it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 15

SONY DSC
Гальша́нскі за́мак. Палацава-замкавы комплекс, рэзыдэнцыя роду Сапегаў у 16-17 стагодзьдзях. Разьмешчаны ў даліне ракі Лусты (Жыганкі) ля мястэчка Галдьшаны. Драўляны замак вядомы ў летапісах з 13ст.. Князі Гальшанскія валодалі гэтым замкам да 1525 году. Пасьля шлюбу князёўны Алены Гальшанскай з Паўлам Сапегам ён перайшоў ва ўладараньне Сапегаў. Праз 70 гадоў ашмянскі староста Павал Стафан Сапега перанёс сваю рэзыдэнцыю са старога замчышча на бераг ракі Лусты (Жыганкі), дзе і пачаў будаваць мураваны палацава-замкавы комплекс. Пасьля ўдзелу Сапегаў у паўстанні за адраджэньне Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага году, расейскі ўрад забраў усю іхнюю маёмасьць у дзяржаўны фонд. Сапегі былі вымушаныя эміграваць у Францыю, а Гальшаны перадалі расейскаму памешчыку Гарбанёву, які ў 1880 годзе стаў узрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай У часы панаваньня савецкай улады замак працягвалі разбураць. Спачатку ва ўсходнім крыле разьмяшчалася пчалярская вучэльня. Але адначасова разьбіраліся сьцены ў іншай частцы замка. Па загадзе дырэктара вучэльні кожны вучань павінен быў здабыць 80 цаглінаў для будоўлі Дома культуры ў Гальшанах. За выкананую справу давалі дадатковы водпуск дадому.Шмат гадоў на тэрыторыі замка знаходзіўся кароўнік. Працягваўся разбор сьценаў «на патрэбы» гаспадаркі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 15

IMG_6084
Католическое (или как ещё называют Польское) кладбище г.Бреста
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 15

akulich
Костёл Речицкий
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 15

parason
Менск. Тысячагадовы горад. Нашы касьцёлы. Чырвоны, Езуітаў, Бернардынаў. Ратуша.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 14

gadgetstyle_fototehnika_1

сябры, нагадваю, што прыём здымкаў на фотаконкурс скончыцца а 23.59 15 студзеня. адразу пасьля гэтага пачынецца галасаваньне за найлепшага аўтара. пераможцаў вызначаць чытачы labadzenka.by

на цяперашні момант даслалі свае працы 26 аўтараў.

вы яшчэ можаце паспець падаць свае здымкі на конкурс.
коратка нагадваю ўмовы.

дасылайце свае фота на адрас labadzenka@gmail.com

на здымку мусяць быць выяўлены аб'екты архітэктуры, якія знаходзяцца ў сёньняшніх беларускіх межах.
памер здымкаў -- ня больш за 100 пікселяў па большым баку.
максымальная колькасьць здымкаў ад аднаго ўдзельніка -- 10. дасылаць можна толькі адным заходам.
трэба пазначыць: сваё імя, горад + адрас З ІНДЭКСАМ, куды можна будзе выслаць прыз. таксама падпішыце, што за аб'ект на здымку, дадайце пра яго сьціслыя гістарычныя зьвесткі і, калі жадаеце, свой камэнтар.
апрацоўка здымкаў -- мінімальная. будынкі, адфоташопленыя да непазнавальнасьці, на конкурс не прымаюцца.

пераможцы вызначацца на адкрытым галасаванні на блогу, якое пачнецца а 00:01 16 студзеня і працягнецца да 23.59 19 студзеня. галасаваньне будзе не за асобныя здымкі, а за аўтараў.
усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя паштоўкі з выявамі нашых цудоўных помнікаў архітэктуры.

пераможца атрымае каштоўны прыз -- кнігу.

наступныя тры месцы -- набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

посьпехаў!

Тэгі:

Jan 14

паўдзельнічайце і Вы! 15 студзеня -- апошні дзень! умовы конкурсу ТУТ

jauhien (3)
Пастаўскі касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 14

1

даслаў чытач Maksim Laško

Тэгі:

Jan 14

20
раён, які ўзводзяць у Вэнэсуэле беларускія архітэктары і будаўнікі.
зрэшты, на тле іхных трушчобаў гэта, вядома, красата незямная!

здымак АДСЮЛЬ

Тэгі:

Jan 14

Тэгі:

Jan 12

паўдзельнічайце і Вы! умовы конкурсу ТУТ

01
Гомель, часовня-усыпальница Паскевичей.
Чытаць далей »

Тэгі: