it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 24

Экспедыцыя “Будзьмы” знайшла на Наваградчыне піранняў і адшукала апоўначы таямнічае балота пасярод лесу...

 

Тэкст: Глеб Лабадзенка

Фота: Аляксандр "Таранціна" Ждановіч

У папярэдняй частцы вы даведаліся, як мы шукалі Цмока ў мястэчку Мір, вёсцы Турэц і першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага Наваградку. Сёння -- працяг, дзе мы даехалі непасрэдна да возера Свіцязь, пабачыўшы шмат цікавостак па дарозе...

 

Валеўка і Радагошча: Чаму Цмок не сябруе з катамі?..

…Кіруемся ў бок Свіцязі — для гэтага з Наваградка трэба выязджаць на Баранавічы. На шляху — вёска Валеўка, адкуль можна трапіць у колішні маёнтак “Чамброва” (вёска Радагошча). Гэта радзіма маці Адама Міцкевіча. Пазней, у канцы ХІХ стагоддзя маёнтак прыдбалі паны Карповічы. Між іншым, паводле распаўсюджанай версіі, менавіта “Чамброва” з’яўляецца прататыпам сядзібы Сапліцова ў Міцкевічавым “Пане Тадэвушы”.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 11

Глеб Лабадзенка для www.baj.by, фота аўтара + з архіваў

Упершыню мне пашчасціла рабіць інтэрв’ю з Генадзем Бураўкіным у 14 гадоў – на цэлую паласу ў “Чырвоную змену”. Памятаю, як прынёс Генадзю Мікалаевічу раздрукаваны тэкст на вычытку. “Сядай на канапу, можаш паглядзець кнігі, часопісы…” – запрасіў гаспадар. А сам узяў тэкст і сеў за пісьмовы стол.

Гадзіна, другая – а Бураўкін усё нешта крэсліць, дапісвае… Я сяджу, як мыш пад венікам – з поўным адчуваннем, што зараз будзе абсалютны разгром майго тэкста. Дачытаўшы, Бураўкін вяртае аркушы са словамі: “Ну вось, цяпер можна даваць у газету”. Тую раздрукоўку я захоўваю і цяпер.

Уважліва перагледзеўшы тыя праўкі, я зразумеў: гэта – не жаданне здавацца “златавустам з Турава”. Гэта – найперш глыбокая павага да слова, да чытача, да газеты. Бураўкін – прафесіянал, які не можа дазволіць сабе ставіцца да напісанага неахайна. Бо паэт. Бо журналіст. Бо рэдактар.

Пікантнасць у тым, што гэта – першая гутарка ў рубрыцы “БАЖная персона” з чалавекам, які… не з’яўляецца сябрам БАЖ! Аднак гаворачы пра найноўшую гісторыю беларускай журналістыкі, абмінуць постаць Генадзя Бураўкіна проста немагчыма.

Генадзь Бураўкін – пра працу карэспандэнтам “Правды”, кіраўніком Белтэлерадыё, прадстаўніком Беларусі пры ААН, намеснікам міністра культуры ды дарадцым віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара. Пра стасункі з Машэравым, сустрэчы з Ельцыным, Ракфелерам, Сорасам, Гавэлам. Пра мараль, этыку, цэнзуру. Пра стварэнне першага беларускага тэлеканала. Пра ванну вінегрэта на вяселлі, гаворкі на сенавале ў Караткевіча і закрыты буфет у Рудзенску. 76 гадоў у адной гутарцы.

 

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖ

Генадзь Бураўкін нарадзіўся ў 1936 годзе на Расоншчыне. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ. Працаваў у “ЛіМе”, “Праўдзе”, узначальваў часопіс “Маладосць”, 12 год быў кіраўніком Белтэлерадыё. У 1990-1994 – прадстаўнік Беларусі пры ААН. Пасля гэтага непрацяглы час быў намеснікам міністра культуры, дарадцам віцэ-прэм’ера. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра.

 

“У мяне ёсць адна партыя – Беларусь”

Спадар Генадзь, выбачайце, калі гэта прагучыць як наезд, але як так сталася, што Вы не сябра БАЖ?

Генадзь Бураўкін: Выйшла абсалютна для мяне натуральна. У свой час я быў і ў Саюзе журналістаў, і ў Саюзе пісьменнікаў, і ў іншых розных саюзах, і ў камуністычнай партыі… А калі прыйшлі новыя часы, і некаторыя арганізацыі распаліся, то я вырашыў: не трэба мне больш уступаць у ніякія партыі, і ні ў якія новыя арганізацыі. І застаўся толькі сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў – “старога саюза”, як кажуць – і яшчэ ПЭН-цэнтра. Часам паўжартам я адказваю, што ў мяне ёсць адна партыя – Беларусь. Там я назаўсёды, навечна. Астатнія арганізацыі для мяне – неабавязковыя.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 07

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота забяспечана Дзмітрыем Івановым, TUT.BY

Фота забяспечана Дзмітрыем ІвановымДзмітрый Іваноў – доктар сацыялагічных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі сацыялогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Спадар Дзмітрый прачытае ў Мінску публічную лекцыю “Час Чэ для глэм-капіталізму” з цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і свету”), які ладзіць “Лятучы Універсітэт”. Лекцыя адбудзецца 14 чэрвеня ў галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37а), пачатак у 18.30, уваход вольны!

 

Напярэдадні лекцыі мы паразмаўлялі з Дзмітрыем Івановым пра тое, чаму людзі пераплочваюць у тры разы за модныя брэнды, калі прыйдзе наступны крызіс перавытворчасці і чаму антыкапіталіст Чэ Гевара такі папулярны між сённяшніх капіталістаў.

“У іх няма будучыні ў сацыялогіі не таму, што яны бесперспектыўныя, а таму, што яны перспектыву бачаць іначай”

 

Спадар Дзмітрый, ведаю, што яшчэ нядаўна Вы дакладна выкладалі ў ЕГУ. Ці выкладаеце цяпер?

 

Дзмітрый Іваноў: Я сапраўды выкладаў там у 2009-2012 гадах, мы сумесна з Андрэем Ралёнкам вялі курс па сацыяльнай тэорыі. Гэта быў цікавы досвед і добрыя студэнты ў добрым прыемным горадзе. Але цяпер ужо не выкладаю.

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 27

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара, TUT.BY

Аляксандр Чубрык – эканаміст, дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ. 30 траўня (чацвер) у межах цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і свету”) Лятучага Універсітэта спадар Чубрык прачытае публічную лекцыю “Беларускія пошукі росту, альбо Эканоміка паводле Эклезіясту”. Пачатак ў 18.30, месца правядзення – канферэнц-зала гатэля “Еўропа” (Інтэрнацыянальная, 28). Уваход вольны!

Напярэдадні лекцыі мы паразмаўлялі проста пра складанае.

chubryk2

“Мова – вельмі істотная рэч, частка маёй цэласнасці”

Спадар Аляксандр, ёсць распаўсюджаны стэрэатып, што беларускамоўныя людзі – гэта гуманітарыі: філолагі, пісьменнікі і г.д. Вы, эканаміст, свой блог на сайце адной папулярнай расейскамоўнай газеты вядзеце мала таго што па-беларуску, дык яшчэ і “тарашкевіцай”! Чаму так сталася, што для эканаміста пытанне мовы настолькі важнае?
Аляксандр Чубрык: Эканаміст – гэта прафесія. А чалавек – хто ты ёсць. Для мяне мова – вельмі істотная рэч, частка маёй цэласнасці. Як эканаміст я шмат больш расейскамоўны. Але калі трэба напісаць калонку для шырокага чытача, то свае думкі мне прасцей выказаць па-беларуску. Бо так я адчуваю. Калі нараджалася дачка, а потым сын – я вырашыў, што буду размаўляць з імі выключна па-беларуску. Матывацыя простая: адкуль дзеці яшчэ вывучаць родную мову? Хоць у іншых кантактах я дзвюхмоўны чалавек. Мая маці –  настаўніца, тата – былы чыноўнік, збольшага расейскамоўныя людзі. Памятаю, як у вёсцы брат казаў: “Пайшлі агрэста надзярэм”. А я папраўляў яго: “Гэта не агрэст, гэта “крыжовник”! Але ж пасля стаў усведамляць, што да чаго. Пачытаў Караткевіча, Ермаловіча... І мова сталася для мяне гарманічнай, сталася часткай мяне.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 26

Глеб Лабадзенка, для TUT.BY, фота газеты "Kauno diena"

Пакуль мы спім у шапку, колішнія суседзі па Вялікім Княстве Літоўскім заяўляюць свае правы звацца яго спадкаемцамі – а пра нас часцяком і не згадваюць. Альбо згадваюць у зняважлівым святле: "ну былі там недзе яшчэ беларусы, невыразнаю шэраю масаю". Менавіта так пісалася пра нас яшчэ нядаўна ў літоўскіх падручніках. Цяпер такога дзікунства практычна няма, аднак жа ад многіх літоўцаў вы пачуеце, што ВКЛ – гэта літоўская, і ніякая іншая дзяржава. "Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай" – так называецца публічная лекцыя гісторыка Русціса Камунтавічуса, дырэктара Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна), дацэнта Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна). Погляд спадара Русціса – не зусім традыцыйны для літоўскіх гісторыкаў: мала таго, што ён прызнае ролю беларусаў у ВКЛ, дык яшчэ і кажа, што часам гэтая роля была галоўная. Лекцыя, якую ў межах цыклу Urbi et Orbi ладзіць Лятучы Універсітэт разам з Інстытутам ВКЛ (Літва) адбудзецца 2 траўня а 18.30 у залі Princess II гатэля Crowne Plaza (Кірава, 13). Уваход вольны! Напярэдадні лекцыі гутарым з Русцісам Камунтавічусам.

"Кожная нацыя павінна мець свой расказ пра мінулае"

Пан Русціс, якія стэрэатыпы пра Вялікае Княства можна найчасцей пачуць у Літве?

Русціс Камунтавічус: Існуе меркаванне, што гэта была не вельмі сучасная, не вельмі перадавая дзяржава, нават адсталая ў параўнанні з Заходняй Еўропай. Ёсць стэрэатып, што там былі толькі балоты, лясы і мядзведзі жылі. Трэці стэрэатып – што пачынаючы ад XVI у XVII іXVIII стагоддзях гэта была вельмі паланізаваная дзяржава, там размаўлялі па-польску, там панавала польская культура. Яшчэ адзін стэрэатып – што залатая пара ВКЛ была за паганскім часам, у XIV-XV стагоддзях. А ў XVIII стагоддзі наступіў змрок і дэградацыя. Гэта  асноўныя стэрэатыпы, якія ёсць сярод простых людзей.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 18

Андрэй Хадановіч - бадай, самы вядомы сучасны беларускі паэт і перакладчык. Да таго ж - абраны на трэці тэрмін старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра.

Фото: Глеб ЛАБАДЗЕНКА, TUT.BY

 

26 красавіка (пятніца) а 18.30 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску (Харужай, 25/3) Андрэй Хадановіч прачытае публічную лекцыю “Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы” - пра беларускія пераклады. Ладзіць лекцыю Лятучы Універсітэт у межах цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і свету”). Уваход вольны!

На лекцыі спадар Хадановіч абмалюе сучасны стан беларускага перакладу. Пакажа сваю новую кнігу выбраных перакладаў. І нават заспявае некалькі перакладаў пад гітару. Прыходзьце, будзе цікава!

“Мая новая кніжка - з небяспечнай для астматыкаў назвай!”

- Андрэю, я так разумею, што тэму лекцыі вы падгадалі якраз пад выхад новай кнігі?

 

Андрэй Хадановіч: “Гэта не будзе прэзентацыя кнігі, але кніга сапраўды будзе прадэманстраваная ў часе лекцыі. Гэта мая кніжка выбраных перакладаў “Разам з пылам” - як пажартаваў Міхась Скобла, з небяспечнай для астматыкаў назвай! Выбранае з сямі моваў - ад старажытных рымлян да сучасных украінцаў і ўсё, што паміж імі: сёе-тое з французскай (Віён, Нэрваль, Бадлер, Рэмбо, Малармэ, Апалінэр), з ангельскай (Джон Дон, Эдгар По, Эмілі Дыкінсан, Ейтс, Паўнд, Одэн), крышачку з нямецкай (Рыльке, а таксама тэкст славутай “Лілі Марлен”), болей з польскай (Галчыньскі, Мілаш, Герберт, Бараньчак, Крыніцкі), з расейскай (Мандэльштам, Айгі, Бродскі, Седакова) і з украінскай (некалькі сучасных паэтаў - найперш Андруховіч і Жадан). Асобнай размовы заслугоўваюць паэты-спевакі, чые тэксты ўвайшлі ў кніжку: Леанард Коэн (з ангельскай), Серж Гензбур (з французскай), Яцак Качмарскі (з польскай). Я вырашыў абмежавацца тымі аўтарамі, якіх (хоць бы і з дапамогай слоўнікаў і спецыялістаў) магу перакладаць з арыгіналу. Кніжка рыхтавалася каля 10 год. Можа, і добра, што яна не выйшла пяць гадоў таму ці тры гады таму - за гэты час яна істотна перарабілася, дапоўнілася”.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 01

Глеб Лабадзенка, для TUT.BY, фота і відэа аўтара

Пералік рэгаліяў Ігара Духана займае некалькі радкоў, але зробім гэта: загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогіяў БДУ, сябра Еўрапейскага таварыства культуры (Венецыя), Міжнароднага і Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза архітэктараў, Акадэміі архітэктуры, запрошаны прафесар Баухаўза, Каралеўскага ўніверсітэта Белфаста, Універсітэтаў Паўночнай Караліны, Палерма, Эдынбурга…
Игорь Николаевич Духан
duhan
А цяпер самае цікавае. У гэтую пятніцу, 5 красавіка а 18.30 у галерэі “Ў” у межах цыкла “Urbi et Orbi” (Гораду і Свету) Лятучы ўніверсітэт ладзіць лекцыю Ігара Духана. Уваход вольны!
Тэма лекцыі – “Карціны шчасця. Неакласіцызм у ХХ-ХХІ стагоддзі”. Нягледзячы на ўсю “сур’ёзнасць” лектара і тэмы, паслухаць расповед будзе цікава і далёкім ад архітэктуры людзям. Спадар Ігар проста і зразумела “расшыфроўвае” мінскі праспект Незалежнасці, праводзіць паралелі з Рымам, Лонданам, Берлінам і Эдынбургам.

Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 26

Аляксандр Класкоўскі ў размове не аднойчы называў сам сябе “стары”, хоць мае ўсяго 54 гады. Але, падумаць толькі, некалі ён прымаў на працу маладых Валянціна Жданко, Алену Ціхановіч, Алега Груздзіловіча, Віталя Цыганкова, Алеся Ліпая — цяпер эліту нашай журналістыкі…

45

Ужо да трыццаці год Класкоўскі паспеў папрацаваць галоўным рэдактарам часопіса “Парус”, які дасягнуў тады накладу мільён асобнікаў (!), у трыццаць узначаліў газету “Знамя юности”, якая пры ім узняла наклад да 800 тысяч (!). Потым быў намеснікам галоўнага рэдактара легендарнай “Народнай газеты” часоў Іосіфа Сярэдзіча, потым — адным з распрацоўшчыкаў праекта і першым галоўным рэдактарам інтэрнэт-газеты Naviny.by.

Але пагутарылі мы, натуральна, не толькі пра гэта. І пра слэнг Класкоўскага, круты нават для студэнтаў. Пра падабенства журналістаў да малпаў. Пра трох сыноў, дачку і двух жонак. Пра прадзеда, дзеда і бацькоў. І, вядома, пра інтэрнэт-троляў.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 18
Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота і відэа аўтара, для TUT.BY

Публічная лекцыя вядомага журналіста і медыйнага эксперта адбудзецца ў чацвер, 21 сакавіка.

Журналіст і медыйны эксперт Аляксандр Класкоўскі — чалавек, якому баліць за якасць нашай журналістыкі. Спадар Аляксандр пільна маніторыць СМІ і па гарачых слядах аналізуе праблемныя моманты — каб сітуацыя хоць бы паціху зрушвалася ў лепшы бок.

klask2

Класкоўскі мае маральнае права быць суддзём. У свой час ён рэдагаваў усесаюзны часопіс “Парус” з накладам мільён асобнікаў. Потым — газету “Знамя юности” часоў перабудовы, якая мела наклад 800 тысяч, бо дазваляла сабе шмат смелых і цікавых рэчаў. Пазней Аляксандр Класкоўскі быў намеснікам галоўнага рэдактара “Народнай газеты” — калі яе ачольваў Іосіф Сярэдзіч, цяперашні шэф “Народнай волі”. Потым Класкоўскі ствараў і раскручваў першую беларускую інтэрнэт-газету naviny.by. Карацей, як вы зразумелі, гэтаму чалавеку ёсць пра што расказаць.
Таму прыходзьце паслухаць Аляксандра Класкоўскага на публічную лекцыю “Беларуская журналістыка: стан, праблемы, выклікі" з цыкла “Urbi et Orbi”. Лекцыя адбудзецца 21 сакавіка (чацвер) а 18.30 у галерэі “Новы дзень” (Нямігі, 36). Уваход вольны!
Чытаць далей »
Тэгі:

Mar 12

Глеб Лабадзенка, для mediakritika.by

Беларуская служба Польскага радыё працуе ад 1992 года. Нязменным кіраўніком рэдакцыі застаецца беларуска з Падляшша Ніна Баршчэўская – прафесарка, доктарка філалогіі, загадчыца кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Хто сёння слухае радыё – і нават піша туды лісты? Чаму ў радыё няма акрэдытаваных карэспандэнтаў у Беларусі? Навошта палякам распавядаць беларусам па-беларуску пра Беларусь? Пра ўсё гэта мы гутарым са спадарыняй Нінай Баршчэўскай у варшаўскай рэдакцыі Беларускай службы Польскага радыё.

 

“Як некаторыя кажуць, здалёк лепш відаць!”

 

Спадарыня Ніна, часта даводзіцца чуць, што радыйны фармат зжыў сябе, сыходзіць у нябыт. Хто яны – слухачы Беларускай службы Польскага радыё?

Ніна Баршчэўская: Гэта вельмі розныя людзі. З лістоў мы ведаем, што нас слухаюць і студэнты, і людзі больш сталага веку. Адпаведна – нашая праграма для ўсіх, а не для нейкай вылучанай групы грамадства. Мы калісьці праводзілі анкетаванне сярод слухачоў – і выявілася, што гэта ў сярэднім асобы з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 40 гадоў. Мне б хацелася, каб наша радыё было для ўсіх беларусаў. Бо гэта – голас Польшчы, які ідзе ў Беларусь. Што да радыйнага фармату, то асабіста я вельмі люблю слухаць радыё – нават больш, чым глядзець тэлевізар. Гэта прываблівае – чуць голас і не бачыць чалавека, толькі ўяўляць яго…
Чытаць далей »

Тэгі: ,