it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 09

Гэты чалавек — партатыўнае Ўпраўленьне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, які апякуецца нашай спадчынай значна актыўней і эмацыйней, чым сапраўднае аднайменнае Ўпраўленьне пры Міністэрстве культуры.

Пра што крычыць на кожным куце Антон Астаповіч — я ведаю.
Што рэальна абараніла ад зьнішчэньня Ўпраўленьне пры Міністэрстве — ня ведаю.
Што грохнута з маўклівае згоды Ўпраўленьня — ведаю.
За што не панесьлі адказнасьці вінаватыя — таксама ведаю.
Хто і каму башляе за “мірнае” вырашэньне пытаньняў — здагадваюся.

Шкада толькі, што Антон Астаповіч улады ніякай ня мае, а прыслухоўвацца да грамадзкасьці ў нас не прынята. А найбольш шкада, што такія сумленныя людзі, якім сапраўды баліць за нашую спадчыну, ніколі не будуць дапушчаныя туды, гдзе ўсе друзья і дзеньгі дзелают многае.

“Ану ідзіце сюды, зьнішчальнікі нашай архітэктуры!..”

Тэгі:


Leave a Reply