульскія шабаны. Гэта так, прывет з будучыні гаспадарам “Кемпінскага”.

Што да брэнду Менска, сябры, які варыянт падтрымліваеце?.. Аўтазак ці “Кемпінскі”? Нам трэба сьпяшацца, бо Чэмпіянат хутка, і бяз брэнду ніяк – што людзі падумаюць?!

Читать полностью:http://naviny.by/rubrics/opinion/2013/11/21/ic_articles_410_183717/

Тэгі:

Nov 21

kupala1919


СПАМПАВАЦЬ


СПАМПАВАЦЬ

пазычана з сайту "Архівы Беларусі"

а вось тут можна паслухаць ГОЛАС ЯКУБА КОЛАСА

Тэгі: ,