it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 11

Шаноўныя сябры, паважаныя калегі!

Напачатку ўніверсітэцкага году Лятучы прапануе цыкл адкрытых лекцый з агульнай назвай “Галоўнае пытанне”, у якім сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта прадставяць свае роздумы і адказы на пытанні, якія яны ўважаюць за найбольш важныя сёння.

17верасня

Уладзімір Мацкевіч  «Мир на ладони». И что это значит для образования”

 

18 верасня

Ірына Дубянецкая “Старажытныя цывілізацыі і сучаснае канструяванне сэнсаў”

 

23 верасня

Дзмітрый Майбарада «Смерть философии: судьба философствования в современной культуре»

 

25 верасня

Алесь Смалянчук “Жыццяпіс Рамана Скірмунта як выклік для гісторыка”

 

30 верасня

Міхал Анемпадыстаў “Межы памежжа”

 

1 кастрычніка

Павал Баркоўскі «Возможна ли социальная аналитика сегодня»

 

8 кастрычніка

Вячаслаў Бабровіч «Жертвы информационной войны: кто и почему (размышления по поводу украинских событий)»

 

14 кастрычніка

Алег Дзярновіч «Ethnoi  ці gentes? Феномен этнічнасці ў Сярэднявеччы”.

 

17 кастрычніка

Андрэй Ягораў «Состояние современной беларусской аналитики»

У прапанаваных дзевяці адкрытых лекцыях прамоўцы прадставяць самыя розныя сацыяльныя, гуманітарныя і культурныя праблемы, але ўсе яны аб’яднадыя тым, што з’яўляюцца кропкай прыцягнення інтэлектуальных высілкаў. Слухачы будуць мець магчымасць больш блізка пазнаеміцца з выкладчыкамі, якія цягам году прапануюць свае курсы, школы і семінары, а таксама далучыцца да пошуку адказаў на паднятыя пытанні.

Каб патрапіць на лекцыі, трэба зарэгістравацца праз электронную ФОРМУ ці напісаць на адрас flyuniby@gmail.com, пазначыўшы лекцыі, на якія Вы жадаеце патрапіць. Тым, хто зарэгістраваўся, будзе дасланая больш дакладная інфармацыя пра месца правядзення лекцыі.

Усе лекцыі будуць адбывацца ўвечары, пасля 18 гадзінаў.

 

Тэгі:


Leave a Reply