it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 19

такія вэб-камэры ўсталяваныя ў Берасьці і Гародні — і зараз сакаліхі амаль адначасова выседжваюць яйкі. сёньня я назіраў на свае вочы, як птушка-маці дзюбай пабіла яйка і памагла дзіцёнку выбрацца адтуль!

глядзець усім! ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ!

Тэгі:


3 Responses to “берасьцейская сакаліха вылупляе птушанятаў У ЖЫВЫМ ЭТЭРЫ”

  1. 1. Дзьмітры Вінчэўскі Says:

    Глеб, дзякуй за рэкламу нашаму сайту і он-лайн назіраньням за пустальгой. Але я думаю, што Вы апісалі не зусім тое, што ўбачылі на нашым сайце. Самка не бье яйка, бо гэта непатрэбна. Ў птушанят ёсьць т.зв. яйкавы зуб, яны круцяцца ў яйку калі надыйшоў час вылупляцца і паступова ім прабіваюць-праламваюць шкарлупіньне знутры па цэнтру яйка. Такім чынам, калі кола праломаў скончанае, птушанё ўпіраецца з аднаго боку нагамі і задняй часткай цела, з другога – галавой і яйка “адкрываецца” на дзьве палавінкі. Самка можа дапамагчы зьняць шкарлупіньне або яго частку, але нічога біць ёй і малому няма сэнсу.
    Дарэчы, на сайце нашых калег з Польшчы Таварыства “Сокал” – ёсьць выдатны фільм, дзе між іншым паказана вылупленьне сакалёнка. Раю паглядзець.

  2. 2. labadzenka Says:

    спадар Дзьмітры, ну даруйце ўжо мне-прафану такія некарэктныя апісаньні! мне прымроілася менавіта такое. аднак праўдзівае Вашае апісаньне, бузумоўна, цікавейшае!
    захапляюся Вашаю справаю. некалькі разоў рабіў інтэрвію з Вашым братам. гэта шалёна цікава!

  3. 3. Дзьмітры Вінчэўскі Says:

    Шаноўны Глеб, дзякуй за адэкватнае ўспрыняцьцё маёй крытычнай заўвагі. Ўсё мы вучымся бачыць і разумець новыя і старыя для нас рэчы і з’явы. Галоўнае – жаданьне гэта рабіць. Таму посьпехаў і яшчэ раз дзякую за рэкламу нашым сакалам.

Leave a Reply