it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 02

новы год адзначалі, дзе і ў мінулы раз — на лепельскім возеры (ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТА ЗЬ МІНУЛАГА ГОДУ). дом на самым беразе, лазьня, сьнег. прыехалі 31 у абед. сустрэлі 2011 проста на лёдзе. учора парыліся ў лазьні, качаліся ў сьнеез. а сёньня а 9-й суседзі пачалі грукацца ў дзьверы: лазьня гарыць (яна супольная на два дамы)! дзівакі — грукаліся хвілін 10 пакуль пабудзілі каго, а пажарнікаў не выклікалі… мы набралі 101, самі за вогнетушыцелі, туды — а там ужо поўненькая лазьня дыму, а вагню не відаць. пажарнікі даехалі хутка. пакуль ехалі — заняўся дах. патушылі аператыўна, прафэсыйна, але даху гамон і парылка ўся высмалілася.
ад чаго — невядома. парыцца скончылі ўчора а дзясятай вечара. няўжо столькі тлела нешта?..гаспадар соцна не абураўся. ледзьве ліпела тая лазьня, ды і гарэла не ўпершыню — я яшчэ ўчора аглядаў абвугленую сьценку ля печы. а як пажарнікі тушылі сёньня — дык з гарышча мо два прычэпы апілак павыкідалі, якіх там ўпрынцыпе не павінна быць! гаспадару штраф упілілі за парушэньне тэхнікі бясьпекі. хоць і няясна, што ды як, мы яму супольна часткова гэтую бяду кампэнсавалі.
добра, што ўсе цэлыя засталіся.

Тэгі:


4 Responses to “адзначылі новы год. спалілі лазьню. усе цэлыя”

  1. 1. ВасилийТваражокСвабода Says:

    🙂

  2. 2. ВасилийТваражокСвабода(Маэстро) Says:

    Гэта праказый каварных падпольникаў, кросны бацька ж абяцай з блогерамі разабрацца і навесці парадак у інтэрнэце:)))))))))))))))))))

  3. 3. Мiкалай Says:

    з першага погляду ледзяшы (на першым здымку) здавалiся дымам з нябачных падземных комiнаў, а пасля снежнымi смерчамi 🙂

  4. 4. Глядач Says:

    Здаецца, гэтую самую лазню ўчора па ЛАДзе ў “Белорусском времечке” паказвалі. Там чыноўнікі яе знесці збіраліся, а гаспадар кіпу дакументаў паказваў. Сутнасць канфлікту ў адным радку з нейкай інструкцыі – лазня паблізу вадаёму павінна мець нейкія “выгребы”. Што гэта такое вядучыя не зразумелі. Інспектары ў лазні ніякіх “выгребов” не знайшлі, хаця гаспадар бажыўся, што яны ёсць.

Leave a Reply