it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 26

я — не. і каго не спытаю — не.
выбары ў Беларусі — атрыкцыён для маёй бабулі ды іншых асобаў з трыма класамі адукацыі.
але ў гэты раз не галасавала нават яна — хадзіць на выбарчы ўчастак цяжка, дадому не прынесьлі, а як пазваніць і папрасіць — ня ведала.
дык адкуль 79% агульнай яўкі?
прыкольна, што нават ярмошына з хеўрай не змагла наўкідаць колькі трэба ў Менску — як не нацягвалі, усё адно нават афіцыйная лічба склала 58%.

у сувязі з гэтым пытаньне:
[poll id=”21″]

Вынятка з навінаў:
“Явка избирателей на выборы в местные Советы 25 апреля составила 79,1%, сообщила Центральная комиссия по выборам и проведению республиканских референдумов. Наибольшая явка зафиксирована в Витебской области – 90,9%. Далее следуют Могилевская область – 85,7%, Гомельская – 84,4%, Минская – 81,7%, Гродненская – 80,6%, Брестская – 78,7% и город Минск – 58,7%“.


4 Responses to “а вы галасавалі на выбарах?”

  1. 1. Мiкалай Says:

    галасаваў прынцыпова, каб мой бюлетэнь не ўдзельнiчаў у фальсiфiкацыi, бо с. Ярмошына & Х таго i чакаюць, каб рабiць што закажуць.

  2. 2. Мiкалай Says:

    А ведаеце калi адбылiся выбары, падобныя на нашы?
    Бог стварыў Еву з рэбра Адама i кажа – “Выбiрай сабе жонку” 🙂

  3. 3. dyk Says:

    Віцебская вобласьць 90%? О_о
    Гэта колькі з усіх віцебчукоў на выбары не схадзілі? Ну-ну…

  4. 4. Арцём Says:

    А я галасавваў за сябра АГП…

    І бачыў, як людзі галасавалі, прычым даволі масава і менавіта датэрмінова (прынамсі па Ракасоўскай выбарчай акрузе Мінска). На двух участках з дзевяці, што праўда, датэрмінова прагшаласавала больш чым у дзень выбараў. Па нашай акрузе, што праўда, у выбарах прынялі удзел 52% выбаршчыкаў.

Leave a Reply