it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 23

наваградак

Ідэя, агучаная нядаўна міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам, увасабляецца ў рэальнасць. Ужо з гэтага, 18-га тыража, грошы пойдуць мэтанакіравана – на аднаўленне Наваградскага замка. А пачынаючы з наступнага тыража на самім латарэйным білеце з’явіцца выява замка і адпаведны слоган.
— Выяву замка мы ўжо рыхтуем, — кажа Ігар ЧАРНЯЎСКІ, начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры. – А вось са слоганам пытанне адкрытае. Запрашаю чытачоў “Звязды” паўдзельнічаць, прапанаваць свае варыянты. У працоўны час тэлефануйце да нас у прыёмную – тэлефон у Мінску 227-42-95. Альбо пішыце на электронную пошту uonr@kultura.by
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 23

+P222022+1

Касьцёл у Вялікай Бераставіцы (Гарадзенская вобласьць) збудаваны ці то ў 1620 годзе, ці то ў 1741. Мне асабіста заўжды хочацца думаць пра больш старую дату. Шчыра не разумею, як ў такім пытаньні можна разьбягацца ў 120 гадоў — няўжо дакумэнты настолькі недакладныя, што незразумела, ці той гэта касьцёл, ці не?.. У любым разе, касьцёл проста шыкоўны — ягоны памер цяжка перадаць здымкам, нават прыстаўляючы што-небудзь для маштабу. На мясцовасьці ён выглядае сапраўднай гарой. Між іншым, мясцовыя ўлады, ня маючы грошай на аднаўленьне, хаця б заклалі ўваходы цэглай. Аднак патрапіць у сярэдзіну можна. І разгледзець там захаваную дагэтуль тынкоўку (храм стаіць бяз даху), пад якой праглядаюцца малюнкі. За савецкім часам ў храме, выглядае, была нейкая ўстанова, мо які склад, бо на сьценах засталіся дурнавата-наіўныя савецкія лёзунгі.

Час лядовых палацаў, я веру, міне. Аднойчы, сябры, мы адновім нашыя храмы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 21

уявіце толькі: праз ТРЫ дні Каляды, праз 10 — Новы Год!…

Борис Пастернак
ЕДИНСТВЕННЫЕ ДНИ

На протяженье многих зим
Я помню дни солнцеворота,
И каждый был неповторим
И повторялся вновь без счета.

И целая их череда
Составилась мало-помалу –
Тех дней единственных, когда
Нам кажется, что время стало.

Я помню их наперечет:
Зима подходит к середине,
Дороги мокнут, с крыш течет
И солнце греется на льдине.

И любящие, как во сне,
Друг к другу тянутся поспешней,
И на деревьях в вышине
Потеют от тепла скворешни.

И полусонным стрелкам лень
Ворочаться на циферблате,
И дольше века длится день,
И не кончается объятье.

1959

Dec 20

+ ДАДАЎСЯ АРТЫКУЛ СА “ЗВЯЗДЫ”

ragachou1

Я вельмі рады, што ўдалося давесьці гэтую справу да канца — сёньня помнік бабулі Ўладзімера Караткевіча Людміле Барысевіч быў адкрыты. Помнік выйшаў сапраўды ладны, дыхтоўны і шляхетны. Хачу падзякаваць усім, хто паспрыяў такому хуткаму вырашэньню пытаньня і яшчэ раз згадаць усіх ахвярадаўцаў:

* супрацоўнікі Радыё Свабода (Сяргей Навумчык, Сяргей Шупа, Аляксандар Лукашук, Аляксей Знаткевіч, Сяргей Абламейка, Юрась Бушлякоў)
* Уладзімер Арлоў
* Віталь Саболька
* Таша
* Ніка
* Алекс
* astrynczanka з сябрамі

Я шчыра жадаю, каб адкрыцьцё гэтага помніка сталася першым, але далёка не апошнім крокам па ўшанаваньні памяці нашага вялікага пісьменьніка ў родным і знакавым для яго Рагачове.

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 19

sb

фота Еўрарадыё

Dec 18

«Сёння для мяне рухнуў бар’ер у адносінах Беларусі і Польшчы»
Спецыяльны карэспандэнт «Звязды» Глеб Лабадзенка суправаджаў міністра культуры Польшчы Богдана Здраеўскага ў часе візіта ў Мінск і Нясвіж

01 Богдан Здраеўскі ў Нацыянальным мастацкім музеі

Візіт міністра культуры Польшчы Богдана Здраеўскага 17 снежня пачаўся перамовамі з міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам. Спачатку сам-насам, пасля – у пашыраным складзе, з памочнікамі і калегамі. На выніковай прэсавай канферэнцыі прагучала некалькі цікавых навінаў. Што 2010 год ў Беларусі абвешчаны Годам Шапэна. Пры вялікім жаданні можна нават знайсці сувязі Шапэна з Беларуссю. Напрыклад, наш славуты мастак і кампазітар Напалеон Орда сябраваў з Шапэнам у часе побыту ў Парыжы. Імя Шапэна, як мы паведамлялі, атрымала мінская музычная школа №3.
Ажыўленне журналістаў выклікалі словы спадара Латушкі пра магчымую супрацу са славутым польскім рэжысёрам Кшыштафам Занусі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 18

заўтра зранку едзем адкрываць помнік на магіле бабулі Караткевіча. у машыне яшчэ ёсьць месца.

зьвязвайцеся labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Dec 18

музыка Дзяніс Філіпенка
словы Глеб Лабадзенка

відэа Generation.BY

Тэгі:

Dec 17

iq48

Калі вы яшчэ ня чулі гэтую песьню гурта IQ48 — сьпяшаюся падняць вам настрой. Выйшла складанка “Акустыка”, куды ўвайшоў і гэты беспадобны трэк.

Іронія і самаіронія — каштоўная рыса для любога чалавека. І яна прысутнічае ва ўсіх песьнях “айк’юшнікаў”, бо яна ёсьць у лідара гурта Сашы Ракаўца. Слухайце, пампуйце, усьміхайцеся. Каму спадабалася — кіруйце на сайт гурта і падвышайце настрой далей!

IQ48. Чыво ты?
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/12/czywo-ty.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: ,

Dec 16

У Нямеччыне ўвялі штрафы за брыдкаслоўе на дарозе — калі кіроўцы адкручваюць шыбу і сварацца адно на аднаго.
Вось выразы з рэальных пратаколаў — і штрафы, якія атрымалі за гэта гаваруны:

– Bekloppter (тронутый, чокнутый, идиот) – 250 евро
– Dumme Kuh (глупая корова) – 300-600 евро
– Witzbold (остряк-самоучка, юморист) – 300 евро
– Du armes Schwein, du hast doch eine Mattscheibe (Совсем ослеп, свинья несчастная?) – 350 евро
– Wegelagerer (бандит с большой дороги – о полицейском) – 450 евро
– Zu dumm zum Schreiben (Совсем глупый, даже грамоте не научился) – 450 евро
– Du blödes Schwein (тупая свинья) – 500 евро
– Hast du blödes Weib nicht Besseres zu tun? (Дура, тебе делать нечего?) – 500 евро
Чытаць далей »

Тэгі: