it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 10

Трагічныя сымбалі — кіраўнік Польшчы ляцеў на жалобныя мерапрыемствы ў Катынь (пад Смаленскам), дзе камунісцкія забойцы зьнішчылі тысячы палякаў і беларусаў…

Паводле папярэдніх зьвестак, праз вельмі дрэнную бачнасьць пілоту прапаноўвалі сесьці ў Менску ці Маскве, але было прынятае рашэньне ляцець зададзеным маршрутам…

Шчыра смуткую і выказваю глыбокія спачуваньні польскаму народы з прычыны вялікай трагедыі…

При крушении Ту-154 погиб президент Польши

Президент Польши Лех Качиньский погиб в катастрофе самолета Ту-154, направлявшегося из Варшавы в Смоленск. По словам губернатора Смоленской области Сергея Антуфьева, в катастрофе самолета выживших нет. Об этом он заявил в эфире телеканала “Россия 24”. Всего на борту рухнувшего лайнера находились 132 человека. По данным МЧС РФ, никто из них не выжил.

Самолет правительственного авиаотряда Польши Ту-154, направлялся из Варшавы в Смоленск. На борту лайнера находилась официальная польская делегация во главе с президентом страны Лехом Качиньским, направлявшимся в Катынь для участия в мемориальных мероприятиях.

Кроме руководителя Польши, в самолете летели супруга Качиньского, последний президент Польши в изгнании Рышард Качоровский, президент Института национальной памяти Польши Януш Куртыка, епископ дивизии Войска Польского генерал Тадеуш Плоски, православный епископ польской армии и бригадный генерал Мирон Чодаковски и глава Национального банка Польши Славомир Скшипек.

Паводле папярэдніх зьвестак, праз вельмі дрэнную бачнасьць пілоту прапаноўвалі сесьці ў Менску ці Маскве, але было прынятае рашэньне ляцець зададзеным маршрутам…

Шчыра смуткую і выказваю глыбокія спачуваньні польскаму народы з прычыны вялікай трагедыі…

Тэгі:

Apr 09

Чарговае пасяджэнне Рады пры Міністэрстве культуры прайшло эмацыйна і напружана: “Мінская спадчына” прасіла дазволу зруйнаваць будынак 1817 года

надрукавана ў “Звяздзе” ад 10 красавіка

Так выглядаў дом у 2007 годзе

А так — цяпер, калі за яго ўзялася “Мінская спадчына”

У папярэдніх артыкулах, прысвечаных праблемам мінскіх помнікаў архітэктуры, мы распавялі прыкры выпадак. Будынак 1817 года па вуліцы Кірылы і Мяфодзія ў Мінску апошнія некалькі гадоў стаяў занядбаны. Некалі гэта было пажарнае дэпо, пасля — дэпо першай мінскай конкі. Не так даўно тут месціліся археалагічныя майстэрні. Пару месяцаў таму будынак сабралася рэканстуяваць прадпрыемства “Мінская спадчына”. І найперш, не маючы аніякіх дазволаў… зняло з будынка дах. Любы чалавек уявіць, што адбылося далей — двухсотгадовы помнік архітэктуры стала заліваць дажджом і талым снегам… А ў мінулую сераду галоўны інжынер “Мінскай спадчыны” Міхаіл Жых звярнуўся да сяброў Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры з просьбай… дазволіць “разабраць” будынак. Маўляў, аварыйны стан, захаваць немагчыма. Што гэта значыць, усім зразумела — папярэдні помнік архітэктуры на вуліцы Рэвалюцыйная, 24а “Мінская спадчына” разбірала экскаватарам.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 09

Сокал-пустальга — птушка 2010 году. У Гародні і Берасьці назіральнікі за птушкамі (бёрдўотчары) павесілі вэб-камэры ў гнёздах гэтых самавітых птушак. Ніжэй — унікальнае відэа з Берасьця: самец прынёс у дзюбе злоўленую мыш-палёўку і перадае яе самачцы!

Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 09

Прачытаў перадрук навіны БЕЛТА — і ўнутрана абурыўся. Гаворка ідзе пра дзвюх жанчын, якіх забіў у Магілёве нейкі вар’ят-маньяк. І ў мяне ўзьнікла пытаньне да першага намесьніка міністра ўнутраных справаў: ці правільна я зразумеў, што калі яны вялі разгульны лад жыцьця, то іх можна было забіваць? І ўзьнікла пытаньне да калегі-журналіста: калі мент з адной звілінай нешта ляпае, ці абавязкова выносіць гэта ў загаловак?

Жертвы громкого убийства в Могилеве вели разгульный образ жизни

Чытаць далей »

Apr 09

Шылавічы (Ваўкавыскі раён) — вышыня вежы 55 мэтраў. Па вышыні спрачаецца толькі з Гервятамі (61 мэтр).
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 09

У Беразьвеччы (цяпер — рыса Глыбокага) стаіць кляштар XVIII стагодзьдзя, у якім камунісцкія ашавуркі зрабілі турму. Перад кляштарам — помнік вядомаму кату і забойцу Дзяржынскаму. А на помніку — геніяльная цытата…
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 08

Лявон Вольскі. Белая яблыня грому

песьні на вершы беларускіх клясыкаў: Купала, Броўка, Міцкевіч, Танк, Багдановіч, Куляшоў, Багушэвіч, Геніюш, Панчанка, Колас, Барадулін, Чачот

выгляд дыску у сярэдзіне:

зьлева — кніжачка з вершамі і малюнкамі Лявона Вольскага, у цэнтры — дыск, справа — кніжачка зь біяграфіямі паэтаў (аўтарства Глеба Лабадзенкі) і партрэтамі клясыкаў (аўтарства Лявона Вольскага)

некаторыя песьні альбому можна паслухаць ТУТ і ТУТ
прачытаць маё інтэрвію зь Лявонам Вольскім можна ТУТ

пабачыць фота з канцэрту ў Купалаўскім тэатры можна ТУТ

паглядзець відэа на песьню “Белая яблыня грому” (верш Рыгора Барадуліна) можна ТУТ

Тэгі:

Apr 08

Добры дзень, дзеткі, мы з вамі находзімся на экскурсіі па старынным цэнтры горада-героя Мінска!

Дык вось, дзеткі, у такіх ідыёцкіх доміках жылі нашыя продкі-малпы, бо купілі адну банку краскі на ўсю вуліцу, а замест настаяшчава дзерава (зачэм ішчо) дзелалі хрэнапенабетонавыя блокі, па-ўзросламу.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 07

хацеў спачатку напісаць “галасуем за красату!”, але пачытаў біяграфію — і вырашыў паўстрымацца
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 07

націсьніце ТУТ

Тэгі: