it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 28


Зварот я запісаў ад дзядзькі Рыгора сёньня ўдзень. Галоўная яго прычына — тое, што шаноўны Рыгор Іванавіч ня змог прысутнічаць на вечарыне ў філармоніі, якая прайшла акурат сёньня і была прысьвечаная ягонаму 75-годзьдзю. Стан здароўя Народнага паэта не найлепшы, за два дні да яго два разы прыязджала брыгада лекараў, паэту рабілі кардыяграму і параілі нікуды не выходзіць, не хвалявацца.
На вечарыне быў прэзэнтаваны фільм Алеся Матафонава “Як па-сухому” (падрабязьней пра вечарыну ТУТ).

У выніку вечарыну адкрыў шаноўны ксёндз-пробашч касьцёла сьвятых Сымона і Алены Ўладыслаў Завальнюк. Пасьля прамовы ксяндза прагучаў гэты запіс словаў Паэта.

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/12/baradulin_filarmonia.mp3]

СПАМПАВАЦЬ

Тэгі:


2 Responses to “аўдыёзварот Рыгора Барадуліна да чытачоў”

  1. 1. Мiкалай Says:

    Глеб, быў на вечарыне? Фоткi ё ?

  2. 2. labadzenka Says:

    ня быў. фільм я глядзеў раней, а больш там без Барадуліна не было чаго рабіць. падбор выступоўцаў быў абсалютна незразумелы — Барадулін практычна нікога ня ведаў зь іх. не запрасілі ніводнага ягонага сябра, пачынаючы з Генадзя Бураўкіна. не запрасілі Камоцкага, Вайцюшкевіча, Вольскага — якія маюць цудоўныя сьпевы на вершы Барадуліна. такія справы.

Leave a Reply