Mar 15
|
як ня сей -- узыходзяць толькі правыя!
даслаў у Навіны Блога Сяргей РАКАВЕЦ.
дзякую!
дасылайце і вы свае цікавосткі (гл. форму ў левым слупку зьверху)
Тэгі: мова
|
як ня сей -- узыходзяць толькі правыя! даслаў у Навіны Блога Сяргей РАКАВЕЦ. дзякую! дасылайце і вы свае цікавосткі (гл. форму ў левым слупку зьверху) Тэгі: мова
Вестка, што адная з вядучых акцёрак Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык нарадзіла пяршынца Сцяпана абляцела інтэрнэт. Але мала хто ведае, што літаральна за пару дзён да родаў Ганна надоўга зачынялася ў студыі з легендарным музыкам Лявонам Вольскім… Чытаць далей » Тэгі: Вольскі
У Мінску адкрылася ўнікальная выстава, дзе сабраны ўсе яўрэйскія храмы Беларусі, Дакладней, усе ацалелыя. Сюды адносяцца сінагогі, малельныя дамы і некалькі ешываў (духоўнае вучылішча для равінаў). Доўгатэрміновая выстава адкрылася ў Мінскім яўрэйскім абшчынным доме (Харужай, 28, тэл. 2867933) — у Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі. З Інай ГЕРАСІМАВАЙ, дырэктарам музея, кандыдатам гістарычных навук мы гутарым пра тое, куды зніклі 95% сінагог і што пагражае астатнім 5%. "У Мінску да рэвалюцыі было 83 сінагогі, а ў Бабруйску 60"— Іна Паўлаўна, вы назвалі неверагодную лічбу: толькі ва Усходняй Беларусі (да 1917 года) было 744 сінагогі. Калі ўлічыць, што яны не маглі быць у вёсках, а толькі ў гарадах і мястэчках, — гэта ж колькі на адзін населены пункт даводзіцца!.. А вы падлічвалі, колькі агулам было сінагог да вайны ў Беларусі? — На гэта пытанне адказаць цяжка, бо па Заходняй Беларусі дакладнай лічбы няма. Лічба 744 — гэта лічба на 1 студзеня 1936 года (звесткі з Нацыянальнага архіва Беларусі). А ў 1937 годзе ў Мінску была нарада, на якой прысутнічаў чыноўнік з Масквы. На нарадзе абмяркоўвалася пытанне, дзе браць грошы на развіццё эканомікі, набываць трактары і гэтак далей. І ён ім сказаў у вельмі жудасным тоне: "Што ж вы дурыце галаву, не можаце яўрэйскія кнігі і старыя рэчы прадаць у Амерыку? За адну кнігу зможаце набыць трактар!" У пратаколе гэтай жа нарады і даецца лічба 744 — гэта сінагогі і малельныя дамы. Па заходняй Беларусі, паўтару, агульнай лічбы няма. Даводзіцца падлічваць — складаць лічбы па раёнах, па абласцях. Але часта яны недакладныя. Напрыклад, па Мінскай вобласці даецца 83 сінагогі. Але цяпер вядома, што гэта — вы будзеце здзіўленыя — лічба толькі па Мінску (!). Агульную колькасць па Беларусі я ацэньваю — да 2000 сінагог. Чытаць далей » Тэгі: архітэктура, журналістыка
трэба заехаць да сястры Васіля Быкава Валянціны Ўладзімераўны па адной справе. яна жыве ў вёсцы Ваўчо, што пад самымі Вушачамі. Тэгі: В.Быкава
знайшоў гэта ў ps хацеў паставіць фотку, але гугл па запытах усякія непрылічнасьці выдае )))) Тэгі: менск
Большага крывадушша ўявіць складана. "Будзе ручная разборка, але цэглу захаваць будзе цяжка". Нахалеру так парыцца і скакаць як вужака на патэльні? Падганяйце бульдозер і грохайце! Прапаную перайменаваць падразьдзяленьне Чарняўскага ва Упраўленьне па зьнішчэньню гісторыка-культурнай спадчыны. Пасьля электрастанцыі і зьнішчанай сядзібы з фрэскамі XVIII стагодзьдзя на Плошчы Свабоды, 15 -- самы час. Артыкул з "Камсамолкі": Минске снесут здание первой электростанции XIX века?![]() Строители разрушили пристройки за историческими зданиями, которые ждет перенос на безопасное от стройки место.
Фото: Дмитрий БРУШКО
На месте памятника архитектуры появится гостиница «Кемпински»Надежда БЕЛОХВОСТИК — 12.03.2011
Указ о строительстве рядом с цирком многофункционального комплекса президент подписал почти год назад, в мае 2010-го. Строительство должно уложиться до 2014 года, а гостиница и вовсе заработает до конца 2013 года. Высотки появятся на месте зданий, которые признаны историко-культурными ценностями Беларуси. В указе президента сказано, что об их судьбе должно быть принято согласованное решение Министерства культуры, Мингорисполкома и заказчика. Чытаць далей »
|
|