it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 12


Маладэчанскі раён.

я ў шоку, хоць шмат дзе бываў. бадай, з занядбаных трохсотгадовых касьцёлаў гэты знаходзіцца ў найлепшым стане. такое адчуваньне, што прыбрацца, уставіць пару шыбаў — і можна адпраўляць імшу.

але мясцовая жыхарка распавяла, што каталікоў засталося ўсяго пару чалавек. яшчэ паўгода таму вернікі зьбіраліся ў хаце пры касьцёле, але й гэта перапынілася. паводле словаў спадарыні, гадоў 10-12 таму была нанятая брыгада работнікаў, каб рамантаваць касьцёл, але тыя зрабілі абы-як, а грошы прапілі.

тупіковая сытуацыя. сьвятыня бяз вернікаў загіне, бо хто ж будзе рабіць рамонт, калі няма каму маліцца… што можа ўратаваць гэты ўнікальны храм?..


Тэгі:


2 Responses to “Беніца. Траецкі касьцёл 1701 году”

  1. 1. Віталь Says:

    Цікавы будынак. У мяне бацька з Беніцы, бабуля зараз жыве там. У дзяцінстве ўвесь аблазіў, у падвалах чарапы розныя, косці….нажаль, што гэта больш нікаму не патрэбна

  2. 2. chill Says:

    а як культурна-гістарычная і архітэктурная спадчына ён, натуральна, нікому не патрэбны яшчэ больш

Leave a Reply