траўня 24
|
траўня 24
|
траўня 23
|
працягваю назіраць за сакаліхай на сайце
усе птушаняты нарадзіліся. такія мілыя! сёньня глядзеў, як сакаліха прынесла мыш, парвала яе і карміла малых. што казаць, дзякуй арнітолагам за мажлівасьць паглядзець такое ў жывым этэры!
траўня 23
|
надзвычайнае здарэньне адбылося са мной на лецішчы. яшчэ колькі тыдняў таму я заўважыў, што нейкія птушкі (чакаю на камэнт арнітолягаў) змайстрылі сабе гняздо на хваіне пры хаце. потым зьявіліся птушаняты. а ўчора яны пабіліся, і двое зваліліся з гнязда. не забіліся, бо ўжо вялікія і фактычна зьляцелі. зразумела, пафоткаў. у рукі ня браў, бо, кажуць, птушка іх назад ужо ня возьме. а потым вакол сабраўся цэлы кансіліюм птушак, мы адыйшлі і птушкі неяк зацягнулі іх назад у гняздо.
траўня 23
|
У добрай якасьці (для хуткага інтэрнэту)
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
У горшай якасьці (для павольнага інтэрнэту)
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Тэгі: Някляеў
траўня 23
|
абкласьці печку на лецішчы ў бліжэйшыя выходныя. печка малая (каля 4 м.кв.), падрыхтаваная да абкладкі. працы на адзін дзень.
сувязь -- labadzenka@gmail.com
траўня 19
|
такія вэб-камэры ўсталяваныя ў Берасьці і Гародні -- і зараз сакаліхі амаль адначасова выседжваюць яйкі. сёньня я назіраў на свае вочы, як птушка-маці дзюбай пабіла яйка і памагла дзіцёнку выбрацца адтуль!
глядзець усім!
траўня 16
|
траўня 12
|
траўня 09
|
мой прадзед капітан Рыгор Сьцяпанавіч Лабадзенка (1904 -- 1942) быў танкістам, камандзірам матастралковага пулямётнага баталёна 131 танкавай брыгады. ён згарэў у танку пад Сталінградам 25 траўня 1942 года. яго не знайшлі (не шукалі?) -- таму напісалі "прапаў бязь вестак". такую пахаронку атрымала і ягоная жонка, мая прабабуля Вольга Мітрафанаўна Лабадзенка (Доўгая).
гэтае паведамленьне аб зьніклых бязь вестак я знайшоў на сайце
сайт унікальны, бо там ня толькі можна знайсьці сваякоў, аднак і прагледзець (захаваць) адсканаваныя дакумэнты. гэта напраўду тытанічная праца, і рэспэкт таму, хто гэта задумаў і зьдзейсьніў. агулам там каля 28 мільёнаў запісаў пра забітых і зьніклых у часе вайны.
у сёньняшні дзень нехта тупа вешае імпэрскую аранжава-чорную стужку, а я раю знайсьці на гэтым сайце сваіх продкаў і ушанаваць іх памяць.
Тэгі: лабадзенка