it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 10

Тэгі:

Nov 10

здымак Васіля Фядосенкі, REUTERS

на вайсковых могілках ля вёскі Шчаткава пахавалі парэшткі 923 нямецкіх жаўнераў, якіх знайшлі салдаты асобнага 52-га пошукавага баталёну

знойдзена ТУТ

Тэгі:

Nov 08

уратавалі ад усыпленьня такі вось цуд.
назвалі Кастусём.
у гонар Каліноўскага ))
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 07

Абвестка з Гародні


27 – 28 лістапада

З нагоды 80-годдзя выдатнага беларускага пісьменніка У. Караткевіча запрашаем усіх жадаючых наведаць малую радзіму літаратара – Аршаншчыну. У экскурсійную праграму ўваходзіць:

Дзень першы:

  • Наведванне музея У. Караткевіча. Музей быў заснававы у 2000 г., адкрыты ў 2002. У музеі две экспазіцыйныя залі, галерэя, унутраны дворык. У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы сям’і У. Караткевіча, дакументы, фотаматэрыялы, рукапісы, кнігі, матэрыялы пра творчасць пісьменніка.
  • Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 07

упершыню я пабачыў падобны цукар гады тры таму ў Варшаве. падумаў — як прыгожа і элементарна!.. чаму ў нас такі вырабіць ня могуць?!
вырабілі — на гарадзейскім камбінаце.
а цяпер пайшлі далей — дадалі ў яго цынамону, атрымаўся такога вось цёмнага колеру.
чакаю, калі дададуць туды буракоў — каб можна было падараваць каханай паўкіло чырвоных салодкіх сардэчак ))))

Тэгі:

Nov 05

Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці.
Адная з самых вялікіх нашых драўляных цэркваў
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 04

@labadzenka

Nov 04

фота карыстальніка Korkh. з http://www.skyscrapercity.com/showthread.php?t=648248&page=7

Забярыце, забярыце ў гэтых ідыётаў фарбу. Як напісаў мне сёньня Мікалай Радзівіл, пабачыўшы гэтыя здымкі, “Wow, boje sie , ze Ciotka jak to zobaczy zachoruje”. Цалкам зьнішчыць ляпніну на фасадзе (“аварыйная, панімаяце, польскія сьпецыялісты пацьвярдзілі”) — і выляпіць не такую, не такога колеру і расфарбаваць яе — усё ў традацыйным батлеечным стылі зьнішчальнікаў Нясьвіжа. Наколькі трэба быць калхозьнікамі з пакалечанай душой, выбітымі мазгамі і поўнай адсутнасьцю густа, каб зрабіць такое?..
Палучылась красівенька так, жыва, нарадна. Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 04

Тэгі:

Nov 03

З гэтай праблемай сутыкаўся кожны з нас. 20 гадоў незалежнасьці — а пра Беларусь ня ведаюць у сьвеце. Альбо перакананыя, што гэта — частка Расеі. Альбо ведаюць Лукашэнку і Чарнобыль.

Якія 5 фактаў вы найперш раскажаце замежніку пра Беларусь?
Пакідайце варыянты ў камэнтах!

Конкурс працягнецца да 10 лістапада ўключна.

За першае месца — першая кніга Рыгора Барадуліна “Маладзік над стэпам”.
За другое і трэцяе — набор паштовак да 75-годзьдзя Рыгора Барадуліна

Посьпехаў!

Тэгі: