it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 17

Цікавае інтэрвію расейскага фізыка, якога ўпяклі на 7 сутак у Астраўцы за памкненьне расказаць нам праўду пра АЭС. За што? Як уся інтэлігенцыя — “матам ругаўся”… 🙂

Зміцер Глінскі, Еўрарадыё

ozharovski-ibb
Андрэй Ажароўскі

Некалькі гадзінаў таму з-за кратаў выйшаў расійскі фізік Андрэй Ажароўскі, асуджаны на 7 сутак арышту падчас грамадскіх слуханняў па пытаннях будоўлі АЭС у Астраўцы. У першым пасля зняволення інтэрв’ю ён распавядае пра акалічнасці затрымання, суседзяў па камеры і антыядзерны супраціў.

— Як вам спадабалася нагода, з якой вы атрымалі 7 сутак арышту?

Андрэй Ажароўскі: “Прыдумаць, што эксперт, які адмыслова прыехаў з іншай краіны на слуханні, які выдаткаваў час на падрыхтоўку матэрыялаў для слуханняў, будзе ладзіць нейкае хуліганства… Як мне напісалі ў пастанове суда, я зняважліва размаўляў з удзельнікам аргкамітэта… Усё, што тут адбылося, называецца правакацыяй”.

— Але навошта было ўладам ісці на міжнародны скандал?

Андрэй Ажароўскі: “Я думаю, што за мэту яны мелі перашкодзіць мне агучыць на слуханнях нязручныя для іх факты. Мабыць, вы ведаеце, што мы з калегамі здолелі дакументальна пацвердзіць, што ў ацэнцы ўздзеяння атамнай станцыі ў 1000 разоў у адным месцы, а ў іншым — у 300 разоў паменшаныя магчымыя аварыйныя выкіды. Праз гэта паменшаны ўплыў, паменшаная зона ўздзеяння. А гэта падман!”

— Як вам сядзелася ў Астраўцы?

Андрэй Ажароўскі: “А вы прыязджайце ў Астравец, я вам рэкамендую! Ізалятар новы, і я лічу, што беларускія ўлады вельмі слушна зрабілі, калі пабудавалі спачатку добрую ўтульную турму, а пасля пачалі прасоўваць праект будаўніцтва АЭС. Ізалятар чысты, гэта важна. Адно што — халодны, час ад часу пар ішоў з рота. Але зараз нідзе не ацяпляюць, тут скардзіцца складана.

Мае сябры здолелі перадаць мне спальны мех, іначай бы я з вамі размаўляць не здолеў — я б зараз хрыпеў і кашляў”.

— Вас пасадзілі ў “адзіночку”?

Андрэй Ажароўскі: “Камера была на двух чалавек. Падобная да купэ цягніка, павялічанага ў два разы. Ложкі адзін над адным. Чыста, не прыніжальна. Прыбіральня і халодная вада ў камеры. Са мной сядзеў мясцовы селянін. Яго завуць Пеця. Ён быў пакараны зняволеннем на 10 сутак за кіраванне аўтамабілем нападпітку”.

— Што Пётр мяркуе наконт будаўніцтва АЭС у Астраўцы?

Андрэй Ажароўскі: “Ну што ён мяркуе? Людзям патрэбная інфармацыя! Я распавёў яму пра асноўныя праблемы. Чалавек здзівіўся: “А чаму над атамнай станцыяй будуць трубу будаваць, калі там нічога не паляць?” Давялося патлумачыць, што праз яе будуць выкідвацца радыёнукліды, і гэта не вельмі карысна.

Чалавек шкадуе: рыба тут, кажа, грыбы… Ён жыве тут, у яго карова. А малако — гэта адзін з прадуктаў, якасць якіх найперш церпіць да ўздзеяння атамнай станцыі”.

— Так, малако ўзгадваецца нават у кожнай справаздачы па ўздзеянні АЭС на навакольнае асяроддзе…

Андрэй Ажароўскі: “Малако, мёд… Вось параіў гэтаму чалавеку на выпадак, калі раптам гэтую станцыю дабудуюць (у чым я сумняюся, бо я думаю, што ёсць шмат перашкодаў на шляху рэалізацыі гэтага праекта, у першую чаргу — эканамічных), што лісічкі — гэта грыбы, якія менш назапашваюць радыяцыю, махавікі — больш. Што на мёд увогуле давядзецца забыцца, бо мёд нават у адносна чыстых месцах накоплівае радыёнукліды.

Размаўлялі пра жыццё з ім. Цяжкае жыццё ў чалавека, ён працуе. Яму гэтая атамная станцыя… Хаця вось абвясцілі ж сёння, што будзе расці кошт электраэнэргіі ў тым ліку і праз тое, што трэба інвеставаь у будаўніцтва АЭС. Вось што цікавіць людзей”.

— Праз тое, што вас затрымалі ў Астраўцы, вы прапусцілі канферэнцыю ў Стакгольме, прысвечаную супрацьдзеянню атамнай энергетыцы?

Андрэй Ажароўскі: “Сёння ў 8 раніцы павінен быў вылецець самалёт з Шарамеццева, але вылецеў без мяне. Канферэнцыя па праблеме ядзерных адкідаў — гэта адна з самых ключавых праблем. Але я ўсё роўна паспрабую туды патрапіць: мы здолелі памяняць квіток, я заўтра палячу з Мінска. І даклад мой заўтра ў другой палове дня, так што я паспрабую паспець.

Калі атамная індустрыя — гэта міжнародны спрут, дык і супраціў яна мае міжнародны. Гэта якраз канферэнцыя няўрадавых арганізацый — супраціўнікаў атамнай энергетыкі”.

— Вядома, што вы працуеце настаўнікам фізікі ў адной са школ у Падмаскоўі. Як гэта суадносіцца з адукацыяй фізіка-ядзершчыка?

Андрэй Ажароўскі: “Асноўнае маё месца працы — гэта група “Экаабарона!”. Я вяду там праекты. Але ёсць і дадатковыя крыніцы прыбытку. А ў школу я трапіў таму, што ў гэтую школу ходзяць мае дзеці. Мяне папрасілі аднойчы ў якасці “суботніка” дапамагчы, бо склалася такая сітуацыя гады з чатыры таму, калі не было там настаўніка фізікі. І выпускнікі праз гэта маглі папросту не атрымаць дакументаў пра сярэднюю адукацыю.

І я ўцягнуўся. Усё роўна дачку з раніцы ў школу весці. Я застаюся на пару ўрокаў, і мяне гэта не напружвае. Але гэта не маё асноўнае месца работы”.

— У “Экаабароны!” шмат працы?

Андрэй Ажароўскі: “Праца ў “Экаабароне!” нераўнамерная. Часам ёсць больш праектаў і больш магчымасцяў для фінансавання — тады я больш надаю ўвагі антыядзернай дзейнасці. А калі і так вось, як зараз, даводзіцца ўсё рабіць за свае грошы. Хаця да Мінска з Масквы нядорага ехаць.

Дарэчы, я вельмі рады, што вы чытаеце “Крытыку…”. Мы столькі сілаў паклалі на яе. І не толькі я. Там жа вялікі аўтарскі калектыў!”

— Давялося чытаць таксама заўвагі расійскіх эколагаў да Ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе АЭС у Вісагінасе…

Андрэй Ажароўскі: “Дарэчы, па Літве: там грамадскія арганізацыі аспрэчылі вынікі грамадскіх слуханняў у судзе. Да жаль, у судзе першай інстанцыі прайгралі (яны звярнуліся ў суд Вільнюса). Але сэнс у тым, што людзі паўсюль змагаюцца супраць атамнай энергетыкі.

І тое, што тут у Астраўцы прайшлі слуханні, і ўлады сцвярджаюць, што быў поўны “адабрямс” — гэта не бяда. Я ўпэўнены, што ёсць шанец спыніць гэтую заразу. Беларусь і так адпакутавала — навошта гэта яшчэ раз”.

Тэгі:


25 Responses to “Андрэй Ажароўскі: Рэкамендую ўсім Астравецкі ізалятар!”

  1. 1. Serganatabr Says:

    Калі чую гаворку пра будаўніцтва АЭС у Беларусі, проста не ведаю, куды падзецца. куды ўцякаць, бо ведаю, што да дабра гэта не давядзе. Памятаю, як толькі пабудавалі Нацыянальную бібліятэку, пайшлі чуткі, што яна стала асядаць, што фундамент пачаў трэскацца і г. д. Адзін мой знаёмы тады сказаў: “Та-ак, калі яны і АЭС пабудуюць так, як бібліятэку, то не ведаю, што будзе…” Я тады пагутарыў з іншым сваім знаёмым – будаўніком, ён сказаў, што асяданне – нармальная з’ява, што ўсе будынкі асядаюць, так трэба. Але ўсё роўна, набываючы розныя тавары беларускай вытворчасці, я бачу, як яны працуюць, функцыянуюць, і пачынаю яшчэ больш баяцца таго часу, калі ў нас пачне функцыянаваць беларуская АЭС. Асабліва калі ўлічыць, што яна будзе пабудаваная пры дапамозе Расіі (о, незабыўныя “Жыгулі” да “Масквічы”!). Тушы святло, кідай гранату, хавайся ў бульбу…

  2. 2. Лех Качинский Says:

    Serganatabr БРЕД

  3. 3. Serganatabr Says:

    “Леха Качынскага”, як відаць, закранула за жывое. Бывае, калі праўда вочы коле. Хутчэй за ўсё, пад гэтым “Качынскім” хаваецца нейкі “Мядзведзеў”, вось і ўвесь сакрэт.

  4. 4. Лех Качинский Says:

    Serganatabr оно и видно что тебя делали беларусы )))

  5. 5. Serganatabr Says:

    О-о, у “Леха Качынскага” зусім здалі нервы: не ведае, што сказаць, дык спрабуе зняважыць. Не атрымаецца, таварыш Лох (прабачце, агаварыўся, не Лох, а Лех), я на такіх пігмеяў не крыўджуся, можаце нават матам расійскім лаяцца – я толькі пасмяюся. Ды і іншыя чытачы блога пасмяюцца: “Ах, Моська, знать, она сильна, коль лает на Слона…” Так што падрыхтуюся да камедыі і з нецярпеннем буду чакаць, што таварыш Лох (прабачце, не Лох – Лех), што таварыш Лех яшчэ пракукарэкае ў мой адрас.

  6. 6. labadzenka Says:

    Serganatabr, пачытайце іншыя камэнтары гэтага аўтара — і расслабцеся, ня псуйце сабе нэрвы

  7. 7. Лех Качинский Says:

    labadzenka верно подметил у кого нервы сдали)))
    Serganatabr стукнись об косяк -расслабся.

  8. 8. Лех Качинский Says:

    Serganatabr я совсем не хотел тебя унижать и оскорблять.Может ты очень даже нормальный чел. Но написал-БРЕД.
    (Образованые и интелегентные люди тоже пукают)))

  9. 9. Serganatabr Says:

    А-а, зразумела, юродзівы, чалавек божы. Добра, больш не буду яго высмейваць, крыўдзіць. Грэх смяяцца з хворых людзей. Няхай крыўляецца, што яму яшчэ застаецца ў гэтым жыцці?..

  10. 10. labadzenka Says:

    шаноўная шляхта, не пераходзьце на асабістыя абразы. тым больш калі яны зводзяцца да “сам дурак”

  11. 11. Serganatabr Says:

    Добра, хопіць, я больш не буду “прыколвацца” (я ж проста прыколваюся, спрабую, наколькі ў мяне хопіць досціпу (“остроумия”)) – гэты блог сапраўды па тэме не такі, каб на ім столькі “сцябацца” ды анекдоты расказваць.

  12. 12. Лех Качинский Says:

    Serganatabr сам виноват. Ну не согласен ты со строительством АЭС. Напиши, аргументируй -чего бы умного человека не послушать .А если ты пишешь какую то ЧУШЬ. Что все должны читать твою Чушь и молчать…?Я тебе просто напомнил –что и тебя тоже сделали беларусы.
    А ты опять пишет какой то не адыкват -«прячится Медведев, Здали нервы, Моська лает на слона»-к чему это?????(Может ты обкуренный был? А я сдуру с тобой лаюсь?)
    Labadzenka срочно нужно сделать смайлик с конаплей.

  13. 13. vedmo4ka Says:

    Нету поводов для дуэли)))))))))))))))))
    Я, кстати, не согласна со строительством АЭС. Мой папа – геолог, и давно мне все аргументировал не только с политической, но и с профессиональной точки зрения. Он правда спец по бокситам и дафсанитам, но про геологические разрезы тоже может говорить часами. АЭС – на месте геологического разреза – это страшно

  14. 14. Лех Качинский Says:

    vedmo4ka а почему у ливовцев там станция?и хранилище собираюся строить рядом?Это что получается при советах,в Литве при струднечистве европ.,и в Бел.сейчас.Все строят на геологическом разрезе???

  15. 15. vedmo4ka Says:

    Могу дать контакты папы.))))))))) Но про разрез стопудово

  16. 16. Лех Качинский Says:

    Ну если не сложно.То хорошо бы у него поинтересоваться.И нам рассказать,ну хотя бы в 2словах.С какого перепуга- все эти комисии выбирают именно это место???

  17. 17. Лех Качинский Says:

    А то мне эти два чела(на фото) не внушают доверия.

  18. 18. vedmo4ka Says:

    Окей, поинтересуюсь. Но знаю точно, что при проектировании ж.-д. линий, постройке плотин, АЭС всегда выясняют , как соотносится рельеф местности с её геологическим строением.
    А почему перепуг? Знаете, что в Беларуси упразднено Мингеологии уже несколько лет. И не хватает кадров. Моему папе 73, а его пригласили писать какой-то отчет в экспедицию. Может, это ( перепуг) связано с тем, что на геологию всем наплевать.
    Я еще не интересовалась. Ето пока мое мнение.

  19. 19. vedmo4ka Says:

    И мне не внушают)))))))))))))))))))))))

  20. 20. vedmo4ka Says:

    Привожу дословно: ” Неграмотно говорить -на месте геологического разреза. Это во-первых. во-вторых …
    Для строительства АЭС, такое место, как Островец, по мнению ряда опытных геологов, ненадежно, так как там будет происходить выщелачивание пород. Но раз решили, пусть строят.”

  21. 21. АПТ Says:

    Глеб, а какая официальная цель строительства?

  22. 22. astrynczanka Says:

    па тэме: “Незгодныя – у Расію ці на Каўказ!” http://tstyl.fm/by/1/450/1897/

  23. 23. oly6a Says:

    Может быть, все будет хорошо и даже разрез каким-то чудом сойдется. Но когда я читаю аббревиатуру “АЭС”, я вижу лица моих близких, которые умерли, несмотря на эвакуацию из Припяти. Черно-белые фотографии с похорон. Мертвый город. Брошенные обворованные квартиры. Я помню, как спрашивала у своей бабушки “кто эта девочка?”. А бабушка говорила, что это моя двоюродная сестра, и все никак не могла объяснить мне, почему она умерла.

  24. 24. vedmo4ka Says:

    Так страшно

  25. 25. oly6a Says:

    А еще страшнее то, что сейчас туда возят иностранцев, как на развлекаловку. Причем в качестве сувениров бабульки у дорог продают вязанки лука и грибочки. А туристы кормят хлебом гигантских сомов. Я читала репортажи французских журналистов на эту тему.

Leave a Reply