it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 08

Глеб Лабадзенка, для mediakritika.by

Абмяркоўваць якасць тэлебачання, хваліць яго ці ганіць можа кожны. Аднак цікава пачуць, што думае пра сучаснае беларускае тэлебачанне прафесіянал. Асабліва, калі гэты чалавек 12 гадоў (1978-1990) узначальваў беларускае Дзяржтэлерадыё – Генадзь БУРАЎКІН. Ці глядзіць Генадзь Бураўкін беларускае тэлебачанне? За што крытыкуе яго? Як было з прапагандай у іх час? Гэтыя пытанні мы задалі самому Генадзю Мікалаевічу.

 

“Апошні раз мяне запрашалі на БТ яшчэ ў мінулым стагоддзі”

Генадзь Мікалаевіч, Вы глядзіце беларускую тэлевізію?

Генадзь Бураўкін: Гляджу вельмі мала – у асноўным, інфармацыйныя праграмы і спорт. Хвалююся за БАТЭ, Азаранку, Домрачаву, Герасіменю… Што датычыць іншых праграм нашага тэлебачання – то я толькі зрэдзьчасу ўключаю тэлевізар – калі ідзе нешта такое, што мяне цікавіць. Скажам, фестываль беларускай песні, свята беларускай культуры, юбілеі нашых майстроў мастацтва… Часамі гляджу некаторыя фільмы. Сучасную бяздарную пошлую папсу не выношу, тупы жарабячы гумар – таксама. Маральная і палітычная пазіцыя многіх праграм тэлебачання мяне проста шакуе. Мне здаецца, раней былі хоць нейкія спробы аналізу – эканамічных спраў, палітычных з’яў… Цяпер жа – нічога няма. Такое ўражанне, што не хочуць, каб людзі задумваліся, прымалі для сябе нейкія рашэнні. Часам прыходзіць нават грэшная думка – ці не прыйшла пара збіраць “нюрнбергскі працэс” – і судзіць тэлебачанне?.. За тое, што разбэсціла грамадства; падтрымлівае самае горшае, што ёсць у людзях… А яшчэ я бачу ўнікальны непрафесіяналізм тэлебачання. Не відно асоб – а на экране мусяць быць цікавыя асобы, якіх хацелася б слухаць. Усе гэтыя каментатары і аглядальнікі накшталт Пракопава – гэта жах: людзі нахабныя, маладасведчаныя, злосныя, ваяўнічыя!..
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 03

Глеб Лабадзенка для www.baj.by, фота аўтара + з архіваў, відэа аўтара

Амаль тры гады Юлія Слуцкая была маім начальнікам – калі я працаваў журналістам у “Камсамолцы”, а Юлія Вітальеўна была галоўным рэдактарам. Аднак вельмі добра, што гэтая гутарка адбылася толькі цяпер – і ніхто, як кажуць, не западозрыць у падхалімажы. Дарэчы, і ў пару “Камсамолкі” не прыпомню, каб у рэдакцыі хтосьці хоць некалі падхалімнічаў да рэдактаркі. Ёсць такія, якія атачаюць сябе лісліўцамі, але Слуцкая такога ніколі не дапускала.

Найменш мне хацелася гутарыць з Юліяй Слуцкай пра тое, чым яна займаецца цяпер. Кожны можа пагугліць і за тры хвіліны паглядзець, бо пра гэта часта пішацца ў СМІ.

У СМІ я не знайшоў пра іншае. Пра ўцёкі пасля Плошчы, пра ўдзел у “Гавары праўду”, пра сыход з “Камсамолкі”, пра яе слёзы над тэкстамі на пачатку кіраўніцтва “Еўрарадыё”, пра бацькоў, мужа, дачку і сына, пра магчымасці і немагчымасці вяртання ў Беларусь. Вось пра гэта мы шчыра і пагутарылі для www.baj.by.


Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 09

Сяргей ШАПРАН, Новы Час

У дні, калі судзілі будучага нобелеўскага лаўрэата Іосіфа Бродскага, Ганна Ахматава заўважыла, што ўлада не разумее, што тым самым «нашаму рыжаму робіць біяграфію».

Гэты бліскучы афарызм прыгадаўся адразу, як толькі стала вядома, што прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» можа быць сарваная.

Яна павінна была адбыцца падчас ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша на стэндзе пасольства Польшчы ў Беларусі, бо Някляеў — адзін з намінантаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца. Зрэшты, прэзентацыя хоць і распачалася, але ў хуткім часе, пасля другога патрабавання чалавека «ў цывільным» (звяртаўся ён да Андрэя Хадановіча, вядучага гэтай імпрэзы), самім Някляевым была спыненая — каб не даводзіць напружаную сітуацыю да драматычнай развязкі.

Невялічкая аўтограф-сесія (зрэшты, новую кнігу чытачы практычна не ўбачылі, апроч тых трох экзэмпляраў, што падараваў сам аўтар «Аўтамата з газіроўкай…»), некалькі інтэрв’ю, і Някляеў, адзін з найлепшых сучасных беларускіх пісьменнікаў, быў вымушаны пакінуць выставу. Пакідаў у той час, калі выступалі ўжо іншыя — тыя, чые імёны застануцца ў гісторыі беларускай літаратуры бадай толькі ў каментарыях да Някляеўскіх твораў.

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 05

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара,для  TUT.BY

manaeu1
Прафесар Алег Манаеў – сацыёлаг з міжнародным імем. Заснаваны ім з калегамі ў 1992 годзе Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў (НІСЭПД) праіснаваў легальна ў Беларусі да 2005 года, пасля быў вымушаны перабрацца ў Літву.
8 лютага (пятніца) спадар Алег прачытае публічную лекцыю “Будучыня Беларусі як праекцыя цяперашняга” з цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”). Лекцыя адбудзецца ў галерэі “Новы дзень” (Няміга, 36 – уваход праз рэстарацыю NEWMAN), пачатак 18.30, уваход вольны!

Напярэдадні лекцыі мы пагутарылі з прафесарам Манаевым пра магчымыя сцэнары будучыні Беларусі, ягоныя пратэсты ў студэнцкую пару і пра пытанні, на якія саромеюцца адказваць беларусы. Высвятлілася, што каб раз’юшыць прафесара Манаева, дастаткова ўсяго толькі сабраць у інтэрнэце ўсе стэрэатыпы пра сацыёлагаў – і папрасіць яго пракаментаваць. Гранічна інтэлігентны чалавек, Манаеў, максімальна стрымліваючыся, усё ж перыядычна называў гэта туфтой. Пра тое, чаму па-навуковаму туфта завецца “пуш-полам” – у нашай гутарцы.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 21

Глеб Лабадзенка, для tut.by

Тодар Кашкурэвіч – этнакультуролаг, мастак, дудар, рэканструктар дуды (рускія называюць гэты інструмент “волынка”). Сын народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча. Паўтара года таму Тодар, прыроджаны мінчанін, з’ехаў жыць у Ракаў. Паліць печ, сячэ дровы, глядзіць агарод. Кашкурэвіч – вядомы не толькі ў Беларусі стваральнік дудаў. Для таго, каб зрабіць сваю галоўную дуду, ён рытуальна забіў казу на Каляды – і з яе скуры змайстраваў інструмент.

Тодар Кашкурэвіч

25 студзеня (пятніца) у межах цыклу публічных лекцый Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) Тодар Кашкурэвіч прачытае лекцыю “Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе”, дзе распавядзе, ці ёсць месца ў бетонных каробках рэчам, якія складалі жыццё нашых продкаў доўгія стагоддзі і тысячагоддзі. Лекцыя адбудзецца ў Беларускім саюзе дызайнераў (Брылеўская, 14), пачатак у 18.30, уваход вольны. Напярэдадні лекцыі – невялікая гутарка з Тодарам Кашкурэвічам.


Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 03

Глеб Лабадзенка для www.baj.by, фота аўтара + з архіваў

Віталь Цыганкоў – гэта сучасны Пане Каханку. Бо невядома, чаго пра яго можна пачуць больш – баек ці праўдзівых гісторый. Магчыма, таму, што для свайго нестарога веку ён паспеў шалёна шмат – працаваў і ў “Знамени Юности” (калі наклад быў 700 тысяч), і ў “Звяздзе”, і ў газеце “Свабода”, карэспандэнтам Associated Press, “Независимой газеты”, “Джы-джы прэс”. Быў адным з заснавальнікаў БелаПАНа… Ад 1994 года – на “Радыё Свабода”. Чалавек вясёлы і іранічны, Віталь і сам не супраць распавесці тое-сёе. І як шукаў для газеты рэкламу турфірмаў, і як вазіў з Масквы снікерсы, і як намаляваў у войску дысідэнцкую насценгазету, і як ён, сын намесніка міністра, ажаніўся з дачкой будучага міністра... Пра ўсё гэта і многае іншае – у шчырай гутарцы для “БАЖнай персоны”.

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖ

Віталь Цыганкоў нарадзіўся ў 1969 годзе. Паводле пашпарту – у Мінску, але на самой справе – у Шчучыне, у раддоме на плошчы Свабоды, каля царквы і касцёла. Мама, якая жыла ў Мінску, прыехала нараджаць у Шчучын да сваіх бацькоў, але зарэгістравала нараджэнне ў Мінску. Скончыў журфак БДУ. Працаваў у “Знамени Юности”, “Звяздзе”,  газеце “Свабода”,  карэспандэнтам Associated Press, “Независимой газеты”, “Джы-джы прэс”. Быў адным з заснавальнікаў БелаПАНа. Ад 1994 года – на “Радыё Свабода”. Жанаты, мае сына. Сябра БАЖ ад дня заснавання, удзельнік устаноўчага з’езду. Лаўрэат прэміі БАЖ "Вольнае слова" за 2009 і 2010 гады.

 

“Цяпер, каб і хацеў, немагчыма загугліць нейкае прозвішча ці падзею таго часу”

Віталь, сённяшнія людзі, якія прыходзяць у журналістыку, проста не ведаюць, што адбывалася ў нейкім там 1995 годзе – тым часе, які стаў для Вас і іншых нашых калег проста зорным. Чаму, як Вы лічыце, няма пераемнасці, і кожнае наступнае пакаленне вынаходзіць ровар?

Віталь Цыганкоў: На гэтае пытанне ёсць два адказы: тэхнічны і ідэйны. Тэхнічны – тады не было інтэрнэту. І цяпер, каб і хацеў, немагчыма загугліць нейкае прозвішча ці падзею таго часу. Нашы творы засталіся толькі ў тагачаснай прэсе – трэба ісці ў бібліятэку. Але ці шмат сёння людзей ходзіць у бібліятэкі? Хіба што даследчыкі. У інтэрнэце ж матэрыялы выстаўляюцца года з 2000-2001. Дарэчы, адным з першых інфармацыйных беларускіх сайтаў быў сайт “Радыё Свабода”... Так што цяпер маладым няма як даведацца нават пра калег 20-гадовай даўніны. Хоць за савецкім часам мы вывучалі на журфаку нашых папярэднікаў, чыталі іх артыкулы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 29

Збіраў Барыс Гарэцкі для часопіса "Абажур", перадрук адсюль

Мы сабралі згадкі толькі пра некаторыя з навагодніх здарэнняў, што адбываліся з беларускімі журналістамі — зайздросцьце, калі самім не выпадала, ці стварайце свой вясёлы і бясконцы серыял! Наступным годам і вас «прапячатаем»!

Як офіс Еўрарадыё ў Варшаве ледзь не спалілі

Віталь Зыблюк

У Новы 2010 год мы засяляліся ў офіс і рамонт рабілі, таму святкаваць не было часу. На Новы 2011-ы ў нас быў ператрус напярэдадні, 25 снежня, — гэткі своеасаблівы падарунак ад спецслужбаў, і святкаваць не было на чым. А пад Новы 2012-ы так напрацаваліся, што проста ў боўлінг пагулялі трохі і моўчкі распаўзліся па хатах.

Але быў цікавы выпадак у 2007-м. Разам з сябрамі я паехаў святкаваць у Варшаву — думалі, будзе вельмі весела, будзе «двіжуха». А ў Варшаве якраз напярэдадні выбралі новую прэзідэнтку горада, якая забараніла ўсе вулічныя мерапрыемствы на Новы год. У польскай сталіцы нічога не працавала, ніякіх людзей на вуліцах не было — зусім глуха, як у вёсцы. Ледзь знайшлі ў навагоднюю ноч рэстаран, дзе перакусілі ўвечары, а потым і ён зачыніўся.

Тады мы вырашылі пайсці на офіс Еўрарадыё і там святкаваць. Туды на дзіва панаехала вельмі шмат замежнікаў, і мы па традыцыі святкавалі спачатку Новы год па маскоўскім часе — у 22.00 па варшаўскім, потым па беларускім — у 23, потым па польскім — роўна апоўначы, а потым яшчэ і па ангельскім — у гадзіну ночы.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 14

СЯБРЫ! КАЛІ ЛАСКА, ПРАГАЛАСУЙЦЕ, ХТО ЯШЧЭ НЕ ГАЛАСАВАЎ!

Глеб Лабадзенка, для www.budzma.org

Праект “Будзьма беларусамі!” “Маршрут беларускіх цмокаў” падышоў да фіналу. Сем тыдняў сем нашых экспертаў расказвалі пра самыя “цмачыныя” мясціны Беларусі. Агулам прапанавана 73 пункты (некаторыя паўтараюцца ў розных экспертаў), якія ахопліваюць усе вобласці Беларусі. Кідаецца ў вочы, што найчасцей эксперты называлі Палессе, Астравеччыну і Гомельшчыну.

Праект - У пошуках цмока! на старонку праекта budzma.org tut.by marketing.by kp.by holiday.by Асвея Браслаўскія азёры Возера Струста, востраў Чайчын Лешчынова (Страпішкі) Валэйкішкі Возера Кайман гара Замкоўка Чачэрск Будзішча Нясімкавічы Рудня Нясімкавіцкая Рудня Барталамееўская Воласавічы Ветка Ірына Дубянецкая Сяргей Харэўскі Антон Астаповіч Сяргей Плыткевіч Андрэй Скідан Андрэй Барашка Андрэй Дыбоўскі Галасаванка У пошуках цмока! Верхнядзвінск Гарадок Возера Дракон (ці Дракона, Лепельскія азёры, Лепельскі раён) Мінск Берасце Горадня Гомель Салігорск Вілейка Астравец Ружанскі замак Сапегаў (Пружанскі раён) Хойнікі Наваградак Мсціслаў Магілёў Асіповічы Слонім Пінск Бабруйск Чачэрск, Будзішча, Нясімкавічы, Рудня, Воласавічы Валкавыск Ветка Арэвічы (Хойніцкі раён) Чорнае (і побач Белае) возера (Берасцейскі раён) Браслаўшчына Палессе Возера Лочынскае (Асіповіцкі  раён) Бабруйск Нацыянальны парк “Прыпяцкі” Заказнік Сярэдняя Прыпяць (Пінскі раён) Юравічы Краснасельскі (Валкавыскі  раён) Гарадзенская вобласць Возера Свіцязь Возера Струста, востраў Чайчын Возера Чорнае (Расонскі раён) Возера Ельня (Мёрскі раён) Віцебская вобласць Лепельскае возера Тураў (Жыткавіцкі раён) Гоцк (Салігорскі  раён) Крывазнакі (Вілейскі раён) Навадзявяткавічы (Слонімскі  раён) Чорнае возера (Гарадоцкі раён) Возера Езярышча (Гарадоцкі раён) Віцебскі раён Ушаччына Возера Балдук (Мядзельскі раён) Багданаўка (Шчучынскі раён) Каменка (Уздзенскі раён) Парэчча (Пінскі раён) Возера Спораўскае Пустынкі (Мсціслаўскі раён) Белавежская пушча Ружанскі замак Сапегаў Гальшаны (Ашмянскі раён) Лешчынова (Страпішкі) Валэйкішкі (Астравецкі раён) Гара Замкоўка (Астравецкі раён) Вялікая Сваротва (Баранавіцкі раён) Выганашчанскае возера (Івацэвіцкі раён) Чорнае і Белае возера (Выганашчанскія азёры, Івацэвіцкі раён) Стайкі (Баранавіцкі раён) Альба (Нясвіжскі раён) Добруш Змееў курган (пад Добрушам) Рэчкі (пасёлак Першамайскі) (Веткаўскі раён) Свяцілавічы Хальч (Веткаўскі раён) 

 

Што цяпер? Цяпер мы просім кожнага з вас абраць 7 пунктаў з 73, каб потым скласці з 12 самых папулярных мясцін маршрут беларускіх цмокаў. Памятайце, што за беларускага цмока трэба галасаваць сэрцам, а не розумам! Бо наш цмок — як планета Марс: калі вы яго не бачылі на свае вочы, гэта не значыць, што яго няма.

Калі маршрут будзе складзены, шукаць цмока паедзе каманда журналістаў. Калі выпрабаванне скончыцца паспяхова, з нашым маршрутам у руках выправіцца на пошукі цмока зможа кожны з вас! Дадамо ж да бусла і зубра яшчэ адзін турыстычны сімвал Беларусі — цмока!

Каб вам не гартаць другі раз усе сем матэрыялаў серыі, давайце каротка прыгадаем, якія “цмачыныя” месцы называў кожны з экспертаў. Нагадваем, што агулам вам трэба абраць 7 з іх. Для лягчэйшай арыентацыі мы склалі для вас інтэрактыўную мапу Беларусі, дзе пазначаныя ўсе гэтыя пункты. Наводзячы курсор на пункты мапы, можна хутка атрымаць інфармацыю, дзе які цмок жыве.

КАЛІ ЛАСКА, ГАЛАСУЙЦЕ ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 08
Глеб Лабадзенка, для TUT.BY

Ігара Герасіменку называюць “бацькам беларускага дызайну”. 13 снежня Ігар Якаўлевіч прычытае публічную лекцыю "Нацыянальна стыль: міф ці реальнасць". 

Адбудзецца гэта ў межах цыклу лекцый Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”). Месца правядзення – галерэя “Новы дзень” (Няміга, 36 -- уваход праз рэстарацыю NEWMAN), пачатак а 18.30, уваход вольны!

Фота: Глеб Лабадзенка, TUT.BY

А пакуль – гутарка з Ігарам Герасіменкам пра тое, што такое нацыянальны стыль, ці адпавядае хоць адзін мінскі будынак гэтаму панятку, пра вынаходніцтва Герасіменкам матацыкла-самалёта, дзвярэй для Ё-мабіля ды пра шмат што іншае.

“Маё перакананне – чалавек мусіць жыць з тэхнікай, не заўважаючы яе”

Ігар Якаўлевіч, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Зміцер Сурскі распавядае гісторыю, як Вы вынайшлі матацыкл-самалёт – а потым нейкі аўстраліец запазычыў гэтую ідэю, вырабіў такі агрэгат і паспяхова на ім ганяе. Гэта праўда?

Ігар Герасіменка: Гэта няпраўда, бо акурат я паглядзеў, як выглядае аўстралійскі самалёт (на жаль, яго канструктар памёр маладым) – ён мне вельмі спадабаўся! І я прыдумаў проста, як яго скласці, калі ён заязджае ў горад. Так што я фактычна вынайшаў спосаб складвання гэтага самалёціка. У мяне гэта ёсць у анімацыі – на жаль, гэты праект не рэалізаваны. А спадар Сурскі проста хацеў сказаць пра мяне яшчэ лепш, чым я заслугоўваю.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 27

Глеб Лабадзенка, для baj.by

На момант размовы з Валерам Булгакавым ужо больш за 2 месяцы ідзе пераслед часопіса “Arche”. Сканфіскавана больш за 5000 кніг на гістарычную тэматыку. Заблакаваны рахунак выдання. Узмацняецца псіхалагічны ціск на аўтараў і супрацоўнікаў. Звольнены аўтар адной з кніг. Самога Булгакава ў тэндэнцыйным сюжэце БТ звінавацілі і ў незаконным прадпрымальніцтве, і ў экстрэмізме, і… Карацей, зрабілі ворагам народа.

Некаторыя пытанні ў часе гутаркі так і не былі зададзеныя. Некаторыя засталіся без адказу. Шмат што было знята ўжо з гатовага тэксту. Але не выпадала дапытваць суразмоўцу “па поўнай”, бо штохвіліны не пакідала думка, што ўсё сказанае Булгакавым можа быць скарыстана супраць яго. Калі не ў судзе, то прынамсі так званымі “калегамі” з дзяржаўных СМІ.

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖ

Валер Булгакаў нарадзіўся ў 1974 годзе ў Мінску. Скончыў філфак БДУ, аспірантуру пры кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, аспірантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Кандыдат філасофскіх навук (2005). Спецыялізуецца ў галіне даследаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага. У 2010 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя Ежы Гедройца, заснаванай Польскім інстытутам у Беларусі.

У 1996-98 гадах быў адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Фрагмэнты”. У 1998 годзе прыдумаў часопіс “ARCHE-Пачатак”, з таго часу і па 2012 год быў яго галоўным рэдактарам.

Жанаты, двое дзяцей. Сябра ГА «БАЖ» з 2009 года.

 

“Мы проста самі сябе, як той казаў, “спалілі”

Што цяпер адбываецца ў “справе ARCHE”?

Валер Булгакаў: Мы сутыкнуліся ўпершыню за доўгі час з сітуацыяй, што нашыя тэлефоны праслухоўваюцца, вядзецца нейкая аператыўна-вышуковая дзейнасць у дачыненні да нас... Усё гэта стварае сітуацыю нервовага зрыву і псіхалагічнага стрэсу, калі ты не можаш нармальна спаць і паводзіць сябе больш-менш разняволена…

Як Вы здагадаліся, што тэлефоны праслухоўваюцца?

Валер Булгакаў: Ёсць вельмі просты спосаб – калі ты кажаш нешта толькі аднаму чалавеку, а пра гэта робіцца вядома іншым. Калі 2 кастрычніка гэтага года міліцыя Лагойскага раёна і КДБ прыехалі забіраць нашы кніжкі – безумоўна, пракол быў у залішняй балбатлівасці праз тэлефон. Мы проста самі сябе, як той казаў, “спалілі”.
Чытаць далей »

Тэгі: