it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 08


калі адкрыцьцё прымяркоўваць ці к сядзьмому наябра ці к дню горада — нічога з гэтага не выходзіць. звычайная гнілая савецкая паказуха — адкрыць, паказаць таму, хто зьбіраецца жыць 90 гадоў — і назаўтра закрыць, каб дарабляць.
так і тут. праўда, закрылі не цалкам — у сэнсе, што вакзал дзейнічае. але недаробленым выявілася практычна ўсё. праўда, скарга №1 частковы плён дала — цяпер прыбыцьцё/адбыцьцё аўтобусаў абвяшчаюць і па-беларуску таксама.

на здымку — бухвэт колькі дзён таму.

нагадаю, у першы дзень працы вакзала. калі я пісаў гнюсную кляўзу, ён выглядаў во так:


там ляжалі колькі буцікаў і недаедзеных на адкрыцьці дзядзькамі ў пінжаках кексаў.

расклад аўтобусаў пасьля адкрыцьця выглядаў найшчыльнейшым чынам.

а цяпер раскалупалі абратна і дарабляюць. карацей, папуколі паказалі дэкарацыі.

а тут быў газэтны шапік. яго я на адкрыцьці ня сфоткаў — напраўду не чакаў, што і ён — дэкарацыя!..

стабільнасьць-дзябільнасьць у дзеяньні!

Тэгі:


One Response to “аўтавакзал “Цэнтральны”: савецкая паказуха”

  1. 1. Анатоль Says:

    Ага. Я з гэтага вакзалу ездзіў у вёску яшчэ тады, калі ён працаваў. Пасля ён закрыўся на рэканструкцыю. А вось пачытаў, што адкрылі – думаю, ну нарэшце! Але як праходзіў міма – ё-маё, там жа шчэ паўбудынку ў будаўнічых лясах стаіць О_о Што тады адчынілі? Пару прыбірален і платформы?

Leave a Reply