it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 15

сваю перапіску з барысаўскім Домам гандлю даслаў чытач блогу Зьміцер Курза

 

Ад каго: Dom_torg <dom_torg@tut.by>
Каму: Kurzen

Паважаны спадар Зміцер Курзэн! Дзякуем Вам за шчыры ўдзел у
дыскусіі, якая разгарнулася з нагоды змены шыльды “Дом Гандлю” на
рускамоўную. Мы вельмі ўважліва прачыталі Ваш зварот і не маглі не
ацаніць павагі і адданасці Вас і Вашай сям’і да нашай роднай мовы.
Калектыў нашага прадпрыемства таксама з’яўляецца яе прыхільнікам. Таму
зараз Ваша прапанова знаходзіцца на стадыі разгляду.З павагай, дырэктар Сухенка Л.В.

2013/11/6 Kurzen
> Вітаю! Шаноўная Людміла Васільеўна! Беларуская мова - наш бясцэнны скарб. У
> нашым родным горадзе зараз амаль не застлося нічога беларускамоўнага: ні
> адукацыі, ні справаводства, ні рэкламы, ні спорт, НІЧОГА! і тут як лязом па
> сэрцы была змена шыльды на Доме Гандлю! Калі ласка, ярніце беларускую мову
> на шыльду Вашага прадпрыемства! ці калі гэта ўжо немагчыма, то прынамсі
> зрабіце аздабленне аддзелаў у доме гандлю па-беларуску, шыльды на кабінетах,
> на паверхах, рэкламу ўрэшце рэшт.
> павярніцеся тварам да нашай роднай мовы. яна і так памірае, а ў Барысаве і
> падаўна. наш родны горад усё часцей нагадвае расійскі губернскі гарадок
> кшталту Разані - няма ніякіх знакаў беларускасці, толькі што сцяг
> чырвона-зялёны.
> калі ласка, не забівайце чарговы цвік у труну беларушчыны! прыслухайцеся да
> пажаданняў барысаўцаў, у прыватнасці, мяне і маёй жонкі, ды і цешчы таксама!
> загадзя дзякуй за адказ!
> з павагай, Зміцер Курзэн
Тэгі: