Mar 06
|
палац Булгакаў у Жылічах. Захаваўся ў неблагім стане.
ласкава сабраў у адным месцы стваральнік сайта
Чытаць далей »
|
ласкава сабраў у адным месцы стваральнік сайта
будзеце ў Нацыянальным гістарычным музэі на Карламарла, абавязкова зьвярніце ўвагу на партрэт Марыі Ружы "Бішэт" Браніцкай (Радзівіл). гэта -- бабуля пані Эльжбеты. даты яе жыцьця даволі сымбалічныя для нашай гісторыі, запамінаюцца лёгка -- 1863-1941. яна была адной з найбагацейшых жанчын у Эўропе, жыла то ў Нясьвіжы, то ў Рыме, то ў Парыжы, то ў Ніцы, то ў Белай Царкве, то ў Варшаве. відаць, ня трэба дадаваць, што паўсюль яна жыла ва ўласных агромністых палацах? ну, праўда, апроч Парыжа -- там Бішэт мела "ўсяго" шыкоўную кватэру. дык вось, партрэт, які вы пабачыце ў музэі, мае маленькую загадку. музэйшчыкі датавалі яго на вока, вызначыўшы, колькі Бішэт мела гадоў на гэтай выяве. насамрэч жа... Тэгі: Радзівілы
Знішчаюць першую мінскую электрастанцыю| Чацвер, 3 сакавiка 2011 у 16:14 На выходных, як заўсёды за мінімальнай колькасцю сведак, пачаўся працэс разбурэння помніка архітэктуры кан. 19 ст. - будынка першай мінскай цеплаэлектрастанцыі. знішчэнне адбываецца з санкцыі Мінгарвыканкама і адпаведна дазволу Міністэрства культуры. У сувязі з чарговымі падзеямі, якія адлюстроўваюць прававое бязмежжа ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася да міністра культуры з адкрытым лістом і заклікае сродкі масавай інфармацыі абнародваць яго, бо праблема сапраўды важная і не церпіць пераносу на будучыню. Міністру культуры Шаноўны Павел Паўлавіч! Некалькі дзён таму ў г. Мінску па праспекце Незалежнасці 32-б распачаўся знос карпусоў нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Комплекс будынкаў былой электрастанцыі”, якая ўнесена ў склад Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000183. Знішчэнне канструкцый гісторыка-культурнай каштоўнасці праводзіцца СТАА “Эліт-Эстэйт”.
Лявон Вольскі не распавядае падрабязнасцяў пра новы дыск: запрашае на канцэрт, на якім новы альбом будзе адыграны. І адзначае толькі, што гэта будзе не зусім традыцыйная «Крамбамбуля». Дыск, з назвай для якога музыка яшчэ не вызначыўся, выйдзе вясной.
Мікалай ЛАДУЦЬКА, "мэр" Менска, паставіў подпіс пад зьнішчэньне
|
Mar 01
|
Feb 25
|
Сяргей КЛІМАЎ прызначаны дырэктарам Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” тры месяцы таму. Мы адмыслова не звярталіся да яго па інтэрв’ю раней, любому кіраўніку патрэбна даць сімвалічныя “сто дзён”, каб ён разабраўся ў справах і быў гатовы адказваць на пытанні.
Папярэдняя праца Сяргей Клімава – два гады дырэктарства ў Музеі гісторыі Магілёва. Раней – універсітэты, камерцыйныя фірмы, іншыя музеі. Агулам – трынаццаць месцаў працы за трыццаць адзін год. Сяргею Клімаву 48 гадоў.
Новы дырэктар шчыра прызнаецца, што ён прыехаў у Нясвіж як менеджар, што ў яго няма мэты вывучыць генеалогію Радзівілаў і гісторыю Нясвіжскага замка. Прынамсі, пакуль ён гэта бок ведае слаба.
У ягонай характарыстыцы значыцца, што ён валодае польскай і нямецкай мовай. А ці валодае беларускай? На пытанні “Звязды”, зададзеныя па-беларуску, Сяргей Клімаў адказваў па-руску.
-- Спадар Сяргей, вы хацелі працаваць на гэтай пасадзе ці вас сюды прызначылі?
-- Перадгісторыя такая, што яшчэ ў пачатку 1980-х гадоў мне хацелася працаваць у музеі і хацелася з’ехаць з Магілёва. У мяне быў роздум: я ведаў, што ў Нясвіжы і Мсціславе няма музея. Я доўга вагаўся, але тады выбраў Мсціслаў… Цяпер, шчыра кажучы, была нечаканай інфармацыя, што тут змяняецца дырэктар. Я падаў дакументы. Скажу шчыра, гэта была рэкамендацыя Міністэрства культуры. Я ў Беларусі мала жыў апошні час, жыў у Польшчы, пісаў там дысертацыю. Потым з’ехаў у Санкт-Пецярбург, працаваў у бізнэсе. Моцна не цікавіўся гэтым. Для мяне нечакана, што такія маштабныя праекты сталі рэалізоўвацца ў Беларусі. Чытаць далей »
Тэгі: журналістыка, Радзівілы
Feb 25
|
відэа
такое адчуваньне, што проста нехта з залы выйшаў на сцэну і сьпявае...
група "ласкавы май" дваццаць лет спусьця, чос па гарадам і весям нашай вялікай родзіны.
Feb 25
|
украінскія спецыяльныя службы душаць, труцяць і паляць зажыва беспрытульных псоў.
ведалі б палякі, што ў Беларусі беспрытульных жывёлаў зьнішчаюць падобна...
праўда, у большасьці выпадкаў не на вуліцы, а адлоўліваюць -- і забіваюць у прытулках.
аднак часам даходзяць паведамленьні, што ў некаторых гарадах карныя службы адстрэльваюць псоў проста на вачах у людзей...
я, як гаспадар ката Кастуся, выказваю рашучы пратэст тым, хто забівае жывёлаў (Кастусь рычыць і паказвае зубы)!
via