it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 09

Тэгі:

Jun 07

Сяргей ШАПРАН, Новы Час

УВАГА! КНІГУ АПОШНІХ ВЕРШАЎ ГЕНАДЗЯ БУРАЎКІНА МОЖНА ЗАМОВІЦЬ ТУТ. ЯНА ПАВІННА ВЫЙСЦІ З ДРУКУ ДА 15 ЧЭРВЕНЯ.

bur1Апошні раз мы бачыліся 27 мая — разам з Уладзімірам Някляевым і Глебам Лабадзенкам прынеслі Генадзю Мікалаевічу яго новую паэтычную кнігу “Нагаварыцца з зоркамі”, сігнальны экзэмпляр якой з’явіўся ў той самы дзень. Такім чынам мы выканалі галоўнае жаданне паэта, пра якое ён гаварыў у апошні тыдзень свайго жыцця.

 

…15 мая нечаканы тэлефонны званок: “Сярожа, як твае справы?” Гэта быў Бураўкін. Я разгубіўся, бо ведаў, што Генадзь Мікалаевіч цяжка хварэе, практычна ніхто патрапіць да яго не можа, а тут раптам гэты званок. Пачаўшы нешта гаварыць пра падрыхтоўку быкаўскіх кніг, я хутка зразумеў, што ён тэлефануе не за тым, каб я цяпер распавядаў пра свае справы, — мусіць, у яго пэўная патрэба ўва мне.

І сапраўды, Бураўкін папрасіў завітаць да яго, асабліва не адкладваючы, заўважыў — не на кароткі час. “Добра, заўтра ж і буду. А як Ваша здароўе?” — “Давай не будзем пра гэта”, — сказаў Бураўкін зусім іншым, змяніўшымся голасам…

Праўда, я быў у яго толькі праз дзень, бо на заўтра да яго завітаў нехта з маскоўскіх гасцей, хоць Генадзь Мікалаевіч пасля пытаўся ў сваёй жонкі Юліі Якаўлеўны, ці тэлефанаваў я. Зрэшты, нават Юлія Якаўлеўна не ведала, якая патрэба была ў Бураўкіна ўва мне…

Генадзь Мікалаевіч быў у ложку. Сілы відавочна пакідалі яго — ён не мог уставаць і гаварыў слабым голасам. Хвароба не шкадавала яго, было зразумела — ідзе адлік апошніх дзён. Пра гэта ён сам казаў адразу і без аніякіх умоўнасцей.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 07

запісаў Сяргей Шапран 20 траўня 2014 года.

30 траўня Генадзя Бураўкіна не стала.

Тэгі:

Jun 06

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

071-akazacca-apynucca

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Jun 05

Чытач Зміцер Курза даслаў сваю перапіску ў фб з Віталюрам. Натуральна, гэта нельга лічыць афіцыйным адказам, але пазіцыя прадпрыемства зразумелая.

ЗАПЫТ

Вітаю, шаноўныя Виталюр! Хочацца выказаць вашаму кіраўніцтву і калектыву шчырую падзяку за добрасумленную працу і высокую якасць абслугоўвання кліентаў. З моманту адкрыцця вашых крамаў заўжды наведваем іх усёй сям'ёю, цешча мая туды штодня ходзіць.
Вашая кампанія выклікае павагу і захапленне.
Аднак ёсць адзін момант, які, на вялікі жаль, упушчаны вамі. Гэта татальнае ігнараванне роднай беларускай мовы ў працы. А гэта ж такая ж дзяржаўная мова, як і руская. І сярод вашых пакупнікоў ёсць нямала людзей, якія шануюць сваю родную мову і хацелі б бачыць яе ў шыльдах, вывесках, надпісах у будынках магазінаў, на рэкламных плошчах (бігбордах, білбордах і інш.), на ТВ і радыё ў рэкламе кампаніі.
А так на цяперашні момант у Беларусі адзіная кампанія, якая паслядоўна карыстаецца беларускай мовай - літоўская Март'інн. Беларусы ж чамусьці пакуль ігнаруюць яе.
Упэўнены, што ўжыванне мовы будзе выдатным маркетынгавым крокам, які яшчэ больш завабіць кліентаў да вас і прынясе камерцыйны поспех.
Таму вельмі прашу звярнуць увагу на гэты ліст і павярнуцца тварам да роднай мовы!
З павагай і аптымізмам, Дзмітрый Курза

АДКАЗ

Добрый день, Дмитрий! Благодарим за интерес к нашей сети! Однако, за 19 лет деятельности у компании сложился определенный образ, фирменный стиль, корпоративная культура и маркетинговая стратегия. Руководство не считает необходимым внедрение белорусского языка, так как это будет существенным шагом в ребрендинге, который мы сделать не готовы. Надеемся на ваше понимание. 

Хорошего дня!

Тэгі:

Jun 04

bush1

Год таму памёр мой сябар і настаўнік, выбітны філолаг Юрась Бушлякоў. Гэты год, які мінуў, мне вельмі не хапала Юрася ў двух розных аспэктах. Па-першае, як сябра, як блізкага і любімага чалавека, як чалавека ўнікальна мяккай душы, як чалавека, ад якога я ніколі ня чуў крыку альбо брыдкага слова. І, па-другое, як аднаго з найлепшых беларускіх філолагаў, лінгвістаў, якому я найбольш у гэтым сьвеце давяраў у справе беларускай мовы. Як ня раз казалі іншыя яго сябры, здараюцца моманты, калі ты думаеш — а што б сказаў Юрась пра гэта, як тут правільна напісаць, як тут слушна зрабіць?..

На курсах „Мова нанова“, што мы вядзем з Алесяй Літвіноўскай, якая, дарэчы, вучылася разам зь Юрасём Бушляковым, мы вельмі часта прыгадваем яго як публічна — рэклямуючы кнігу „Жывая мова“, якую выдала Радыё Свабода, уключаючы голас Юрася, захаваны на электронных носьбітах дзякуючы Радыё Свабода, — так і непублічна, калі, абмяркоўваючы заняткі з Алесяй, кажам, што Юрась бы парадаваўся, што мы ўключылі нейкае ягонае любімае слова ці ўзялі для заняткаў ягоную любімую тэму. Я цягам гэтага году шматкроць прыходзіў на магілу да Юрася, таму што па суседзтву пахаваны мой дзед, і хоць бы так стараўся наблізіцца да сябра

У адносінах да блізкіх людзей, якія сыходзяць, я не люблю фармулёвак "40 дзён без Юрася", "год без Юрася"... Калі ты любіш чалавека, то пасьля ягонага сыходу чалавек працягвае жыць у тваім сэрцы і ў тваёй памяці. І гэтаму новаму стану нашых стасункаў зь Юрасём сёньня, на жаль, мінуў ужо цэлы год -- год зь Юрасём Бушляковым у сэрцы і памяці.

Тэгі:

Jun 04

Тэгі:

Jun 03

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

070-budny

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Jun 03

Мова Нанова - www.movananova.by - самыя масавыя ў свеце курсы беларускай мовы.
Запіс зроблены на занятках у Галерэі Ў у Менску 2.06.2014.

Тэгі:

Jun 01

zhbanau1

Тэгі: ,