it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 11

Сябры! Кнігі скончыліся — адпаведна, і акцыя скончылася. Даруйце, калі хто пакінуў замову, але так і не дачакаецца падпісанага асобнічка!.. Аднак прашу ўсіх, хто дасылаў замовы, сачыць за мэйлам — у бліжэйшыя дні я паведамлю, каму хапіла кніжкі. Прашу й тых, хто да гэтага не забраў свае кнігі, усё-ткі знайсьці час забраць іх (сьпіс гл. у папярэдніх запісах). Па просьбе Дзядзькі Рыгора падкрэсьліваю, што грошы зьбіраліся не на лекі ці на хлеб (як гэта пасьпелі растрызвоніць некаторыя газэты й людзі), а проста як дапамога Народнаму паэту.

Хачу яшчэ раз падзякаваць найперш Вам, сотням чытачоў і прыхільнікаў Рыгора Барадуліна! Бясконца прыемна, што беларуская літаратура ў асобе Дзядзькі Рыгора мае такі аўтарытэт у грамадстве, запатрабаваная й дарагая беларусам! Калі ўсе кнігі будуць падпісаныя, абяцаю вывесіць у блогу імёны ўсіх, хто адгукнуўся.

Хачу падзякаваць людзям, якія дапамагалі мне ў правядзеньні акцыі, і безь якіх я захлынуўся б у гэтым моры замоваў і лістоў. Дзякуй Сяргею Шапрану! Дзякуй Мікалаю Тамашэвічу! Дзякуй Аляксею Кульбіцкаму! Дзякуй Кастусю й Кацярыне Хадыкам! Дзякуй Алесю Калесьнікаву! Дзякуй Андрэю Хадановічу! Дзякуй Леанардзе й Надзеі Мухіным! Дзякуй усім, хто перадаваў кнігі ў іншыя гарады й краіны! Дзякуй! Дзякуй! Дзякуй!

Былі й прыкрыя моманты. Некалькі разоў мне давялося чуць, што гэта ўсё я задумаў, каб папіярыцца. Бог ім судзьдзя. Але ўчора здарыўся зусім нечаканы паварот, калі мне затэлефанавалі з Варшавы й папярэдзілі:
— Пакуль ты там акцыю праводзіш, адная жанчына (было названае імя) абзвоньвае ўсіх і гаворыць: “Ня верце гэтаму Лабадзенку, ён злодзей! Барадулін бедны ляжыць у лякарні й яшчэ ні рубля не дачакаўся, а Глеб усе грошы сабе забраў!” (Добра, што грошы мы заносілі разам з Сяргеям Шапранам, а ў мяне складзены падрабязны сьпіс ахвяраваньняў 🙂 )

Апынулася, што за адзін дзень гэтая старая сучка, якая ўвесь час круціцца вакол Барадуліна, пасьпела абзваніць многіх людзей, у тым ліку шаноўных Генадзя Бураўкіна й Сяргея Законьнікава. Добра, што абодва яны цудоўна ведаюць, хто яна такая, і пасьпяшаліся папярэдзіць мяне пра гэтыя плёткі. Я затэлефанаваў ёй і адкрыта запытаўся:
— Ну дык што,…, колькі я грошай скраў у Рыгора Барадуліна?
Яна завішчэла:
— Не хачу з вамі размаўляць, не хачу з вамі размаўляць!..
А потым пажалілася Барадуліну, што я ёй пагражаў. А я ж не пагражаў, а проста даў знаць, што ўсё ведаю.
Ну ды ладна. Як кажуць — ня дай Бог нікому дажыць да такога.

Галоўнае ня гэта. Галоўнае — што мы з Вамі дасягнулі мэты гэтай акцыі: падтрымалі ва ўсіх сэнсах Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. І калі такім чынам удасца падняць Дзядзьку Рыгору настрой, троху палегчыць ягонае існаваньне, — значыцца, усё гэта было не дарма.

Нізкі паклон Вам, Дзядзька Рыгор, за тое, што Вы ў нас ёсьць! Ня кожнай нацыі так шчасьціць.

Тэгі:


8 Responses to “акцыя скончаная. усім дзякуй!”

  1. 1. Мікола Says:

    Жарсці якія… 😎
    Глеб, не зважай на хворых на галаву людзей.
    Ты ж зрабіў добрую справу.
    Калі справа тычыцца грошай, канечне лепей мець сведкаў, слушна паступіў.

  2. 2. Александр Says:

    Меньше обращай внимание на всяких сук

  3. 3. de_brill Says:

    http://racyja.com/news/materyyaly/zdarenni/8385.html

  4. 4. tuta Says:

    ну бачыш, нават пра самае гідкае можна выказацца дастойна і не запэцкацца самому. трымайся!

  5. 5. kirill-a Says:

    дай табе бог здароуя, сил и добрых натхненняу. Глеб!
    Шкадую, што не паспеу паудзельничаць у такой добрай справе

  6. 6. Kastus Says:

    Глеб, як я і казаў раней – была ШЫКОЎНАЯ ІДЭЯ гэта ўсё паарганізаваць. Было прыема быць невялікай часткаю авантуры, што ТЫ зрабіў!
    Дзякуй табе!!! Часам, как зрабіць прыемныя рэчы патрэбна ГАЛАВА – і яна ў цябе ёсць! Як што – телефон у цябе ёсць 😉
    Доўгіх год сп.Барадуліну!

Leave a Reply