it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 05

Сёньня, 6 траўня, вынясуць прысуд Мікалаю Аўтуховічу.
І гэта страшна, калі ў краіне, дзе няма законаў, Канстытуцыі, справядлівага суду і праваахоўных органаў, пракурор (мяркуючы па прозьвішчы “Эльдар Сафараў” –шчыры беларус) патрабуе для чалавека 20 гадоў турмы ні за што.
Асноўнае абвінавачаньне — услухайцеся — што Аўтуховіч рыхтаваў забойства былога губэрнатара Гарадзенскай вобласьці Саўчанкі седзячы ў турме. Уяўляеце, якія ў Беларусі ліберальныя турмы: можна сядзець за кратамі і рыхтаваць замах на губэрнатара.
І гэта няважна, што сам губэрнатар сказаў на судзе, што ня мае прэтэнзыяў да Аўтуховіча. І гэта няважна, што рэчыўных доказаў няма, а ўсе доказы сьледзтва не вытрымлітваюць ніякай крытыкі.
Тут няма законаў, тут ёсьць зьвярыныя паняткі, правілы зграі. Аўтуховіч стаў капаць пад карупцыянэраў — усяго толькі раённага і абласнога маштабу. І зграя такога чалавека ня сьцерпіць.


One Response to “Божа, памажы гэтаму чалавеку”

  1. 1. KazalupЪ Says:

    Прыемна уражаны айчынай фемідай!
    Асноўныя абвінавачванні ў тэрарызме знятыя, як не даказаныя следствам!
    Далі 5 гадоў за захоўванне карабіну і патронаў: гэта справядліва!
    Праз 1,5 гады на волю пад амністыю….
    Так што не благі вынік!

Leave a Reply