it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 16

muzei

 

“Культура паляпшае жыццё” – для кампаніі “Будзьма!” гэтая аксіома відавочная. Але як менавіта культура можа дапамагчы кожнаму беларусу і грамадству ў цэлым? Ці здольная культура дапамагчы знайсці сябе, самарэалізавацца, пабудаваць зручную прастору і дыхтоўныя працоўныя і сямейныя адносіны? І што менавіта ёсць паняткам “культура” ў нашым грамадстве? Абмеркаваць гэтыя пытанні і прарасціць “зерне” новага бачання культуры заклікае кампанія “Будзьма беларусамі!” на веснавых афлайнавых ток-шоў.
Кожны тыдзень у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” а 19:00 мы збіраем экспертаў, даследчыкаў, знакамітых асобаў, і ўсіх тых, хто мае што сказаць пра беларускую культуру. 
 
Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных да ўдзелу ў дыскусіях:
18.03: Культура быць актуальным. НАВОШТА НАМ МУЗЕЙ? 
На Беларусі каля сотні краязнаўчых музеяў і больш за трыццаць мемарыяльных, этнаграфічных, літаратурных, мастацкіх і іншых музеяў з гістарычным вымярэннем сваёй дзейнасці. На жаль, большасць з іх знаходзіца ў крызісным стане. Але якія насамрэч прычыны прывялі да гэтага? Беларусы адвярнуліся ад сваіх музеяў, ці музеі закрыліся самі ў сабе, не падзяляючы з грамадствам адказнасць за захаванне і інтэрпрэтацыю мінулага, нашай спадчыны? Як дапамагчы музею вярнуць наведвальніка, а таксама ўмацаваць іх абаюдную веру? – свае адказы дадуць паважаныя эксперты: прафесіяналы ў галіне музейнай справы, навукоўцы, праектныя мэнэджары.
Асноўныя пытанні сустрэчы:
· Хто з’яўляецца сапраўднай аўдыторыяй беларускага музея?
· Як аб’яднаць музейшчыкаў, гісторыкаў і аўдыторыю ў адну каманду?
· Альтэрнатывы мінуламу: па якія тэмы людзі прыйдуць у музей?
· У чым рызыка і сапраўдная карысць музейных масавых святаў?
· Грамадскія музейныя ініцыятывы – як сімптом незадаволенасці і як магчымасць развіцця партнёрства музеяў і наведвальнікаў?
· Чаго хоча прафесйіная даследчая супольнасць ад нашых музеяў?
· У чым сэнс існавання беларускага музея?
26.03: Культура дабрачыннасці. ЯК ТРЭБА ДАПАМАГАЦЬ ІНШЫМ?
1.04: Культура партнёрства. БІЗНЭС І МАСТАЦТВА: СПАЖЫВЕЦТВА ЦІ ПАРТНЁРСТВА?
8.04: Культура ствараць прастору. РЭКАНСТРУЮЕМ МІНСК 
15.04: Культура каштоўнасцяў. РАСШЫФРОЎВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КОД БЕЛАРУСАЎ
Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (cхема праезду).
Тэгі: