it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 18

адзіная ў Беларусі брама-канюшня захавалася ў Вялікай Ліпе, што пад Нясьвіжам. належала брама да сядзібы Абуховічаў (канец ХІХ ст.), ад якой ацалеў таксама адзін флігель і гаспадарчыя пабудовы.

такое спалучэньне брамы — менавіта з канюшняй — напраўду ўнікальнае. звычайна брама магла быць спалучаная з дамочкам вартаўніка, гадзіньнікавай вежай, жылымі памяшканьнямі, у храмах — са званіцаю.

але самае цікавая дэталя хаваецца ў сярэдзіне брамы…

…два сымэтрычныя арыгінальныя картушы, якія выяўляюць рыцараў. бадай, такія штукі ды яшчэ так цудоўна захаваныя таксама для нас — унікальныя…

троху далей, зьлева за брамаю, у Вялікай Ліпе варта пабачыць надзвычай цікавы сьвіран, дзе фасад мураваны, а сам аб’ём — драўляны:

ацалелы флігель

Тэгі: , ,


5 Responses to “адзіная ў Беларусі брама-канюшня”

  1. 1. Pavel Says:

    амбар – свіран

  2. 2. Pavel Says:

    амбар = свіран

  3. 3. labadzenka Says:

    згодны з Вамі, паправіў. а напісаў так, бо, як кажуць многія, “у нас так у вёсцы гаварылі” 😉

  4. 4. Таша Says:

    Там, дарэчы шчэ дзверы цікавыя. Такое чарнёнае дрэва – пад коўку. І, дарэчы, такія ж дзверы і ў браме, і ў капліцы-пахавальні.

  5. 5. Chareuski Says:

    канюшня па-нашаму — стайня!))))

Leave a Reply