Jun 06
|
вядомы сьпеў "Кантрабанды" пераклаў на беларускую мову паэт Андрэй Хадановіч для праекту "Тузін. Перазагрузка - 2". што цікава, ня толькі пераклаў, але і троху "адаптаваў" )))) з дазволу Лагуценкі, дарэчы.
відэа з сайта
|
вядомы сьпеў "Кантрабанды" пераклаў на беларускую мову паэт Андрэй Хадановіч для праекту "Тузін. Перазагрузка - 2". што цікава, ня толькі пераклаў, але і троху "адаптаваў" )))) з дазволу Лагуценкі, дарэчы. відэа з сайта
пачатак гісторыі ТУТ і ТУТ
Блог пекара Кастуся Ларкова глядзець Кастусь ЛАРКОЎ — пекар-віртуоз, надзвычай творчая асоба. Ён працуе майстрам на Верхнядзвінскім хлебазаводзе. Гучыць празаічна? А паглядзіце ж на ягоныя караваі!..
"Добрых пекараў у нас шмат, а беларускамоўны — адзін я..."— Кастусь, асабіста мне прафесія пекара ў сённяшнія дні ўяўляецца "безасабовай". Мы ўжо прызвычаіліся, што хлеб "робяць на хлебазаводзе", а не "ствараюць пекары". Чаму так? — Насамрэч пекараў шмат, многія з іх выходзяць са мной на кантакт праз сеціва, мы раімся, абмяркоўваем вытворчасць. Магу ў пэўным сэнсе пахваліцца, што беларускамоўны сярод іх, на жаль, адзін я... — А ўвогуле, у вашай прафесіі ёсць месца зоркам? Вось у модзе мадэльер шые вопратку, выпускае калекцыю — і ўсе яго ведаюць. Ці прынята так сярод пекараў? — Я на сабе гэта адчуваю так, што калі людзі замаўляюць на нашым прадпрыемстве каравай, то просяць, каб менавіта я рабіў — і гэта вялікі гонар! Стараюся зрабіць, каб гэта было прыгожа. Каб людзям прыйшлося даспадобы — і яны параілі сваім сябрам. Але я не кажу, што я такі адзіны — на кожным прадпрыемстве ёсць майстры сваёй справы. Чытаць далей » Тэгі: Беларусы, журналістыка
ПЕРАДРУК З САЙТА
|
траўня 30
|
Выйшаў першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту
Не было раней нічога, а цяпер усяго многа.
За гэта мы мусім падзякаваць Богу,
Ён ствараў наш свет у жанры фрыстайлу,
Прамовіў “Будзьма!”, і Беларусь паўстала.
Іхтыязаўры і іншыя цмокі…
Мы напачатку ў акіяне моклі,
А потым пакінулі водныя нетры
І займелі мы назву “неўры”.
Неўры здавён, ад першых вякоў
Пераўтвараліся ў ваўкоў —
Такая вось звычка была ў народа…
Жыцень, Пярун, Дажджбог і Кола Сварога —
У паганскіх багоў продкі нашыя верылі,
Але ўжо хрысціянства грукае ў дзверы ім.
Чытаць далей »
траўня 29
|
зафоткаў сёньня пасьля навальніцы
Чытаць далей »
траўня 26
|
Дзьмітрыю Вусу -- 5,5 гадоў узмоцненага рэжыму.
скажыце мне цяпер, што вы супраць люстрацыі і сьмяротнага пакараньня ДА ТАГО, як за ўсё гэта адкажуць тыя, хто сёньня правіць баль?
пасьля развалу ГДР былым агентам сакрэтнай паліцыі Штазі прызначылі мінімальную пэнсыю -- каб не падохлі. каб жылі як сабакі. і яны ўжо 20 гадоў судзяцца, пішуць скаргі -- і нічога, безвынікова.
такіх "агентаў" у нас шмат. у тым ліку мянты, суддзі, пракуроры ды іншая шваль, чые дзеці гадуюцца ў цяпле ды клопаце, пакуль дзеці Дзьмітрыя Вуса, Аляксандра Класкоўскага ды іншых будуць у галечы чакаць сваіх бацькоў-герояў з турмы.
але судны дзень блізка. усё ідзе да таго, што хутка мы будзем ставіць гэтым сабакам міску з кансервай "Пушок". каб не падохлі. каб пакутвалі -- як сёньня пакутуюць ад іх лепшыя людзі гэтай краіны.
ШОС
траўня 25
|
вёска Бабцы знаходзіцца якраз на трасе Менск-Полацак, адразу пасьля Бягомля, як ехаць на Лепель. вясковыя могілкі -- па левы бок дарогі (як едзеш зь Менску), трэба па гравейцы за крамай праехаць мэтраў 200. у лясочку справа і будзе гэтае дзіва.
дзіва -- таму што каменных крыжоў у нас вядома ня тое каб шмат. самыя славутыя -- Тураўскія (4 шт.), крыж у Камаях ды у Музэі валуноў у Менску. ёсьць і іншыя, але не такія вядомыя.
а тут -- адразу 26 крыжоў! ад маленечкіх (сантымэтраў 30 над зямлёй) да вось такога двухмэтровага прыгажуна (дасьледчык Сяргей Шапран -- для маштабу).
колькі ім гадоў -- ніхто ўжо ня скажа. але колькі б не было, гэта -- рукатворны цуд беларусаў.
будзеце ехаць міма -- абавязкова спыніцеся паглядзець!
Чытаць далей »