it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 08

даслала чытачка Ніка Бераснёва з наступным камэнтам:
"Абяцаю прыз таму, хто знойдзе на фота хаця б адно "іздзеліе" з лазы, няхай і не вельмі арыгінальнае."

Тэгі:

Nov 08

чаму за 1,5 хвіліны не падыйшоў ніхто з міліцыі ці супрацоўнікаў станцыі?..

Тэгі:

Nov 08

Глеб Лабадзенка, для budzma.org. Фота, відэа Ларысы Шчыраковай

Калі кампанія “Будзьма беларусамі!” пачынала шукаць айчынных цмокаў, знаўцы падказвалі, што галоўны эксперт па іх жыве ў Гомелі. Сапраўды, калі гутарыш з Андрэем Скіданам, няма сумневу, што з цмокамі ён у някепскіх стасунках. У будзённым жыцці спадар Андрэй — навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея народнай творчасці імя Фёдара Шклярава. А ў вольны час…

“Мы знайшлі на могілках у адной вёсцы руднічны молат, перабіты цмокам…”

Пачынаючы з 1992 года ў Гомелі пры чынным удзеле Андрэя Скідана выходзіла самвыдатаўская газета “Аксамітны жах”, вакол якой сфармавалася Беліцкае кола даследчыкаў цмокаў. У кожным нумары газеты абавязкова было некалькі матэрыялаў пра цмокаў. Аднадумцы меркавалі, што цмок мусіць стаць брэндам Гомельшчыны — і актыўна развівалі гэтую ідэю.

— Нашае захапленне цмокамі прыйшло з літаратуры, фальклору, з мастацкай культуры, — кажа Андрэй Скідан. — Сёння мы нават не сумняемся, што Гомельшчына (і ўвогуле Беларусь) — край цмокаў! Пачыналі мы з таго, што проста даследавалі культуру Пасожжа. Але калі пачалі трапляцца выявы і згадкі пра цмокаў, вырашылі вылучыць гэтую галіну асобна…

Спадар Андрэй прыводзіць шматлікія прыклады з вуснай народнай творчасці — балады пра Юр’я і Ягор’я, якія даводзілася запісваць ад старых людзей. Матэрыяльныя сведчанні — гэта драўляная архітэктурная разьба. На вялікі жаль, усё гэта нішчыцца са страшэннай хуткасцю…

— Яшчэ нядаўна я бачыў у Гомелі цмачыную “карону” над акном хаты, — сумна апавядае спадар Скідан. — Днямі праходжу міма: хату абнаўлялі, рамантавалі — здзерлі, выкінулі… Ліштвы на вокнах з выявамі цмока… Усё гэта знікае — і застаецца толькі на нашых архіўных фота…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 08

Мінскі метрапалітэн

Незалежнасці, 6

220030 Мінск

Глеба Лабадзенкі

адрас

 

Шаноўнае кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна!

Днямі ўбачыў у вестыбюлях метро новыя схемы ліній.

Шчыра дзякую вам за выкарыстанне поруч з традыцыйнымі беларускамоўнымі надпісамі – надпісы на беларускай лацінцы! Гэта цудоўная ідэя! Менавіта такой лацінкай карысталіся Багушэвіч і Купала – і гэта проста выдатна, што Мінскі метрапалітэн пільнуецца нашае гісторыі і традыцыяў!

Беларуская лацінка – самабытная і непаўторная. Пішучы на нашай лацінцы, вы робіце вельмі па-еўрапейску: гэтак жа сама ў Польшчы мы ўбачым надпісы на польскай лацінцы (з асаблівымі літарамі польскага алфавіту), у Чэхіі – на чэскай і г.д.

Непакоіць мяне толькі, што ў інтэрнэце з’явіўся ганебны матэрыял з відэаролікам, дзе карэспандэнт смяецца з нашай лацінкі і што яе не можа прачытаць нейкі там футбаліст.

Заклікаю вас не паддавацца на танныя правакацыі – і не звяртаць увагу на выпады недасведчаных людзей. Той матэрыял напісаны ўвогуле па-руску – напэўна, аўтар проста не ведае беларускай мовы, лацінку ўбачыў упершыню – і таму яна выклікала ў яго такую неадэкватную рэакцыю.

Яшчэ раз дзякую за такі падарунак – выкарыстанне на схемах беларускае лацінкі!

 

З павагай і прыязнасцю,

Глеб Лабадзенка

PS Калі ласка, каб я не хваляваўся, адкажыце мне, ці застанецца надалей нашая лацінка на схемах. Дзякуй! 

Тэгі:

Nov 08

прызнацца шчыра, гэты тупы матэрыял на анлайнеры мяне таксама разьюшыў і абурыў. такіх аўтараў трэба адпраўляць у лельчыцы на пажыцьцёвае разьмеркаваньне.

упершыню ў жыцьці здарыўся цуд -- на схемах у мэтро напісалі на беларускай лацініцы! але знайшоўся нейкі "Алексей Носов", каторы вырашыў проста па-хамску, па-калхознаму спляжыць гэтую ідэю.

зьняў на камеру нейкага найміта-футбаліста -- і падаў гэта як сэнсацыю: замежнікі ня могуць прачытаць!

гэта нагадвае як "ветэраны папрасілі перайменаваць праспэкты". чаго ж замежнікі зь пікетам да гарвыканкама не выходзяць? можа, не даюць рады даехаць да патрэбнай станцыі?..

у свой час праз такіх мудакоў станцыю "Ракаўская" пераназвалі ў станцыю "Спарціўная". патаму што з ракам асацыіравалася. таму рэагаваць трэба своечасова. я не фанат лацінкі, не карыстаюся ёй у жыцьці -- толькі ў эсэмэсках, дый тое як умею. але тое, што такая закасьцянелая структура як мэтро паддалася на падобную інтэлектуальную правакацыю -- унікальны выпадак! і бараніць гэтыя надпісы трэба хаця б за гэта. плюс да гэтага, давайце прызнаемся шчыра, ці так шмат у нас замежнікаў, каб "прагінацца пад зьменлівы сьвет"? для мяне гэта незразумелае жаданьне -- перакрэсьліваць уласную лацінку праз імкненьне дагадзіць абстрактным "замежнікам". я шмат разоў сутыкаўся за мяжою з праблемаю прачытаньня ўсякіх шыльдаў і назваў. але гэта выклікала не абурэньне, а павагу да таго, што людзі шануюць сваё і думаюць найперш пра сябе. у адрозьненьне ад нас.

...што было далей з лацінкай у мэтро -- апісанае вось у гэтым лісьце, які прыйшоў сёньня да мяне на пошту.

 

Спадару Глеб, добры вечар!
Хачу зьвярнуць Вашую ўвагу на шкодніцтва onliner-aўцаў, што яны ўчынілі колькі дзён таму. Яны зьнялі зьдзеклівы ролік пра тое, што амерыканец ня можа правільна прачытаць назвы станцый метро беларускай лацінкай на новых мапах, што надоечы зьявіліся ў метро.

http://realt.onliner.by/2012/11/06/video_metro

Беларускую лацінку яны памылкова назвалі ў артыкуле "офіціальной транслітераціей", схлусілі у кароткай назве артыкула "Иностранцы ломают голову над названиями станций минского метро" (хуткая спасылка са старонкі Недвіжімость), апытаўшы толькі аднаго замежніка. Больш за тое, на выкладзеным відэа чутно, як яны рагочуць (!), калі амерыканец чытае. Карацей, усяляк намякаюць на тое, што трэба перерабіць па-нармальнаму па-англійскаму.

Артыкул гэны выклікаў больш за 500 каментаў на працягу дню. Дасьведчаныя ў галіне геаграфічных назваў людзі пачалі грукацца наўпрост на facebook анлайнера з просьбай дапоўніць матэрыял спасылкамі на вікіпедыю, што да беларускай лацінкі, і на нармавыя акты, што да правілаў напісаньня беларускіх геаграфічных назваў лацінскімі літарамі (https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10151140649168506&set=a.300091418505.147658.275233808505&type=1&theater). Але тыя адмовіліся, абгрунтаваўшы гэта тым, што яны ўсяго толькі хацелі прадэманстраваць, што замежнік ня можа прачытаць, і ім гэтага дастаткова. Закіды да нулявой рэпрэзентатыўнасьці апытаньня аднога чалавека яны таксама ігнаруюць.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 07

цікава, чым займаецца так званае мінісьцерства "культуры". аднаму мне падалося, што на 130-годдзе Коласа яны проста забілі? ці быў праведзены "рад мерапрыяцій"?
затое ў Нясьвіжы праводзяць пачотны бал для выдаюшчыхся людзей. самыя выдаюшчыеся -- харацьян і валачкова.
каб запрашалі Радзівілаў, я не чуў. ды і навошта? тлумач пасьля валачковай, хто ўсе эці людзі.

ды яшчэ і рагатаць пачнуць, як яна пуанты на аўкцыёне прадаваць будзе.

магілёўскія норавы.

Тэгі:

Nov 06

даслаў чытач Liavonvashko

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 06

запрасілі ў журы конкурсу Вікіпедыі "Вікі любіць славутасьці".
на першым этапе трэба было з 500 работ адабраць 20.

ня буду казаць, што адабраў -- пакажу лепш саму трэшавую.
я б яе назваў "Фаташоп для дальтонікаў" ))

Тэгі:

Nov 06

лагатып з сайта чыгункі. дайшлі да таго, манкурты, што свой уласны лягатып БЧ расшыфроўваюць як "белорусская железная дорога".

а чо, пераназавіцеся ў "Белоруссская чигунка" -- на ўзор "Минской спадчины". па-гарацкому будзе!

Тэгі:

Nov 06


даслаў чытач Ілля Чыжоў з такім камэнтаром:

"гэтым летам былі ў гародні (вазілі дачок да бабулі), у суседнім з бабуліным двары сустрэлі такі вось "апазіцыйны" дзіцячы комплекс. надта было прыемна, пасля увесь час да яго хадзілі гуляць"

дасылайце і вы свае цікавосткі на labadzenka@gmail.com !

Тэгі: