
Сябры!
Рыхтуецца да друку ўнікальнае выданьне -- факсыміле "Ладзьдзі Роспачы" Ўладзімера Караткевіча.
Кніга фармату А4 будзе ўключаць у сябе:
* поўную факсымільную копію рукапісу "Ладзьдзі Роспачы" Уладзімера Караткевіча,
* друкаваны тэкст навэлы,
* арыгінал друкапісу перакладу "Ладзьдзі" на расейскую мову Васіля Сёмухі (з рукапіснымі праўкамі Ўладзімера Караткевіча,
* некаторыя фрагмэнты іншых рукапісаў Караткевіча -- у якасьці прыклада Караткевіча-рэдактара,
* прадмову Рыгора Барадуліна (гэты твор Караткевіч прысьвяціў менавіта Барадуліну і падарыў Дзядзьку Рыгору арыгінал рукапісу),
* тэксталягічны аналіз усіх рэдактарскіх і цэнзарскіх правак, выкананы самым аўтарытэтным дасьледчыкам творчасьці Караткевіча Анатолем Вераб'ём
* унікальныя здымкі Уладзіміра Караткевіча і Рыгора Барадуліна (друкуюцца ўпершыню).
----------- агулам - каля 120 старонак!!!
Выданьне ўнікальнае з усіх бакоў. Па-першае, арыгінал "Ладзьдзі" зьмяшчае ўсяго 23 старонкі, а почырк Караткевіча настолькі разборлівы і ўборысты, што твор можна без праблем прачытаць проста з рукапісу. Па-другое, у рукапісы можна дакладна прасачыць і прааналізаваць працу Караткевіча са словам: падбор сынонімаў, перастаноўка словаў месцамі, выкрэсьліваньне цэлых абзацаў... У друкаваным тэксьце будуць дзеля зручнасьці пазначаныя ўсе моманты, дзе Уладзімер Караткевіч рабіў праўкі. І кожны з вас зможа адкрыць для сябе Караткевіча наноў, зазірнуць на пісьменьніцкую "кухню".
Калегі! Калі хто мае жаданьне і магчымасьць ахвяраваць на будучае выданьне, гэта можна зрабіць наступнымі спосабамі.
1. Вы ахвяруеце пэўную суму грошай -- і пасьля выхаду кнігі атрымліваеце адпаведную колькасьць асобнікаў (сума дзеліцца на сабекошт асобніка).
(ФАКТЫЧНА -- ВЫ ВЫКУПЛЯЕЦЕ ЧАСТКУ НАКЛАДУ ПЕРАДПЛАТАЙ)
2. Вы ахвяруеце грошы -- і атрымліваеце ў падарунак сымбалічны асобнік (-кі) з аўтографамі стваральнікаў кнігі. А вашыя грошы ідуць на паніжэньне сабекошту выданьня.
(ФАКТЫЧНА -- ВЫ РОБІЦЕ ДОБРУЮ СПРАВУ, А КНІГІ АТРЫМЛІВАЕЦЕ ЯК БОНУС)
Дапусьцім, на 100 асобнікаў трэба 1 мільён рублёў. Пры гэтым сабекошт асобніка складзе 10 тысяч. Вы ахвяравалі 100 тысяч -- гэта дазволіць зьнізіць сабекошт на тысячу (1.000.000-100.000=900.000/100=9000)-- і зрабіць выданьне больш дасяжным.
У любым разе, усе мецэнаты (па іхным жаданьні) будуць згаданыя ў кнізе.
Ахвотным ахвяраваць можна пісаць на мэйл labadzenka@gmail.com, стукацца ў аську 431580025 ці скайп labadzenka
Тэгі:
Караткевіч