it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 17

даслаў чытач Зьміцер Курза

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ  РЭСПУБЛІКІ  БЕЛАРУСЬ

 

Накіроўваецца па электроннай пошце заяўніка

 

17.12.2013 № 06-2982-К-(0)-0

 

Курзе Д.І.

 

Паважаны Дзмітрый Ігаравіч!

У Міністэрстве адукацыі разгледжаны Ваш зварот аб афармленні тытульнага ліста. Паведамляем наступнае.

У мэтах ажыццяўлення адзінага падыходу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 02.05.2013  зацверджаны Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Метадычныя рэкамендацыі).

Метадычныя рэкамендацыі накіраваны на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення пры рэалізацыі вучэбных праграм па вучэбных прадметах, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, кансультацый, адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў (алiмпiяды, канферэнцыі, конкурсы, фестывалі, злёты, выставы, экспедыцыі, іншыя мерапрыемствы), праверцы навучальных і кантрольных работ, выкананых у пісьмовай форме. У дадатку 8 да Метадычных рэкамендацый указаны правільны ўзор афармлення тытульнага ліста рэферата, што не адпавядае матэрыялам, на якія Вы спасылаецеся.

З 22 па 24 лютага 2013 г. у г. Мінску праводзіўся ІІ рэспубліканскі конкурс (канферэнцыя) даследчых работ вучняў па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, у якім прынялі ўдзел 48  вучняў нашай краіны. Работы, дасланыя на конкурс, былі аформлены на беларускай мове, у тым ліку і тытульны ліст.

Таксама інфармуем Вас аб тым, што ў навукова-метадычным часопісе “Беларуская мова і літаратура”  (№ 11, 2013 г.) змешчаны артыкул доктара педагагічных навук, дацэнта Г.М.Валочка, кандыдата педагагічных навук В.У.Зелянко ”Навукова-даследчая работа навучэнцаў: метадычныя рэкамендацыі па напісанні і афармленні“, з якой Вы, па жаданні, можаце азнаёміцца.

Дадаткова паведамляем, што нарматыўнае прававое забеспячэнне дзейнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі размешчана на сайце Міністэрства адукацыі (edu.gov.by). Названы Вамі ў звароце дакумент Міністэрствам адукацыі не распрацоўваўся і ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі не дасылаўся.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ Вы маеце права абскардзіць рашэнні, якія прыняты па Вашым звароце, у суд.

 

Намеснік Міністра                                                             В.А.Будкевіч

Тэгі:


2 Responses to “адказ міністэрства адукацыі наконт патрабаваньняў афармляць тытульны ліст толькі страляючы ў свой народ”

  1. 1. Renessaince Says:

    Нічэво ні відзеў, нічэво ні знаю, ўсе людзі брацьця, ўсе далжны памагаць друх другу.

  2. 2. Dzmitry Kurzen Says:

    то бок Мінадукацыі адмаўляецца да сваёй жа інструкцыі

Leave a Reply