it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 19

img_8768

Баранавічы — горад скульптураў і прыгожых дзяўчат. Скульптуры фоткаў, на прыгожых паненак пераважна заглядаўся. Вельмі мілае места, якое не псуе нават жахлівы гатэль “Гарызонт”…

img_8771

Фатограф стаіць пад парасонам ня проста так. Акурат над ім нейкая фірма падвесіла кандыцыянэр, зь якога поўным ходам шуруе вада. Лужына на фота — менавіта адтуль 🙂

img_8725

Пры гатэлі “Гарызонт” стаіць клянаваны конь Жбанава ад менскай Камароўкі. Сядло яму адпаліравалі гэтак жа, як і ў нас

img_8751

На самім гатэлі “Гарызонт” бальконы актыўна выкарыстоўваюцца пад рэкляму… Асабліва мяне зьдзівіла, як я падумаў, сацыяльная рэкляма наверсе

img_8754

Там напісаны, трэба думаць, верш, амаль што хайку:

Наш край ЛЮБЛЮ

Наш край ТЕБЯ,

Наш край ГОРОД

Наш край РОДНОЙ!

Пасьля наведваньня мясцовага газэтнага шапіку высьветлілася, што “Наш край” — гэта баранавіцкая дзяржаўная газэтка (чытаць абсалютна няма чаго), а на гатэлі — іхная, а не сацыяльная рэкляма

img_8779

“Pupa. 65 год вызваленьня Беларусі”

img_8789

Горад скульптураў. Жабка. Рот выкарыстоўваецца як попельнічка

img_8791

Горад скульптураў. Бусел

img_8794

Бальконная рэкляма надзвычай папулярная ў Баранавічах

img_8798

А вось так мясцовыя ўлады змагаюцца з аварыйнымі бальконамі. Грохаюць іх, а дзьверы забіваюць дошкай — каб гаспадар ня выйшаў па прывычцы папаліць 🙂

img_8799

Старынную архітэктуру актыўна дабудоўваюць. Добра, што ня нішчаць…

img_8802

Дворык дома 1934 году…

Дарэчы, у Баранавічах ёсьць недзе яшчэ помнік вераб’ю, але яго я знайсьці ўжо ня здолеў…

Тэгі:


4 Responses to “Баранавічы. Горад скульптураў”

  1. 1. (c) Alex Zenkov Says:

    … а так сама помнік загінуламу сантэхніку каля горводаканала 🙂

  2. 2. (c) Alex Zenkov Says:

    да якога мы так і не дайшлі бо на шляху была “папараць кветка”.

  3. 3. Ptitsina Says:

    Глебушка, не падманвай чытачоў! Прыгажуня з фатографам з Берасця, а не з Баранавіч

  4. 4. КазалупЪ Says:

    Ёсць яшчэ цiкавая скульптура вадаправодчыка каля будынка Вадаканалу

Leave a Reply