it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 12


Маладэчанскі раён.

я ў шоку, хоць шмат дзе бываў. бадай, з занядбаных трохсотгадовых касьцёлаў гэты знаходзіцца ў найлепшым стане. такое адчуваньне, што прыбрацца, уставіць пару шыбаў -- і можна адпраўляць імшу.

але мясцовая жыхарка распавяла, што каталікоў засталося ўсяго пару чалавек. яшчэ паўгода таму вернікі зьбіраліся ў хаце пры касьцёле, але й гэта перапынілася. паводле словаў спадарыні, гадоў 10-12 таму была нанятая брыгада работнікаў, каб рамантаваць касьцёл, але тыя зрабілі абы-як, а грошы прапілі.

тупіковая сытуацыя. сьвятыня бяз вернікаў загіне, бо хто ж будзе рабіць рамонт, калі няма каму маліцца... што можа ўратаваць гэты ўнікальны храм?..

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 12


вось урывак з майго ліста да Наталлі Кот ад 1 сакавіка гэтага году:

...Мінулае кіраўніцтва фабрыкі ставілася да беларускай мовы вельмі прыязна. Я хачу, Наталля Канстанцінаўна, каб Вы пакінулі гэтую пасаду як мага хутчэй, пакуль усё беларускае не вынішчана Вашымі рукамі дарэшты.

цалкам ліст чытаць ТУТ

чаму я зычыў гэтай даме такога?

у 2006 годзе я на дабрачыннай аснове пераклаў для "Камунаркі" назвы ўсіх цукерак і шакаладу на беларускую мову, дапамагаў у гэтым шаноўны Юрась Бушлякоў.

колькі год на вокладках пісалася на дзвюх ці трох мовах, у тым ліку і па-беларуску: Чырвоны каптурок, Свавольнік Алёшка, Конік, Цялятка Борка, Гарэза і г.д.

але потым на "Камунарку" прыслалі Наталлю Кот -- здаецца, з Гомелю. гэная баба адразу загадала: прэч беларускую мову з цукерак!

на мае звароты яна прысылала гнусныя адпіскі з феерычным аўтографам. вось я і пазычыў ёй, каб яе як мага хутчэй звольнілі.

ня ведаю, чым стануцца гэтыя ператрахіваньні для "Камунаркі" -- ці стануць цукеркі саладзейшыя. ня ведаю, як паставіцца новы дырэктар Данчанка да беларушчыны. напішу яму зварот у найбліжэйшы час.

але тое, што адтуль выгналі антыбеларускую паскудзіну -- бясспрэчна, цудоўная навіна!

каму б мне яшчэ такі ліст напісаць?.. )

Тэгі: ,

Oct 12

Прыўкрасная сітуацыя: міністр Латушка паведаміў журналістам, што ён і ягонае ведамства белыя і пушыстыя (гл. тэкст ніжэй).

А нейкія негадзяі будаўнікі і рэстаўратары, гады этакія, спаганілі Лідскі замак. І цяпер, нягоднікі, будуць выпраўляць ўсе памылкі за свой рахунак, на што пойдзе 7 мільярдаў рублёў.

Хлопцы, дык а вы дзе былі? Здаецца, калі сканчалася рэстаўрацыя замка, Латушка быў міністрам, Кураш быў намесьнікам, а Чарняўскі доблесна ахоўваў помнікі. У вас вачэй не было ці што? Ці трэба было любым коштам да дажынак здаць - а потым хоць трава не расці?

То бок, пакуль у нэце не зьявіліся фоткі вашай абы-якой рэстаўрацыі, вы думалі, што там усё зашыбісь і XIV стагодзьдзе паўстае ва ўсёй сваёй красе? Дык, можа, трэба, часьцей на аб'екце бываць і кантраляваць сітуацыю?.. Скажаце, мясцовыя ўлады там варацілі? Дык а чаго вы цяпер апраўдваецеся?

У выніку выходзіць так: чыноўнікі Міністэрства "культуры" прафуфыкалі 7 мільярдаў дзяржаўных грошай. А цяпер, каб самім не пайсьці пад суд, зрабілі вінаватымі рэстаўратараў і будаўнікоў.

...Таварыш міністр далажыў, што цяпер яны бяруцца за Наваградзкі і Крэўскі замкі. А я вось сабе думаю, што калі гэтыя замкі пастаяць так-сяк да іншай ўлады, шкоды будзе значна менш.

Іначай нас чакае батлейка з эўрарамонтам гасударсьцьвенных колераў, што ўжо цяпер ёсьць у Міры і Нясьвіжы.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 12

учора мы з жонкай атрымалі ліст ад Алеся Бяляцкага. і я падумаў: "трэба будзе зранку яго сасканаваць і вывесіць з подпісам "ліст ад Нобелеўскага ляўрэата".
і хоць у дзядзькаў у Осла свая версія, гэта -- нічога не значыць.

так ужо сталася, што ў кожнага беларуса -- свая мова, свая краіна, свой прэзідэнт, сваё тэлебачаньне, свае саюзы пісьменнікаў, свае сьпевакі, свае героі і антыгероі.

і Нобелеўскія ляўрэаты -- таксама свае. Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў -- нашыя Нобелеўскія ляўрэаты па літаратуры. а Алесь Бяляцкі цяпер -- ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
калі мы з вамі лічым, што чалавек заслужыў гэтага, то яно важней за тое, што лічаць дзядзькі ў Осла. мяркую, для сапраўднага патрыёта, якім ёсьць Бяляцкі, прызнаньне суайчыньнікаў ня менш важнае за кан'юктурныя прэміі. хіба што 981 тысячу эўра мы даць ня можам )))

галоўная прэмія Алесю Бяляцкаму -- нашая любоў, увага і павага. напішыце Нобелеўскаму ляўрэату Алесю Бяляцкаму!

Тэгі:

Oct 11

Караткевіч: Балада пра архангелаў

перадрук з ЖЖ Міколы Раманоўскага

"Баладу пра архангелаў" Уладзіміра Караткевіча, напісаную ў 1960-х, упершыню надрукавалі толькі пасьмяротна, у 1986 годзе (зборнік "Быў. Ёсць. Буду"); пазьней перадрукавалі ў Зборы твораў. Інтэрнэтная публікацыя паўтарае Збор твораў (адно што ў папяровым выданьні камэнтар паведамляе архіўны адрас машынапіса, а на сайце гэтая крыніца названая рукапісам.)

Архіўнага тэксту, на які спасылаецца Збор твораў, я ня бачыў. Затое бачыў машынапіс пачатковага аўтарскага варыянта, з аўтографам: "Ул. Караткевіч" і пазнакаю: "Мінск. Студыя". Вось ён; пад катам -- зводка розначытаньняў і заўвагі пра іх.

Балада пра архангелаў

Днём і ўначы і ранкам
Пошчак падкоў над зямлёй:
Гэта конныя скачуць архангелы
Па дарогах Зямлі маёй.
Бяздумныя, падшыя, светлыя,
Поўсць на німбах расце,
Замест сумлення -- дубінка,
І замест сэрца -- касцет.
Абыякава і бяздумна
Архангелы топчуць расу.
Невядома нікому на свеце,
Што яны людзям нясуць.
Невядома -- турму або волю,
Невядома -- дабро ці зло,
Але моўчкі чорныя птушкі
За імі ўстаюць на крыло.
Перад імі лунае гора,
За імі лунае жах,
Эмбрыёны крылаў, пагоны
Лунаюць на іхніх плячах.
Па дарогах зямнога шара
Крылатая скача раць,
І мёртвыя крылы не могуць
Да сонца ніводнага ўзняць --
Таму што на цяжкіх крылах,
Апушчаных змрочна ў імгле,
Ўссядае Гітлер на правым
І Сталін -- на левым крыле.

Пра зьяўленьне гэтага верша расказвалася прыкладна так. Сядзелі на кінастудыі ў кабінэце, гаманілі. Адчыняюцца дзьверы, урываецца Караткевіч. "Дайце паперы!" -- Даюць. -- "Ціха!" -- Усе змоўклі. Сядае да журнальнага століка і шпарка, адразу набела -- відаць, што ўжо на хаду склаў -- піша. Дапісаў, кажа: "Слухайце! -- прачытаў. Перадрукавалі на машынцы -- расьпісаўся.

Адрозьненьні паміж пачатковым і друкаваным варыянтамі:

Радок Вар. пачатковы Вар. друкаваны
2 Пошчак падкоў над зямлёй. Пошчак падкоў пад зямлёй:
4 Па дарогах Зямлі маёй. Па дарогах планеты маёй.
19 Эмбрыёны крылаў, пагоны Рудыменты крылаў, пагоны
27-28 Ўссядае Гітлер на правым
І Сталін - на левым крыле.
Ўссядае мана на правым
І здрада - на левым крыле.

Можна думаць, што "над"/"пад" -- проста памылка набору: падземныя коньнікі -- занадта сюррэалістычны вобраз; пошчак можна пачуць здалёк, прылажыўшы вуха да зямлі, але тады саміх коньнікаў будзе не відаць.

Астатнія праўкі выглядаюць як рэдактарскія. Замена "Зямлі"/"планеты" -- мабыць, таму, што пры чытаньні ўголас няясна, гаворыцца пра ўвесь зямны шар ці толькі пра Беларусь; акрамя таго, "над зямлёй" ужо было ў радку 2. "Эмбрыёны"/"рудыменты" -- пэўна, з меркаваньняў логікі: рудыменты раней былі крыламі, але ўсохлі, а эмбрыёны толькі абяцаюць разьвіцца ў крылы; але аўтар напэўна не спадзяваўся, што ягоныя архангелы акрыляцца і ўбеляцца. Нарэшце, "Гітлер" і "Сталін" / "мана" і "здрада" -- звычайная за савецкім часам практыка абыходу цэнзуры: забароненыя для абмеркаваньня рэаліі замяняліся нечым абстрактным, абы не выбівалася з агульнага тону верша.

Хоць гэтыя праўкі і маюць пад сабой лагічны грунт, вершу яны, на маю думку, у цэлым шкодзяць. "Зямля" -- хоць з малой, хоць з вялікай літары -- слова важчэйшае ў вершы, чым абстрактная "планета". "Эмбрыёны" адсылаюць да тайны нараджэньня -- за "рудымэнтамі" ніякая тайна не стаіць, толькі думаеш: калі ж яны зусім паадсыхаюць? Нарэшце, пэрсаніфікаваныя "Гітлер" і "Сталін" -- нашмат глыбейшыя вобразы, чым абстрактныя "мана" і "здрада"; не на тое ж пісаўся верш, каб выказаць сьвежую думку, што каля маны і здрады бывае гора і жах; а гэтая сьвежая думка, у сваю чаргу, пазбаўляе сэнсу радкі "Невядома -- турму або волю, Невядома -- дабро ці зло": сувязь маны і здрады з турмой і злом не была сакрэтам яшчэ за цара Саламона. Тым часам імёны Гітлера і Сталіна адкрываюць пэрспэктыву, у якой такіх правалаў не застаецца.

Рэдактарам "Быў. Ёсць. Буду" пазначаны Рыгор Барадулін. От каб хто ў яго распытаўся пра гісторыю гэтае кнігі. Была гаворка, што хацелі адтуль нешта зьняць, але мастак (П.Драчоў) зрабіў такі макет, што нічога ня выкінеш; так і надрукавалі -- на мяжы дазволенага.

Тэгі:

Oct 11

 


Ірына Дубянецкая. Адзіная ў Беларусі жанчына — доктар тэалогіі, а таксама доктар філасофіі. Цмокі — яе вялікае захапленне. Пра беларускіх цмокаў спадарыня Ірына расказвае так, нібыта з адным піла зранку каву, а другі араў ёй агарод на лецішчы. На прапанову кампаніі “Будзьма!” скласці маршрут беларускіх цмокаў спадарыня Ірына пагадзілася адразу. А калі прыйшла на інтэрв’ю, то мімаходзь заўважыла: “Я тут перад выхадам з дому прыгадвала і налічыла прынамсі 9 відаў беларускіх цмокаў…”

Ідэя кампаніі “Будзьма!” зрабіць цмока новым турыстычным сімвалам Беларусі, папрасіўшы бусла на пенсію, Ірыне Дубянецкай вельмі падабаецца. Аднак пані Ірына смяецца і кажа, што гэтым мы… вынаходзім ровар!

— Мы фактычна не заўважылі слана ў заапарку! — смяецца Ірына Дубянецкая. — Бо думаем, што вось так узялі і прыдумалі сімвалам цмока. Аднак цмок здаўна быў такім нутраным сімвалам Беларусі — нашмат даўней, чым мы можам сабе ўявіць. Даўней, чым бусел — дык дакладна!
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 09


Маладэчанскі раён. пачатак ХХ ст.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 09

Будаўнікі парушылі сістэму водаадводу касцёла Божага Цела.

Перадрук з Еўрарадыё 

 

Яшчэ ў мінулым годзе, калі першапачаткова меркавалася адкрыццё замка, будаўнікі заасфальтавалі дарогу між касцёлам і брамай, якая вядзе да замка. Разам з дарогай заасфальтавалі і трубы, па якіх вада ад касцёла мусіла сцякаць у каналізацыю. Цяпер, нават пры невялікім дажджы, вадазборнік пад сценамі касцёла пачынае імкліва напаўняцца — і вада можа пайсці ў крыпту храма, дзе пахаваныя больш за 70 прадстаўнікоў роду Радзівілаў, пачынаючы ад Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, які памёр у 1616 годзе.
Ксёндз-пробашч нясвіжскага касцёла Пётр Шарко паведаміў Еўрарадыё, што сістэма водаадводу была зробленая ў 2006-2007 гадах на сродкі, выдзеленыя польскім Міністэрствам культуры. Гэта літаральна ўратавала пахавальню. Да правядзення гэтых прац у крыпце было надзвычай сыра, а часам на падлозе нават пачынала хлюпаць вада.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 09


трэйлер Белсату. сам фільм будзе ў гэтую пятніцу а 20.30.

напэўна, нават фашысты не тварылі такое, як падонкі-камуністы. рэшты гэтых недабітых пачвараў і сёньня жывуць між нас, атрымліваюць добрую пенсію, носяць кветкі да помніка леніну...

на месцы вёскі Цівалі занходзіцца цяпер квартал Янкі Маўра-Марцінкевіча-Адоеўскага, дзе прайшло маё дзяцінства...

Тэгі: ,

Oct 09

Тэгі: ,