it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 21

СЛУХАЦЬ:
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/audio/bakieu_zajava.MP3]
СПАМПАВАЦЬ

Тэкст заявы Курманбека Бакіева ў Выканаўчым камітэце СНД у Менску,
21 красавіка, 11.30

Шаноўныя сябры! Спадарыні і спадары!

Мой народ перажывае страшэнную трагедыю: банда самазванцаў захапіла ўладу і творыць бясчынствы, забівае мірных людзей, разбурае жытло. Рабаваньне й гвалт робяцца нормай жыцьця. Краіна адкінутая на дзесяцігодзьдзі назад. Я, як прэзідэнт Кыргызстана, як гарант Канстытуцыі, не здымаю зь сябе адказнасьць за катастрофу, якую перажывае мой народ і гатовы адказаць за гэта перад законам. Але гэта не азначае, што я магу падпарадкавацца бандытам і кінуць мой народ у бядзе. У гэтай сувязі я заяўляю наступнае:

Першае. Я яшчэ раз выказваю глыбокія спачуваньні ўсім сваякам і блізкім загінулых.

Другое. Я не прызнаю сваю адстаўку. Чаму, патлумачу пазьней. Дзевяць месяцаў таму народ Кыргызстану абраў мяне сваім прэзыдэнтам, і я прысягнуў, што буду служыць яму. Няма моцы, якая прымусіць адмовіцца мяне ад маёй клятвы. Толькі сьмерць спыніць мяне.

Трэцяе. Я, Курманбек Бакіеў, законны прэзыдэнт Кыргызстана, прызнаны сусьветнай супольнасьцю. Усе павінны ведаць, што бандыты, якія спрабуюць захапіць уладу, — выканаўцы чужой волі й не маюць ніякай легітымнасьці. Кыргызстан ня будзе нічыёй калёніяй. Мой народ хоча быць свабодным і стане свабодным. Працягне будаўніцтва свабоднай, незалежнай, дэмакратычнай дзяржавы.

Чацьвертае: Ад 7 красавіка 2010 года, на падставе Канстытуцыі Кыргызстана, прэзыдэнцкім указам я ўвёў надзвычайнае становішча ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Я хачу, каб кожны грамадзянін Кыргызстана разумеў, што выконваючы загады банды, ён ставіць сябе па-за законам. І робіцца саўдзельнікам злачынства з усімі наступствамі, якія з гэтага вынікаюць. Пакараньне за злачынства непазьбежнае.

Пятае. Я заклікаю лідараў сусьветнай супольнасьці — не стварайце прэцэдэнт! Не прызнавайце банду легітымнай уладай! Я настойваю на правядзеньні незалежнага міжнароднага расьследваньня й пакараньня вінаватых у сьмерці людзей, марадзёрстве й распальваньні нацыянальнай варожасьці.

Шостае. Я зьвяртаюся да лідараў СНД. Нашай свабодзе й незалежнасьці меньш за два дзесяткі гадоў. Не адступайце перад грубай сілай. Вы адказваеце за свой народ.

Сёмае. Грамадзяне Кіргізіі У нас ёсьць надзейныя грамадзяне, і іх шмат. Мы можам абаперціся на іх у цяжкую хвіліну й выратаваць краіну ад вялікай бяды!

Восьмае. Я зраблю ўсё, каб вярнуць жыцьцё ў Кыргызстане ў канстытуцыйнае рэчышча. І ні пры якіх абставінах не дазволю бандытам вызначаць лёс нашага народу. Я ўпэўнены: у моцы майго народу – пераадолець смуту.

Дзякуй за ўвагу!


2 Responses to “Бакіеў у Менску (ФОТА, АЎДЫЁ, ТЭКСТ ЗАЯВЫ)”

  1. 1. Kolt Says:

    Бакиев, президент, захвативший власть таким же способом, свалил из страны, чтобы его не покалечили, положив болт на своих соотечественников.
    Он резко вспомнил, что президент, хотя, когда улепетывал из страны сложил с себя полномочия ( http://ru.euronews.net/2010/04/15/bakiyev-flees-to-kazakhstan/ ). Конечно, легче из другой страны кричать, что ты глава и раздавать ЦУ.
    В общем так: если ты президент – то высадить тебя в центре Бишкека со всеми аттрибутами президентской власти (скипетр, держава, цепка и печать) и посмотрим, как ты будешь порядок наводить. А если ты политического убежища ищешь – то ему домик в агрогородке и пусть пашет, отрабатывает свою безопасность.
    Чмо, короче.

  2. 2. Мікалай Says:

    А цікава, пан Лабадзенка там прысутнічаў і быў акрэдытаваны як прыватная асоба альбо як вядучы беларускі блогер ?

    Ці ўсё ж такі, як карэспандэнт газэты Звязда ?

    Ці прыгожа так паступаць у адносінах да працадаўцы ?

Leave a Reply