it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 19

што радуе, пост пра качак і лебядзяў, якія галадаюць у Ждановічах , спрацаваў. спачатку яго перадрукавала Еўрарадыё, адтуль — TUT.BY. пасьля АНТ зьняла сюжэт, пасьля зьняў сюжэт Белсат…

у выніку народ актывізаваўся — і як ні прыедзь, нехта корміць ждановіцкіх небаракаў.

я таксама рэгулярна наведваюся — вось, выкладаю фоткі з апошняй кармёжкі.

а вы ўжо зьезьдзілі з парай-тройкай батонаў у Ждановічы?

(схема даезду ТУТ )

так качка выскоквае з вады, каб першай ухапіць кавалак батону

а так — б’юцца за кожны кавалак

у дзесятачку 😉

прыгажуны, праўда?

кармёжку лебядзёў з рук можна выкарыстоўваць як псыхалягічнае лекаваньне ўрбаністычных жыхароў 😉

асобны пункт — разборкі між сабой, хто ўхапіў больш

аднак бываюць і моманты згоды

вяртлівыя малыя пакідаюць галоднымі шляхетных вялікіх

у вялікай сям’і дзюбай ня шчоўкаюць! 😉

Тэгі:


One Response to “а вы ўжо езьдзілі карміць галодных качак у Ждановічы?”

  1. 1. GShee Says:

    Моя любимая тема;))
    Кстати, есть одна интересная акция с почтовыми марками на сайте Аховы птушак Бацькаўшчыны.
    http://www.ptushki.org/aktcii/

    Всем, кому не лень, предлагаю заглянуть.

Leave a Reply