|
Лют 04
|
|
Лют 01
|
думаеце, узімку жыцьцё ў заапарку замірае? дзе там! нават вярблюды (здавалася б, у пустынях розных жывуць) качаюцца сабе ў беларускім сьнезе — і чорт іх не бярэ. наведваньне заапарку — гэта заўжды мех пазітыву. і ў гэты раз так сталася…
Чытаць далей »
|
Сту 26
|
Пенсіянер Уладзімір ВАШКЕВІЧ за два дні падняў на вушы ўвесь горад
Калі ў лебедзяў з вуліцы Маякоўскага ёсць свой лебядзіны бог, я ведаю, як яго завуць – Уладзімір Іванавіч Вашкевіч.
– Бачыце вось гэтыя дрэвы каля ракі? – паказвае мне Уладзімір Іванавіч па дарозе да рэчкі. – Тут стаяла наша сядзіба, тут я гадаваўся. Вось гэтыя яблынькі, што і цяпер растуць – гэта наш сад…
За лебедзямі Уладзімір Вашкевіч назірае апошнія гадоў дваццаць. Кажа, што пару разоў бывала, што заставаліся некалькі параў зімаваць, але так – каб цэлы вывадак – упершыню!
– Яны проста ўсе маладзенькія, — кажа Вашкевіч. – Шэранькія, а некаторыя ўвогуле яшчэ – пух відаць!.. Яны проста не здолелі паляцець. Аднак лебядзіная вернасць – гэта не выдумка! Дарослыя, хоць і маглі адляцець у вырай, аднак маладняк не пакінулі…
надрукавана ў
“Звяздзе” ад 26 студзеня
Чытаць далей »
|
Сту 24
|
фоткаць лебядзяў нават цікавей, чым качак. качкі тлумныя, мітусьлівыя, наглыя — лезуць адна на другую, каб перахапіць кавалак хлеба. выжываюць.
лебедзі — шляхетныя. ніколі ня будуць біцца з качкамі за кармёжку, спаборнічаць, перахопліваць хлеб. лебедзі — індывідуальныя, разважлівыя, разумныя, птушкі-асобы. фоткаць лебедзяў цікава паасобку, максымум — па двое, калі яны мілуюцца ці кусаюць адно адное (магчыма, гэта таксама мілаваньне, я ня ведаю). таму гэтым разам я вырашыў сумясьціць кармёжку з фотасэсыяй выключна лебядзёў. партрэты.
Тэгі: жывёлкі|
Сту 22
|
у Вене ёсьць адмысловы музэй — Дом матылькоў. і там, уласна кажучы, жывуць матылькі. у Доме матылькоў падтрымліваюцца асаблівыя, практычна парніковыя ўмовы са спецыяльнай вільготнасьцю і тэмпературай. матылькі ручныя — не шугаюцца, калі іх фоткаеш у часе паяданьня банану, могуць сесьці табе на руку ці на штаны. тут і сам сябе матыльком пачынаеш адчуваць. толькі паляцець не выходзіць.
Тэгі: жывёлкі, прырода|
Сту 19
|
што радуе, пост пра качак і лебядзяў, якія галадаюць у Ждановічах , спрацаваў. спачатку яго перадрукавала Еўрарадыё, адтуль — TUT.BY. пасьля АНТ зьняла сюжэт, пасьля зьняў сюжэт Белсат…
у выніку народ актывізаваўся — і як ні прыедзь, нехта корміць ждановіцкіх небаракаў.
я таксама рэгулярна наведваюся — вось, выкладаю фоткі з апошняй кармёжкі.
а вы ўжо зьезьдзілі з парай-тройкай батонаў у Ждановічы?
(схема даезду ТУТ )
Чытаць далей »
|
Сту 17
|
|
Сне 26
|
+ СХЕМА ПРАЕЗДУ ДА КАЧАК!!!

штук трыста качак і штук сорак лебядзёў засталіся зімаваць на вадасховішчы Крыніца ў Ждановічах. яшчэ колькі дзён таму ім пагражала сьмяротная небясьпека: палонка пры 20-градусным марозе імкліва зьмяншалася… цяпер адліга, палонка расьце, але небясьпека застаецца: харчаваньне птушак наўпрост залежыць ад дабрыні людзей. пакормяць — сытыя, не пакормяць — як ёсьць. узімку ж яны нідзе самі пажраць ня знойдуць. менчукі перыядычна падкормліваюць птушак — хто хлеба прынясе, хто жыта якога. аднак птушак шмат, ядуць дай бог, таму многа ня будзе. тым больш, што наперадзе заўжды самыя наглыя (як і ў жыцьці), а некаторым мо і не дастаецца.
даю прыклад і заклікаю: не дамо птушкам памерці ў суворай беларускай зіме!
яны, бадай, таксама думалі, што глябальнае пацяпленьне ідзе поўным ходам, і Беларусь цяпер як тая Афрыка. і лахануліся, так бы мовіць.
наперад, сябры! бохан хлеба каштуе 1,5 тысячы…
p.s. бярыце з сабой дзетак: калі лебедзь бярэ хлеб з рук — яднаньне з прыродай канкрэтнае ![]()
Чытаць далей »
|
Ліс 22
|
|
Кас 15
|



















Апошнія каментары