it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 01

Знайшоў у ЖЖ Алеся Мазаніка. Спачатку проста парагатаў. А пасьля падумалася, што, відаць, сёньняшнія ідзяволахі на месцах прыкладна з такімі матывацыямі забараняюць канцэрты беларускіх гуртоў і выступы беларускіх літаратараў.
Радуе адное — усё мінецца, любоў застанецца.

609917ac3f2c

Тэгі:

Dec 01

Адбылося гэта, у тым ліку, пасля маёй публiкацыi ў “Звяздзе”, а таксама іншых публікацый і грамадзкіх акцыяў
У нумары ад 30 лiпеня “Звязда” паведамiла пра прыкры недагляд у Брэсце: на помнiку 1000-годдзя горада было дапушчана 75 граматычных памылак! Большасць з iх былi аднолькавыя — у шрыфце адсутнiчала лiтара “ў”.

Тады “Звязда” самая першая напiсала пра гэты факт, а прадстаўнiкi Брэсцкага гарвыканкама паабяцалi нам усё выправiць.

Абяцанне стрымалi — у мiнулую суботу на помнiку з’явiлiся новыя дошкi з надпiсамi. Лiтара “ў нескладовае” заняла сваё пачэснае месца пасля галосных. “Днепра-Бугскi” канал справядлiва стаў “Дняпроўска-Бугскiм”, а “Вялiкае княства Лiтоўскае” цяпер паважна пiшацца “Вялiкае Княства Лiтоўскае”.

Тэкст падрэдагавалi i скарацiлi — вiдаць, каб менш было прасторы для памылак. У таблiчцы, прысвечанай XVІ стагоддзю, знiкла згадка пра Рэч Паспалiтую. Пэўна, таму, што на старой таблiцы адразу пасля ўсталявання нейкiя хулiганы-палонафобы спiлавалi гэтыя словы. Вырашылi, мусiць, не правакаваць дурняў.

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 30

nils

Гэтую працу Нільса фон Нільсана я набыў на бэрлінскай барахолцы ў раёне станцыі Tiergarten. Праца датаваная 1945 годам, захавалася ў прыстойным стане, старой рамачцы. На запыт у нэце вылятае толькі нямецкі матэматык, якога так звалі. Ці гэта ён маляваў у вольны час, ці гэта цёзка незагуглены патрапіўся — ня ведаю. Аднак гляджу на гэтую карцінку і разумею, што яна — ужо гісторыя…

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 28

001

Тут, у ляйпцыгскім храме Сьвятога Томаса Яган Себасьцьян працаваў ад 1723 і ажно да сваёй сьмерці ў 1750 годзе. Тут ён пахаваны. Тут, аддаўшы ўсяго 2 эўра, можна патрапіць на гадзінны арганны канцэрт, дзе выконваюцца творы самі разумееце каго…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 27

002

Гюнтэр Літфін, першая ахвяра Бэрлінскага муру. Застрэлены памежнікам Гербертам Плаўлем 24 жніўня 1961 году.

Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” Глеб ЛАБАДЗЕНКА знаходзiцца ў Берлiне, дзе працягваецца святкаванне 20-годдзя падзення Берлiнскага муру

Даведаўшыся, што Інстытут Гётэ ў Мiнску адбiрае журналiстаў для азнаямляльнай паездкi ў Берлiн, я, вядома, адразу падаў заяўку. Хоць i бываў ужо ў сталiцы Германii, але тэма гэтай паездкi — 20-годдзе падзення Берлiнскага муру (мiж iншым, беларускi “мур” i нямецкая “мауэр” маюць нешта агульнае). Быў вельмi ўсцешаны атрымаць вестку, што з Беларусi адабраныя для паездкi двое журналiстаў, у тым лiку — спецыяльны карэспандэнт “Звязды”.

I ўсё мусiла прайсцi дакладна i гладка: iмкненне немцаў да парадку — гэта не мiф. Я атрымаў бiлеты на самалёт у два бакi, у аэрапорт была замоўлена машына, па мэйле дасланыя рэкамендацыi, якiя рэчы браць з сабой i якое надвор’е плануецца ў Берлiне. Аднак…

— 99 %, што вы не паляцiце, — без драбiнкi жалю кажа мне ў нашым аэрапорце супрацоўнiк “Белавii”.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 27

cikavuju spasylku daslali:

TOP-7 belaruskih zhurnalistau-blogerau

4 pazicyja:

Всем пример

Глеб Лабадзенка

Глеб отлично пишет на социальные темы. На это у него нюх. Вопросы культуры — тоже его стихия. Замечу, журналист-блоггер у нас редкость, а уж создавший при этом блог не на общей платформе — редкость вдвойне. Глеб как раз ведёт самый настоящий «стандалоун»-блог (от англ. stand alone — стоять отдельно), оформляет всё грамотно визуально, и вообще он гражданский активист, спортсмен и красавец. Не преувеличиваю.

http://baj.by/m-p-viewpub-tid-10-pid-163.html

Nov 26

001

Бэрлін на канцы лістапада такі ж халодны, як Менск. Жыцьцё віруе — жыхароў тут у паўтара разы больш, культуры больш разоў у трыццаць. Сьвяткаваньні 20-годзьдзя падзеньня Бэрлінскага муру дадаюць урачыстасьці і настрою.  Калядныя кірмашы, глінтвайн, яблыкі ў чакалядзе. Бэрлін у лістападзе варты, каб завітаць сюды на тыдзень.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 23

sonca
А вось і чарговы суперхіт ад гурта HandmadE — “Загляне сонца 2.0”.
Рэч у тым, што некалі ўжо была песьня з назваю “Загляне сонца”, а гэты варыянт — яе поўнае пераасэнсаваньне, новае ўвасабленьне тых мастацкіх вобразаў.
Запіс не студыйны, зроблены live ў часе рэпетыцыі.
+ пашаманіў я крышачку з апрацоўкай 😉

HandmadE. Загляне сонца 2.0
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/11/zagliane-sonca_red2.mp3]
музыка і словы Я.Валошын
СПАМПАВАЦЬ

гурт HandmadE
сола-гітара А.Маркуц
вакал, гітара Я.Валошын
акардэон М.Квяткоўскі

Тэгі:

Nov 22

sabaka1

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 22

мулявін

гэты здымак зроблены абсалютна выпадкова ў чэрвені 2001 года. я ішоў у Дом прэсы — і пабачыў, як з дзьвярэй выходзяць “Песьняры” ў поўным складзе (у іх была там прэсавая канфэрэнцыя). выходзяць — і разыходзяцца ў розныя бакі.
да каго падбегчы па аўтограф і здымак на памяць? зразумела, да Уладзімера Мулявіна!..
так я здабыў здымак зь легендарным музыкам, якога бязьмежна люблю і паважаю.
а праз паўтара гады Мулявіна ня стала…

Тэгі: ,