it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 25

я паглядзеў ужо дзьве сэрыі — учора і сёньня.

у першай сэрыі з 30 хвілін 25 распавядалася, як ў Ягіпце муміі бальзамавалі. складаецца ўражаньне, што здымачная група няблага адпачыла — а ў фільм столькі ягіпецкіх здымкаў уключылі, каб перад начальствам апраўдацца.
у другой сэрыі доўга і нудна распавядаецца пра касьцёл. нічога новага, нуль.
асабіста для мяне гэтыя дзьве сэрыі — проста страта часу.
за такія грошы, якія відавочна ўбабаханы ў праэкт, можна было нашмат лепш зрабіць.

ці можа, толькі мне так падалося?..

Тэгі:


4 Responses to “а вы глядзіце па БТ серыял пра Радзівілаў?”

  1. 1. artagonist Says:

    Нават гэтае не пахісьне мяне глядзець БТ…
    Вой як даўно ў мяне на тэлевізарах яго няма! А яшчэ й сястра малая… не! )

  2. 2. Natalka Says:

    Я глядзела.
    Вельмі спадабалася! Цікавы расповяд і галоўнае не штампаваны.
    Грунтоўны аналіз зроблены, а не спраўка з энцыкляпедыі.
    Хацелася б набыць дыск, але як гэта зрабіць ня ведаю.

  3. 3. Alexandro Says:

    Бажэнава цікава расказвае, мне нагадала дырэктарку Пушкінскага музея у Маскве, якая калісьці па Культуры вяла праграмы па мастацтве.
    Вельмі цікавы серыял.
    Вы мабыць, Глеб, зайздосціце, што не былі ў Ягіпце пад час камандзіроўкі журналістаў. Мне падалося цалкам неблага уключаны сюжэт пра муміфікацыю, дзе дарэчы і быў Сіротка.
    Я, прызнацца стаміўся ад тупога кліпавага паказу усяго і уся.
    Тут наадварот, відаць аўтары з густам, і музыка і тэкст, усе падабрана дарэчы.

  4. 4. Kler Says:

    Шчыры дзякуй за гэты серыял. Глядзела. Вельмі цікавы. Ячшэ б.. эх..

Leave a Reply