it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 16

у кнізе вядомага польскага прафэсара Тадэвуша Бернатовіча “Альба” ёсьць summary па-ангельску, якое перакладала нейкая там дзяўчына. мабыць, пан Бернатовіч нават не заглядаў тыды, бо Радзівіл Рыбанька там фігуруе як Radziwill Little Fish ))))))))))))))

(прызнаюся — заўважыў ня я: паказала пані Эльжбета)

дакладна кніга завецца Alba: od renesansowej willi do kompozycji krajobrazowej: z badań źródłowych nad architekturą ogrodów na kresach / Tadeusz Bernatowicz, 2009

Тэгі:

Jan 16

гэта будуць, пэўна, самыя важныя і самыя адказныя прэзэнтацыі — разам з тымі, што ўжо адбыліся ў Рагачове. там, у рагачоўскай дзедавай хаце “Ладдзя” была напісаная. тут, у Воршы, Караткевіч нарадзіўся.

такім чынам.

20 студзеня (чацьвер)

10.оо школа №8, дзе Караткевіч працаваў (вул. Магілёўская, 43)

12.10 гімназія №2, дзе Караткевіч вучыўся (вул. Леніна, 41)

14.00 Музэй Караткевіча

шчыра запрашаю! са мной будзе музыка, ладар гурта HandmadE Яўген Валошын.

Тэгі:

Jan 16

відэа Белсату. чытаюць Зінаіда Бандарэнка, ГЛ, Уладзімер Арлоў

Тэгі: ,

Jan 16

З патрэбных 600 тысяч мастаку ахвяравалі ўжо 330.

Ён званіў сёньня, перапоўнены натхненьня ды імпэту. Схадзіў у мастакоўскую краму, набыў на ўсе грошы багет на рамы (самы танны), фарбу, пэндзлікі. Цяпер цэлымі днямі займаецца толькі гэтым. Кажа — што шчасьлівы адчуць, што праз 60 гадоў гэтыя карціны некаму патрэбныя.
У размове, сярод іншага, цікавы расповед як спадар Анатоль у 1951 годзе маляваў Якуба Коласа.

Анатоль Наліваеў.Размова ўвечары 15 студзеня 2011 году
СЛУХАЦЬ:
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2011/01/nalivaeu.MP3]

СПАМПАВАЦЬ (2.46 мб)

Абрам Налівай.Кантарскі сьпеў. Запіс 3 студзеня 2011 году
СЛУХАЦЬ:
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2011/01/nalivaeu_kantar_spieu.MP3]

СПАМПАВАЦЬ (304 кб)

Дапамагчы Анатолю Наліваеву можна, зрабіўшы перавод па пошце. Лістуйце — вышлю адрас labadzenka@gmail.com

пра Анатоля Наліваева і гэтую акцыю чытаць ТУТ, ТУТ і ТУТ.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 15

знойдзена на сайце naviny.org

Тэгі:

Jan 14

Мастак Уладзімір КРУКОЎСКІ  выдаў кнігу гербоў беларускай шляхты – “Срэбная страла ў чырвоным полі”


Прэзентацыя кнігі адбылася ў мінскім “Кніжным салоне” (Калініна, 5). Пасля прэзентацыі мастак адказаў на нашыя пытанні.

— Спадар Уладзімір, гербы, прыведезныя ў кніге – яны ўзятыя з нейкіх крыніц ці вы як мастак іх аднавілі?

— Што вы, я не займаюся аднаўленнем гербаў! Усе гербы ў кнізе – аўтэнтыка, фотаздымкі (не перамалёўкі!) гербаў, якія ўдалося расшукаць галоўным чынам у Нацыянальным гістарычным архіве, а таксама ў іншых архівах, музеях Беларусі.

— Няўжо яны ўсе захаваліся ў каляровых выявах?

— Многія – так. Бо колер іграе вельмі важную ролю, ён шмат распавядае пра герб. Калі фон шчыта блакітны, і калі – чырвоны, то гэта дзве розныя рэчы. Таму перамалёўка і тым больш “аднаўленне” гербаў па апісанню – вельмі складаная і далікатная справа. Даў троху не той колер – гэта ўжо іншы герб. Не так намаляваў ці змяніў дэталь вершніка – герб азначае ўжо нешта іншае. Такім чынам, удалося расшукаць і ўключыць у кнігу 156 каляровых выяваў гербаў. Чорна-белыя ілюстрацыі ўзятыя са старых выданняў. Агулам выходзіць каля 200 гербаў. Іх выявы я не кранаў ніякім чынам. Чытаць далей »

Jan 14

вы, напэўна, яго ўжо бачылі, але тым ня меньш. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 14

Кастусю споўнілася 6 месяцаў. за гэты час ён пабіў тры вазоны, зьеў бабуліну валяр’янку, ледзьве ня выскаычыў у вакно за птушкай, перагрыз мышку і калонкі, зразумеў, што ён — цар зьвяроў, зусім дарослы, і яму ўжо можна лазіць…

Чытаць далей »

Jan 14

як распавялі людзі, якіх гэтымі днямі цягаюць на допыты, чэкісты валодаюць перапіскай у скайпах. але ня трэба думаць, што яны разумныя як кітайцы. паводле неафіцыйных дадзеных, проста на некатоорых сканфіскаваных кампах не былі разлагіненыя скайп і пошта, таму яны проста падрубілі іх да нэта і пачыталі ўсю гісторыю перапіскі.

будзьце пільныя.

Тэгі:

Jan 13

Павел Валынцэвіч аддаў служэнню царкве 63 гады, увесь гэты час паралельна фіксуючы навакольнае жыццё на камеру

Адзіны ў Беларусі святар-фатограф Павел Валынцэвіч

Сёння, 14 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі а 16-й гадзіне адкрыецца выстава “Павел Валынцэвіч. Фоталетапіс даўжынёй у паўстагоддзя”. Незвычайнасць у двух момантах — гэтыя паўстагоддзя пачаліся здымкам царквы ў вёсцы Касута Вілейскага раёна ў 1900-м годзе. І другі: Павел Валынцэвіч — праваслаўны святар, які аддаў царкве 63 (!) гады. Ён — адзіны ў Беларусі святар-фатограф. На выставе паказаны 130 здымкаў, усяго выяўлена каля трохсот.

Знаходка, адкрыццё і атрыбуцыя гэтых здымкаў і негатываў — заслуга трох чалавек: калекцыянераў Змітра СЯРЭБРАНІКАВА ды Ігара СУРМАЧЭЎСКАГА, а таксама фатографа Уладзіміра СУЦЯГІНА. Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” пабачыў здымкі першым з журналістаў — як толькі іх прывезлі ў музей і пачалі развешваць. Чытаць далей »

Тэгі: