it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 12

хто сабраўся пераабуваць машыну — шчыра раю абыходзіць дзесятай дарогай шынамантажы па наступных адрасах (гэта адна кантора):
Акадэмічная, 32
Адзінцова, 104/Жэбрака, 28
Ілімская, 60

мала таго, што працуюць там як сонныя мухі… будзьце ўважлівыя: кошт, які вам назавуць па тэлефоне альбо адразу на месцы — у выніку ён памножыцца на два.
фармулёўка ў іх вельмі хітрая: 16700 + матэрыялы (у мяне радыюс R15)
раней, на іншых шынамантажах, гэтыя “матэрыялы” зацягвалі на пару лішніх тысяч. у мяне канкрэтна адвісла пачка, калі 16700 пераўтварыліся ў 32 тысячы! і, што цікава, не падкапаешся — па прэйскуранце ўсё сходзіцца: вентыль, гермецік, усякая трасца. добра, што я мяняю толькі 2 колы, а не 4.

карацей, не лаханіцеся, як я — і перадрукуйце гэты пост, каб не лахануліся іншыя.

Тэгі:


One Response to “антырэклама шынамантажу”

  1. 1. Apalonik Says:

    Працягнем сьпіс
    ШИНОМОНТАЖ ЧУП БЕЛТИПТОП Киселева 8, 220029, МИНСК
    Узялі ўдвая больш за раскатку дыскаў у параўнаньні з прэйскурантам і сярэднім коштам па гораду. Выявілася на наступны дзень, калі мы зразумелі што нешта ня тое – ёсьць вібрацыя. Прыйшлі перакатаць дыскі наноў, а там цалкам новая каманда, сьмяецца, кажа што ўчора працавалі нейкія левыя чувакі…ігтд.

Leave a Reply