it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 21

Нацыянальная грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” віншуе ўсіх з сусветным днём роднай мовы і прэзентуе свой новы праект – “Будзьма з мовай!”. Рэалізацыя праекту дапаможа ўсім карыстальнікам кампутарaў зручней і разнастайней ужываць штодня беларускую мову. Праект ажыццяўляецца з удзелам студыі дызайну “Адліга”.

Алена Макоўская, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!»:

Праект “Будзьма з мовай!” з’ява для сучаснай Беларусі, без перабольшання, унікальная. З аднаго боку, мы падтрымліваем людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай у штодзённым жыцці і банальна не маюць беларускіх літар на клавіятуры. І для вучняў сярэдняй школы, і для пісьменнікаў, і для навукоўцаў – праблема для ўсіх адна. Адначасова з тым, выпуск такой прадукцыі – дэманстрацыя  рэальнага  прагалу ў гэтым сегменце беларускага рынку. Запускаючы праект,  мы спадзяемся падштурхнуць  мясцовых вытворцаў да выпраўлення існай сітуацыі.

Праект “Будзьма з мовай!” цалкам арыентаваны менавіта на беларускага юзера. Адзіны камплект літар уключае ўсе мовы, найбольш запатрабаваныя сучаснымі беларусамі:  беларускую, англійскую, расійскую, а таксама  ўкраінскую ды польскую. Стваральнікі ўніверсальнай раскладкі для клавіятуры паклапаціліся і пра аматараў беларускай лацінкі, зрабіўшы налепкі  як з кірылічнымі, так і з лацінскімі літарамі. Для беларускага карыстальніка  шматмоўнасць з’яўляецца штодзённай рэаліяй, таму толькі такая клавіятура можа задаволіць ягоныя патрэбы. Непаўторныя беларускія «І», «Ў» і апостраф «’» побач з лацінскімі «Š», «Č» і «Ŭ» – рэальны ўзор таго, як прынцып “аднаго акна” павінен быць рэалізаваны для беларускіх карыстальнікаў кампутараў!

Анатоль Лазар, кіраўнік студыі дызайну “Адліга”.

Галоўная мэта праекту – забяспечыць карыстальнікаў зручным інструментам выкарыстання роднай мовай на кампутары і адпаведнай раскладкай. Чаму, калі вам трэба літара «Ў», вы вымушаныя націскаць кнопку з надпісам «Щ» і ўвесь час трымаць у свядомасці, што пад гэтай расійскай літарай хаваецца беларуская? Давайце ж пачнем нарэшце выпускаць нашую беларускую свядомасць на паверхню, хаця б па ўзоры літараў. Мы спадзяемся на зацікаўленасць  ідэяй з боку вытворцаў кампутарнагa софту і далейшую падтрымку праекту “Будзьма з мовай!”.

Новую ўнікальную клавіятуру можна знайсці  на стэндах Fly Cards па Мінску. Разам з яе распаўсюдам пачынае працу вэб-старонка mova.budzma.org. Са старонкі mova.budzma.org можна спампаваць праграму-дапаможнік па карыстанні беларускай лацінкай, даведацца пра гісторыю паходжання беларускіх алфавітаў і атрымаць прыемныя бонусы. Тэхпадтрымка раскладак таксама ажыццяўляецца праз інтэрнэт. Увесь софт для беларускай клавіятуры і тэхнічная дапамога рэалізуюцца ягонымі стваральнікамі на валанцёрскай аснове.

Праект “Будзьма з мовай!” запрашае ўсіх беларусаў заставацца з беларускай мовай назаўжды!

Тэгі:


8 Responses to “«Будзьма з мовай!»”

  1. 1. Kolt Says:

    Ужасная нечитабельная и не никому нафиг не упавшая рвота.
    Что, не хватает памяти запомнить, где находятся три символа «І», «Ў» и «’»? Или что «Š», «Č» и «Ŭ» находятся соответственно на «S», «C» и «U»?
    Что за дебильные наклейки на Insert, PgDown и Delete? Зачем оранжевые? “Гамон”, “Закiд”? Вы что курили?
    На кнопке “О” четыре (!!!!) разноцветных буквы! Представляете, какой эпилептический фейерверк на клавиатуре, если это всё наклеить.
    Вы вообще пробовали этим пользоваться?
    В общем, это очередной “антi-маскальскi” высер, ничего общего с реальностью не имеющий. “Дизайнерам” прописать пользование их наклейками до конца жизни без права на помилование.
    И вообще, неужели вы смотрите на клаву при печати?

  2. 2. labadzenka Says:

    а мне спадабалася. хоць з гэтага камплекта я падлічыў, што скарыстаюся пяцьцю налепачкамі ))))

    ня ганьце тых, хто робіць. рабіце самі.

  3. 3. Kolt Says:

    Лучше не делать ничего, чем делать ерунду. И особенно приплетать сюда заботу о языковых ценностях. Настоящей нормальной и полезной вещи не надо писать сорок строк пояснения – и так должно быть видно для чего продукт предназначен.
    Вот, Глеб, вы действительно показали, что реальное применение нашлось только пяти наклейкам. Так зачем выпускать остальные – выпустите полоску с пятью наклейками – это и дешевле и весь остальной мозговой понос отсеется.

  4. 4. tamaszevicz Says:

    Kolt, вучыцеся набіраць усьляпую 🙂
    “Или что «Š», «Č» и «Ŭ» находятся соответственно на «S», «C» и «U»?” – на беларускай лацінкавай раскладцы гэтыя літары ў іншым баку (у дадзеным выпадку дызайнеры прапанавалі літары 3, 4, 6).
    “Что, не хватает памяти запомнить, где находятся три символа «І», «Ў» и «’»?” – справа, Kolt, не ў памяці, а ў нацыянальным гонару. Калі мы нават такіх мінімальных рэчаў беларускіх ня будзем мець, то аб якой дзяржаўнасьці можна яшчэ казаць?

  5. 5. Kolt Says:

    Я как раз вслепую и набираю, поэтому никакими наклейками не пользуюсь. У меня три языка в раскладке и не составляет никакого труда запомнить где какая буква находится.
    Можно хоть всю квартиру облепить белорусскими буквами – более государственным от этого не станешь. Идея о белорусских наклейках совсем-то неплоха, но вот реализация откровенно блевотна.
    Для государственности это может и прорыв, но для белорусского национального дизайна это смерть.

  6. 6. chill Says:

    Ідэя, на самой справе, даўно блукала ў паветры. Малайцы, што ўзяліся зрэалізаваць.
    вось толькі скажыце, Глеб, можа Вы ведаеце, чаму ў лацінцы Ў перадаецца дзіўным значком “Ŭ”? шчыра кажучы, ён, мне асабіста, так рэжа вока… у тэксце Й кірылічнае ўвесь час нагадвае, блытае. Глеб, скажыце, мо ведаеце: ім з пачатку карысталіся, ці гэта сучаснае вынаходніцтва? чаму б проста не карыстацца W, як палякі, чэхі ды іншыя? я неяк на слых польскае W ад беларускай Ў не адрозніваю, мо й не разумею чаго, канешне…
    а яшчэ, недзе чытаў, што калісьці ў 90-х амаль сабраліся вяртаць Ь які чуецца (ну, кшталту “сьнег”), але не зрабілі нібыта з прычыны таго, што кніжкі патаўсцеюць. дык вось мая прапанова: пазначаць змягчэнне гэткай жа рыскай над літарай, як у лацінцы. і кніжкі не таўсцеюць, і адметнасць гучання пазначаецца. як вам ідэя?

  7. 7. labadzenka Says:

    chill, нічога вам наконт лацінкі не адкажу, бо не карыстаюся ёй — толькі калі ў бібліятэцы старыя газэты чытаю )))) эсэмэскі пішу вельмі простай лацінкай, без гэтых наваротаў — як найхутчэй.
    але я пагугліў “беларуская лацінка” — вельмі шмат адразу выдае. паспрабуйце так даведацца.
    наконт “кніжкі патаўсьцеюць” я павесяліўся! ня чуў пра такое. уводзіць рысачку вельмі складана, бо адная справа напісаць яшчэ адную літару (ужо існую) — а іншая справа прыдумляць новую. я — за мяккасьць. бо дзецям у школе не тлумачац, што “снег” трэба чытаць як “сьнег”, вось і думаюць яны, што белмова нічым ад рашы не адрозьніваецца. рысачка будзе блытаць і таму, што ў школе і слоўніках трэба націск пазначаць.

  8. 8. Мiкалай С Says:

    Шаноўны Kolt, не ўсi такiя прасунутыя, як Вы 🙂

Leave a Reply