it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 22


ЗАПЫТ ВЫГЛЯДАЎ ТАК

01.03.2012 Кіраўніцтву
ААТ “Саўкаў прадукт”
(Бабкінай. А. Г.)
Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Шаноўная Алена Генадзеўна!

Шчыра дзякую Вам за карэктны, своечасовы і культурны адказ на мой ліст!
Прыведзеныя Вамі аргументы зразумелыя для мяне. Як сталы спажывец вашай прадукцыі, маю такія пытанні-прапановы.
1. На некаторай вашай прадукцыі (напрыклад, ёгурт “Ласковое лето”) назва на ўпакоўцы паўтараецца 2 разы па-руску. Чаму б адзін раз не выканаць яе па-беларуску? Зразумела, што ніякіх дадатковых выдаткаў, апроч замены літараў на кампутары, гэта не пацягне з боку прадпрыемства.
2. Чаму б аздабленне новай прадукцыі, а таксама новыя маркі не распрацоўваць адразу на 2 мовах? Мяркую, на большасці ўпаковак гэта магло б выглядаць дарэчна. І з боку прадпрыемства гэта выглядала б як крок добрай волі ў бок гісторыі і спадчыны нашай краіны. Вельмі шкада, што прадпрыемствы не абавязаныя рабіць гэта па законе, таму і даводзіцца звяртацца з такімі просьбамі.

Са свайго боку прапаную бясплатную дапамогу ў перакладах любой інфармацыі на беларускую мову.

З павагай,
Глеб Лабадзенка

Тэгі:


4 Responses to “адпіска Саўкавага Прадукту”

  1. 1. Stazhar Says:

    Звычайная, пустая адпіска людзей для якіх не існуе такіх паняццяў як Радзiма, павага да нацыянальнай культуры, патрыятызм і інш…

  2. 2. Art1 Says:

    гэта адпіска саўковага прадукту

  3. 3. Мiкалай С. Says:

    карацей кажучы – не дачакаешся, але кропля камень точыць

  4. 4. Елена Мигаль Says:

    Узнікла пытанне: а як жа завуць жанчыну, якая адказ дасылала? Яна што, уласнае імя перакласці не магла??

Leave a Reply