it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 28

laddzia1

Гэты рукапіс даў мне Рыгор Барадулін — папрасіў адксэрыць. Чытаю другі дзень — і не магу адарвацца. Якое гэта чароўнае ўражаньне — трымаць у руках знакаміты твор у першасным варыянце, з праўкамі і заўвагамі самога Караткевіча!.. Разглядаць ягоны ахайны, уборысты почырк, углядацца ў літаркі і радкі. Рукапіс “Ладдзі” займае 23 старонкі, у канцы стаіць дата і месца, дзе Караткевіч скончыў твор (а пасьля закрэсьліў гэта): “2 жніўня 64 г., Рагачоў. Іллін дзень. Дождж. Вечар”

Захапляюся Караткевічам зноўку і зноўку.

laddzia2

laddzia3

Тэгі: , ,


10 Responses to “арыгінальны рукапіс “Ладдзі Роспачы” Караткевіча”

  1. 1. guest Says:

    Жаль, что почерка половины нынешних писателей наши потомки не увидят. Сделайте, Глеб, Ваш следующий сборник стихотворений рукописным. будет оригинально.

  2. 2. Іда Грэзь Says:

    эту книгу я перечитывала несколько раз – она ПРЕКРАСНА! Гервасий Выліваха – любимый персонаж в беллите
    спасибо, что всколыхнул приятные переживания юности

  3. 3. Сяргей Says:

    Прачытаў “Ладдзю роспачы” толькі ў гэтую субботу. Адразу смяяўся, потым пусціў скупую мужчынскую слязу, потым зноў смяяўся і зноў плакаў. Гэта лепшае з таго, што я чытаў да гэтага часу. У нядзелю перачытваў зноў. Ёсць нават нешта містычнае, што ўсяго праз дзень сустрэў тут гэты рукапіс.

  4. 4. Kubl Says:

    ОЁ!

  5. 5. vedmo4ka Says:

    Удивительное, наверное, чувство, держать в руках рукопись Короткевича. Я без ума от его стихов , но и “Ладдзю”, и “Хрыстос..”. тоже очень люблю. Даже стыдно писать коммент по-русски(((((((((

  6. 6. astrynczanka Says:

    Ой, Глеба, як зайздросна стала! Ці можна атрымаць ад цябе фотакопіі гэтага рукапісу?
    Увесь час, з моманту адкрыцця для сябе Караткевіча, здзіўляюся, які быў у гэтага дзядзькі, моцнага волатаўскага целаскладу, прыгожы малады голас і дробны, у параўнанні з аўтарам, почырк.
    А ці ёсць у дзядзькі Рыгора карыкатуры, маляваныя Караткевічам? “Ладдзя Роспачы” вельмі складаны твор для прачытання, у прынцыпе, як і “Хрыстос…”, але сапраўды шчаслівы чалавек, які ўсё ж такі пераадолеў моўныя бар’еры і здолеў заглянуць у таямніцу самых каларытных герояў Караткевіча – Гервасія Вылівахі і Юрася Братчыка.
    Дарэчы, спадарства, ці давялося каму чуць аўдыаверсію “Ладдзі Роспачы” ў выканнанні Старога Ольсы? Раю паслухаць. Фантанстычная рэч. На мой погляд, музыкі вельмі тонка адчулі тую атмасферу, у якую хацеў акунуць чытача аўтар. Слухала не адрываючыся 🙂

  7. 7. tamaszevicz Says:

    А мне найбольш “Дзікае паляваньне” торкнула! Хаця, канешне, ідэя з шахматамі супэр (дарэчы, нават некаторыя дзеячы музыкі ўзялі за аснову гісторыю гульні са смерцю ў шахматы!)!
    Караткевіч, бадай, лепшы беларускі празаік за ўсе часы!..

  8. 8. labadzenka Says:

    нешта падобнае я адчуваў таксама, калі трымаў у руках арыгінал “Вянка” Багдановіча…

  9. 9. vedmo4ka Says:

    Ребята, а кто слышал… вроде, в октябре- ноябре планируется поездка по местам Короткевича.

  10. 10. astrynczanka Says:

    ой, было б файна. даўно збіраюся завітаць у Оршу і на Гомельшчыну, але ўсё неяк ногі не даходзяць 🙂

Leave a Reply