it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 26

DSC_2712_tn

піша чытач Віталь Каспяровіч

Прывітаньне Глеб.
Я таксама час ад часу сачу за таварамі з беларускамоўным апісаньнем.
Вось што я знайшоў у гіпермаркеце ” Bigzz”
Расейскі кетчуп, дзе паверх беларускай мовай наляпілі этыкетку для Беларусі на
расейскай мове.
Рэспект татарскім вырабнікам і ганьба гэтаму гіперу.
Яшчэ вось вырабнікі кавы Jacobz & Nescafe якія вырашылі не
замарачвацца на переклад, альбо таксама троляць беларусаў: by = ru 🙁

Ў дадатак трошкі пазітыва. На вуліцы Маякоўскага ёсць вось такія
крамы, асабліва хацеў бы зьвярнуць увагу на “Адзенне”, сукупнасць дызайну і
мовы робіць яго проста выбітнасцю, на мой погляд. Цісну руку
ўладальніку і дызайнерару.
А самыя вялікія ўражаньні я атрымаў ад кавярні Менск, якая знаходзіцца амаль
на плошчы “Незалежнасьці”. Вельмі сьмела! 🙂


DSC_2473_tn

DSC_2474_tn

DSC_2475_tn

DSC_2710_tn

DSC_2715_tn

Тэгі:


One Response to “абсурд: беларускую мову на татарскім кетчупе ў менску заляпілі расейскай”

  1. 1. Vitali Stanisheuski Says:

    Змяніўся імпарцёр, які першапачаткова быў на беларускім надпісе. Новы імпарцёр (“Мостра-груп” нейкі праглядаецца) і заляпіў сваёй наклейкай. Так што ўся ганьба ў гэтам выпадку – гэтаму імпарцёру, а не гіпермаркету.

Leave a Reply