it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 01
  • Глеб Лабадзенка, фота і відэа прадставіў Сяргей Дубавец, TUT.BY

Цыкл публічных лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і свету”) – праект Лятучага Універсітэта, накіраваны на фармаванне аўтарытэтаў нацыянальнага масштабу, на прыцягненне выбітных дзеячоў культуры, навукоўцаў, даследчыкаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячоў да інтэлектуальнага дыялогу па найбольш актуальных пытаннях развіцця Беларусі. Лекцыя Сяргея Дубаўца адкрывае другі сезон. За мінулы год адбылося паўтара дзясятка лекцый, слухачы якіх мелі ўдачу паслухаць Сяргея Харэўскага, Ігара Бабкова, Уладзіміра Мацкевіча, Юлію Чарняўскую, Андрэя Кудзіненку, Міхала Анемпадыстава, Генадзя Сагановіча ды многіх іншых.

 

“Жыццё ў спыненым часе” – так называецца публічная лекцыя літаратара, журналіста і мысляра Сяргея Дубаўца з цыклу “Urbi et Orbi”. Лекцыя адбудзецца 5 кастрычніка (пятніца), у 18.30, у Галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37а) Уваход вольны!
Сяргей Дубавец – чалавек, які ў 1991-м годзе адрадзіў легендарную газету “Наша Ніва” і быў яе рэдактарам да 2000 года. Чалавек, які ўдзельнічаў у стварэнні легендарнай “Беларускай Майстроўні” – галоўным асяродку беларушчыны ў Мінску пачатку 1980-х. Чалавек, які напісаў шэраг эсэ і кніг, якія сталі культавымі ў нацыянальным асяродку. З пачатку 1990-х Дубавец жыве ў Вільні – але ўвесь час бывае ў Беларусі. Цяпер працуе на “Радыё Свабода” ў Празе. Лекцыя 5 кастрычніка – пра тое, чаму “нічога не адбываецца”, пра біяграфіі людзей, якія складаюць нашу гісторыю, пра “Беларускую Майстроўню”. Рэдкая магчымасць паслухаць Сяргея Дубаўца ў Мінску.
Чытаць далей »
Тэгі: ,

Sep 13

 Глеб Лабадзенка для www.baj.by, фота аўтара + з архіваў, відэа аўтара

Перад гутаркай калегі кпілі: “Спытайся, калі яна апошні раз у каго інтэрв’ю брала?” Маўляў, старшыня журналісцкай арганізацыі – а сама ўжо забылася, як журналісткай была. Але на правакацыйнае пытанне Жанна Мікалаеўна пачала на поўным сур’ёзе прыгадваць гутаркі з героямі сацыялістычнай працы, старшынямі калгасаў і г.д. Настолькі рэалістычна, што адказы нават не змясціліся ў канчатковы варыянт матэрыяла.

Канешне, тут ёсць пытанні і пра “17 год на троне”, і пра “сямейнасць” БАЖа, і пра народзіны ў адзін дзень і год з Лукашэнкам… Але не ведаю, ці гэта самае цікавае – такія сабе сакрэты полішынеля для сябраў БАЖа. Больш нечакана было ўбачыць Жанну Літвіну ў градах з моркваю і гурочкамі ды з фотаапаратам на зямлі за фатаграфаваннем маляўнічых баравічкоў.

Якія Жанна Літвіна мела стасункі з Лукашэнкам і Пазьняком? За што баялася Генадзя Бураўкіна? Чаму пры першай сустрэчы смяялася з будучага мужа? Каго Жанна Мікалаеўна бачыць сваім пераемнікам у БАЖы? Пра гэта ды іншае – у шчырай гутарцы для www.baj.by.

 

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖа

Жанна Літвіна нарадзілася ў вёсцы Вадапой пад Мінскам. Скончыла журфак БДУ. Ад 1976 да 1994 працавала ў сістэме Дзяржтэлерадыё – сыходзіла адтуль у пасадзе галоўнага рэдактара радыёстанцыі “Беларуская маладзёжная”. З 1994 па 1999 кіравала мінскім карпунктам Радыё Свабода. Заснавальніца “Радыё Рацыя”. У 1995 заснавала FM-радыёстанцыю “101,2”, якая праіснавала троху болей за год і была закрытая ўладамі. У 1995 годзе заснавала Беларускую асацыяцыю журналістаў, кіраўніком якой і з’яўляецца па сёння.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 12

ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара + з архіваў, відэа аўтара

Валер Карбалевіч – чалавек, якога ведаюць усе, але ўласна пра яго ведаюць надзвычай мала. У інтэрнэце – выключна сухая біяграфія. Нават калегі, якія знаёмыя са спадаром Карбалевічам па 15 гадоў – адгукаюцца як пра адказнага чалавека, выбітнага аналітыка, аматара футбола. Але не могуць сказаць нічога пэўнага пра яго сям’ю, паходжанне, гісторыю жыцця. Мяркую, гэтая гутарка распавядзе знаёмым Валера Карбалевіча пра яго – не толькі як пра аналітыка, але і як пра асобу.

Тэгі:

Jul 10

параўнайце самі.

вось сюжэт ОНТ:

а вось матэрыял вядомага віцебскага журналіста Сержука Серабро з "Народных навінаў Віцебска"

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 26

ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара + з архіваў, відэа аўтара

Таццяна Мельнічук – адзіная ў Беларусі карэспандэнтка Бі-бі-сі. Многім знаёмая як рэпарцёр, потым намесніца галоўнага рэдактара радыёстанцыі “Беларуская Маладзёжная”,  рэдактарка аднайменнай газеты. Ці памірае радыё ў век сучасных тэхналогій? Што такое каханне? Адкуль у такой вытанчанай жанчыны такі баявы характар? Пра стандарты Бі-бі-сі, сабаку Адысея і сарафаны для ўнучак – у шчырай гутарцы для baj.by.

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖа

Таццяна Мельнічук нарадзілася ў Берасці. Скончыла журфак БДУ, працавала ў ваеннай прэсе, намесніцай галоўнага рэдактара радыёстанцыі “Беларуская Маладзёжная”, галоўным рэдактарам газеты “Беларуская Маладзежная”. Шмат год супрацоўнічае з Бі-бі-сі, на гэты момант з’яўляецца адзінай акрэдытаванай карэспандэнткай Бі-бі-сі ў Беларусі. Удзельнічае ў стварэнні часопіса “Абажур”, выкладае ў ЕГУ асновы радыёжурналістыкі. Сябра БАЖа з моманту заснавання арганізацыі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 18

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара, для TUT.BY


Cлынны беларускі гісторык 
Генадзь Сагановіч прачытае 22 чэрвеня публічную лекцыю “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII стагоддзі” з цыкла Urbi et Orbi (Гораду і Свету). Месца – Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а), пачатак 18.30, уваход вольны!


Спампаваць вiдэа

Генадзь Сагановіч найбольш вядомы як даследчык “Невядомай вайны” – здаецца, ён першы так назваў вайну Рэчы Паспалітай і Масковіі 1654-1677 гадоў. За савецкім часам яе называлі “Расійска-Польскай”, хоць “Расіяй” гэтая краіна стала толькі ў 1721 годзе дзякуючы Пятру І. Ды і “польская” – азначэнне да вайны некарэктнае, бо там былі і беларусы, і ўкраінцы. Спадар Сагановіч называе гэтую вайну самай трагічнай у гісторыі Беларусі – нашая краіна (у сённяшніх сваіх межах) страціла больш за палову насельніцтва. Да вайны было 2,9 мільёна чалавек, пасля вайны – 1,4 мільёна. Але на лекцыі Генадзь Сагановіч будзе казаць не столькі пра саму вайну, колькі пра сітуацыю, у якой апынулася грамадства. Як людзі выжывалі ва ўмовах вайны і акупацыі? Што лічылася здрадай? Чаму войска рабавала і забівала сваіх жа мірных грамадзян? Пра гэта – у гутарцы напярэдадні лекцыі.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 05

Глеб Лабадзенка, фота, відэа аўтара, TUT.BY

 

 

“Культурная палітыка – спосаб Думаць Беларусь”. Такая тэма публічнай лекцыі філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча. Лекцыя з цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) адбудзецца 8 чэрвеня (пятніца) а 18.30 у Галерэі Ў (Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі), уваход вольны!

“Культурная палітыка” – канцэпцыя спадара Мацкевіча, якую ён прасоўвае апошнія 18 гадоў. Пад культурай трэба разумець не толькі мастацтва ды літаратуру, але ўсё, што стварае чалавек. Таму культурная палітыка мусіць быць прадуманай. Як? Адказ – у другой частцы назвы лекцыі: "...Думаць Беларусь". Не проста любіць і захапляцца, а разумець, асэнсоўваць і разважаць.

За што Уладзіміра Мацкевіча хацелі выгнаць са школы і адправілі да псіхіятра? Як ён ледзьве не стаў вядучым “Рэзананса” замест Зімоўскага? Чаму эканоміка Беларусі наўпрост залежная ад культуры? Пра гэта – у гутарцы напярэдадні лекцыі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 05

У 2002 годзе Аляксандра Тамковіча адолела цяжкая хвароба, дакладны дыягназ якой не могуць паставіць і дагэтуль. На той час ён быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. Хвароба падзяліла яго жыццё на дзве часткі. Яго імгненна “забыліся” многія сябры, імгненна ён стаў непатрэбны працадаўцам. Настроі былі адпаведныя. Але спадар Тамковіч знайшоў у сабе сілы і пачаў аднаўляцца.

Стаў пісаць кнігі – месяц таму выйшла ўжо 15-я па ліку. Ягонае насычанае прафесійнае жыццё поўніцца журналісцкімі байкамі і цікавосткамі. А яшчэ Тамковіч нечакана даў мне разуменне, навошта мы ўвогуле робім рубрыку “БАЖная персона” (гл. развагі пра “энцыклапедыю”). Пра гэта ды іншае – у шчырай гутарцы для www.baj.by.

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖа

Аляксандр Тамковіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў Ашмянах. Скончыў журфак Львоўскай вышэйшай вайскова-палітычнай вучэльні. У 1987-1991 быў карэспандэнтам газеты “Во славу Родины”. У 1991 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001-м стварыў і ўзначаліў газету “День”, якая праіснавала нядоўгі час. У 2006 годзе за нарыс у газеце “Новы час” на Александра Тамковіча падаў у суд  генерал-пісьменнік Мікалай Чаргінец. Сума позвы склала 100 мільёнаў, што зрабіла Тамковіча самым “дарагім” журналістам за ўсю гісторыю Беларусі. У 2002 годзе цяжка захварэў і атрымаў другую групу інваліднасці. З 2006 па 2012 год напісаў і выдаў 15 кніг. Лаурэат прэміі імя Юрыя Захарэнкі «З узнятым забралам», прэміі ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча. Сябра БАЖ з 1997 года.

 

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 21

Вядомая праваабаронца тлумачыць, чаму яна будзе гутарыць з уладамі нягледзячы ні на што.

Глеб Лабадзенка, фота, відэа аўтара, для TUT.BY

Алена Танкачова запрашае вас падыскутаваць на гэтую тэму ў межах сваёй публічнай лекцыі “Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або Чаму мы працягнем гутарку з урадам, нягледзячы на сабатаж апошняга”. Лекцыя пройдзе ў межах цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) 25 траўня (бліжэйшая пятніца), пачатак 18.30, уваход вольны! Месца правядзення – Арт Сядзіба (Куйбышава, 22, 2-і паверх ГД “Гарызонт”).

Алена Танкачова займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі з 1996 года. Цяпер яна – кіраўніца “Цэнтра прававой трансфармацыі”. Апроч тэорыі, зведала і практыку: пасля 19 снежня 2010 года яе выклікалі на допыт, а затым правялі ператрус на яе кватэры.

Чаму зняволенне Алеся Бяляцкага Танкачова лічыць перамогай беларускіх праваабаронцаў? Што адрознівае праваабаронцаў ад палітыкаў? Чаму навучылі Алену былы старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч і яе аднакурсніца Наталля Пяткевіч? Пра гэта – у гутарцы напярэдадні лекцыі.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 07

Памяці 128-мі

Дзмітры Гурневіч, belaruspartisan.org

Гэта гісторыя пра тое, як адным травеньскім ранкам савецкія партызаны расстралялі 128 мірных жыхароў заходнебеларускай вёскі Налібокі. Першы час я пачуў гэты аповяд, калі мне было 10 год, ад сваёй бабулі. Яе гісторыя гучала для мяне тады як фантыстыка. На мітынгах у Дзень Перамогі я чуў іншае, у школе мне казалі зусім другое, у кніжках пра гэта не было ані слова. Сваёй бабулі я доўгі час не верыў. Лічыў, што 80-гадовая жанчына нешта наблытала альбо наўмысна выдумляе.

Адной пагоднай раніцай у жніўні 1942 года жыхароў Налібокаў сустрэлі расклееныя на слупах па ўсім мястэчку абвесткі мясцовага аддзялення СС:

«Па загадзе каменданта жандармерыі, а таксама кіраўніцтва CC і паліцыі ў Налібоках ствараецца самаахава мястэчка і навакольных вёсак ад рабункаў і тэрору бандытаў з лесу. Усе мужчыны ад 18 да 40 год абавязаныя з’явіцца ў сядзібе гміны на службу. За невыканнне загаду – смерць”.
Чытаць далей »

Тэгі: