it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 10

Пра гэта паведаміў сам галоўны інжынер "Менскай спадчыны" Міхаіл Жых у размове з журналістамі. Ніякіх пацьвержаньняў пакуль няма. Адбылося гэта пасьля артыкула пра руйнаваньне экскаватарам будынка ХІХ стагодзьдзя па вуліцы Рэвалюцыйнай 24а ў Менску (тэкст артыкула гл.ТУТ )

маё сьнежаньскае інтэрвію зь Міхаілам Жыхам можна пачытаць
ТУТ
камэнтар Антона Астаповіча можна пабачыць
ТУТ

матэрыял з Еўрарадыё

“Мінская спадчына” паскардзілася ў пракуратуру на “Звязду” і Астаповіча

18:13 10.02.10 Віталь Ругайн

Прадпрыемства “Мінская спадчына” падало заяву ў пракуратуру на газету “Звязда” і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, якое ўзначальвае Антон Астаповіч. Нагодай стаў матэрыял у дзяржаўнай газеце пра знос старога будынку на вуліцы Рэвалюцыйнай, паведаміў Еўрарадыё галоўны інжынер “Мінскай спадчыны” Міхаіл Жых.

Міхаіл Жых: “Уся інфармацыя, якая была размешчана ў газеце "Звязда", гэта поўная выдумка. Сёння я зрабіў афіцыйную заяву ў пракуратуру за паклёп на прадпрыемства і Міністэрства культуры. На газету і канкрэтных аўтараў. Сёння сустракаліся ў генеральнай пракуратуры. Пойдзе даручэнне ў раённую пракуратуру па месцы размяшчэння гэтых юрыдычных асобаў — Таварыства аховы помнікаў, якое давала інфармацыю, і газеты "Звязда".

Карэспандэнт газеты “Звязда”, аўтар матэрыяла, які не спадабаўся "Мінскай спадчыне", Глеб Лабадзенка распавёў Еўрарадыё, што ні газета, ні Таварыства аховы пакуль нічога афіцыйна не атрымоўвалі.

Глеб Лабадзенка: “У пачатку снежня, калі экскаватарам зруйнавалі палову будынка, я рабіў інтэрв'ю з Міхаілам Жыхам, і ён сказаў, што пра гэта не ведаў і будаўнікі самі падагналі экскаватар і знеслі паў-будынка. У дакументах, якія ёсць у мяне на руках, засведчана, што ўсе суб'екты — “Мінская спадчына” як заказчык, навуковы кіраўнік аб'екта — нясуць адказнасць за ўсё, што адбываецца з гэтым аб'ектам. У дадзенай сітуацыі я не ведаю, як будзе выкручана, хто канкрэтна аддаў загад. Можа быць, высветліцца, што экскаватаршчык асабіста вырашыў зруйнаваць будынак. Але я хачу сказаць, што ўсе словы, прыведзеныя ў артыкуле, пацверджаныя дакументальна. Таму я зараз схільны лічыць гэту заяву, магчыма, блефам”.

Тэгі:

Feb 08

Няўжо Мiнiстэрства культуры i цяпер не звернецца ў пракуратуру?

Гэтую тэму "Звязда" адсочвае ад пачатку лiстапада. Пачалося з таго, што прадпрыемства "Мiнская спадчына" ледзьве не зруйнавала помнiк архiтэктуры — дом ХIХ стагоддзя па вулiцы Рэвалюцыйная, 24а ў Мiнску, не маючы на гэта адпаведнага дазволу. Працы прыпынiлi, "Мiнская спадчына" атрымала ўрэшце дазвол, у якiм чорным па белым было прапiсана "весцi разборку ручным спосабам". Па-першае, каб выявiць схаваныя архiтэктурна-планiровачныя асаблiвасцi будынка. Па-другое, каб выкарыстаць старадаўнюю цэглу пры аднаўленнi аб'екта. У пачатку снежня частку будынка знiшчылi экскаватарам. На месцы сабралася камiсiя, уключна з прадстаўнiкамi Мiнiстэрства культуры. Аднак па вынiках разбору Упраўленне па ахове гiсторыка культурнай спадчыны не прыняло нiякiх рэзкiх мераў — нiхто не быў пакараны.

Як вынiк — "Мiнская спадчына" завяршыла сваю чорную справу — у суботу (!) увечары (!!), калi ўжо было цёмна (!!!) будынак цалкам знiшчылi экскаватарам.

надрукавана ў "Звяздзе" ад 9 лютага
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 07

Іван Шульга -- мой калега, які працуе апэратарам на тэлеканале "БЕЛСАТ". Ён асуджаны на 10 сутак за тое, што апынуўся сапраўдым грамадзянінам, журналістам і мужыком.

Ён выходзіў з офіса "БЕЛСАТУ" ў Менску, пабачыў, што туды накіроўваюцца мянты і пасьпеў папярэдзіць калегаў праз дамафон, каб не адчынялі бандытам у форме (зрэшты, нават бяз формы), якія ня мелі аніякага права ламіцца ў чужую кватэру, ня мелі ордэру ці пастановы.

Марыянетачны суд даў Ваню 10 сутак за тое, што ён нібыта зламаў аднаму з тых мянтоў-бандытаў нагу. Паглядзіце на Ваню. Улічваючы, што мянтоў было шмат -- ён стаў бы ён біцца зь імі, ламіць нагу? Ці здольны гэты хлопец зламіць некаму нагу?..

Зараз ідзе стыхійная акцыя па падтрымцы Івана Шульгі. Дашліце паштоўку, пару добрых словаў --  Івану будзе прыемна.

Ивану Шульге,
спецприемник-распределитель
1-й перулок Окрестино, 36
г. Минск, 220089
Беларусь


артыкул удзельніцы падзеяў Яніны Мельнікавай можна пачытаць ТУТ

Тэгі:

Feb 02

Матэрыял Святланы Калінкінай з "Народнай волі"

Павел Леўшын — прыгожы 28-гадовы хлопец. Прараб УП «Цепласеткі». З добрай сям’і, дзе тата быў настаўнікам, а мама ўсё жыццё прапрацавала на кіроўных пасадах на маторным заводзе. Дзве вышэйшыя адукацыі. Не заўважаны, не ўдзельнічаў, не прыцягваўся ...


Пасля збіцця ў Паўла распух твар.

Па назе білі, як па мячы, цалялі ў адну кропку.

«У мяне ёсць сур’ёзныя падставы баяцца помсты з боку міліцыі. Я хачу расказаць сваю гісторыю», — сказаў ён. «Расказвай», — і я ўключыла дыктафон.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 30

Гутарка з 90-гадовым паэтам Міколам Аўрамчыкам, старэйшынам беларускай літаратуры.

Мікола Аўрамчык. 1938 год, Менск, курсы пры Саюзе пісьменьнікаў для творчай моладзі з рэгіёнаў

У літаратуру яго ўвёў Якуб Колас, Кузьма Чорны пісаў вясковаму школьніку Міколу рэцэнзіі на першыя апавяданні, са Змітраком Бядулем ён разам выступаў на вечарыне, лепшым сябрам быў Пімен Панчанка… Выдатнаму беларускаму паэту Міколу Аўрамчыку споўнілася 90 гадоў!

…Так павялося, што журналісты пытаюць у доўгажыхароў (а ў нашых шыротах 90 – гэта ўжо доўга) пра сакрэты захавання формы, што баліць/не баліць і г.д. І я, прызнаюся, хацеў між іншым запытаць тое ў Міколы Якаўлевіча. Але, пабачыўшы на парозе энергічнага, вясёлага, рухавага (так і падмывае сказаць – “маладога”) гаспадара, забыўся пра гэта. Так і не згадаўшы да канца нашай шматгадзіннай размовы. Цяжка верыцца, што чалавек, у якога так блішчаць вочы, такі светлы розум і цвёрдая памяць – старэйшына нашай літаратуры.

надрукавана ў "Звяздзе" ад 30 студзеня
pdf-вэрсыю артыкула можна пабачыць ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 29

А таксама палiлi вадой i прадзьмулi ветрам. Карэспандэнт "Звязды" наведаў сеанс 5D-кiно ў сталiчным "Цэнтр-вiдэа"

— Блiжэйшыя бiлеты на 3-га лютага — засталiся два апошнiя!.. — тлумачыла касiрка "Цэнтра-вiдэа" (што ў гандлёвым цэнтры "Сталiца" пад плошчай Незалежнасцi) парачцы закаханых, якiя наiўна збiралiся патрапiць на 5D-сеанс проста зараз. Многiя мiнчане ўжо даведалiся пра навiнку, i спяшаюцца ўхапiць дэфiцытны квiток. У мяне атрымалася ўзяць на сеанс толькi за тыдзень да яго.

5D-зала адчынiлася ў "Цэнтр-вiдэа" перад самым Новым годам. У ёй — усяго 8 крэслаў, дзве платформы па 4 крэслы. Сеанс цягнецца 4-5 хвiлiн, але ўражанняў хапае.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 29

Учора на выніковай калегii Мiнiстэрства культуры за 2009 год былi агучаныя як канкрэтныя поспехi, так i канкрэтныя праблемы.

Калегiя была прадстаўнiчая i цягнулася доўга. На яе сабралiся прадстаўнiкi, апроч Мiнкульта, усiх высокiх дзяржаўных органаў. А супрацоўнiкi сферы культуры з'ехалiся з усяе Беларусi. Што важна — казалi пра рэальныя праблемы, а не пра тое, "як усё добра". Напрыклад, намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Валеры Малашка паскардзiўся, што ў краiне знiкаюць фабрыкi па вытворчасцi музычных iнструментаў — i для музычных школак ды каледжаў iх замяняюць кiтайскiмi, даражэйшымi i горшымi па якасцi. Намеснiк мiнiстра культуры Вiктар Кураш прывёў вусцiшныя прыклады, калi ў вёсцы Ляхавiчы Іванаўскага раёна ўнiкальную драўляную царкву 1818 года абабiлi сучасным белым сайдынгам, знiшчыўшы выгляд помнiка архiтэктуры! Альбо бязглуздая перабудова да непазнавальнасцi iншай драўлянай царквы, 1838 года, у вёсцы Гошчава Iвацэвiцкага раёна. I такiя выпадкi — ужо не адзiнкавыя... Чыноўнiк заклiкаў мясцовую ўладу не дапускаць такога бясчынства.

Аднак найбольшую цiкавасць усiх прысутных, безумоўна, выклiкала 47-хвiлiннае выступленне мiнiстра культуры Паўла Латушкi. Як заўжды, на бездакорнай беларускай мове спадар Павел казаў...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 27

Паводле супрацьпажарных нормаў людзей прымушаюць усіх усталяваць аднолькавыя жалезныя дзверы. А свае, часам нятанныя, -- хоць на сметнік…


Зараз чыноўнікі замагаюцца з жыхарамі правай вежы

Уявіце сітуацыю. Вы паставілі сабе добрыя, прыгожыя жалезныя дзверы – за 500 ці нават за 1000 даляраў. А тут пачынаецца капрамонт – і вам кажуць: вашыя дзверы на сметнік, будзем усім ставіць аднолькавыя, супрацьпажарныя. З адным замком і без вочка. Неверагодна? Аднак гэта – рэальная гісторыя.

…Гэты дом у Мінску ведаюце вы ўсе – і жыхары сталіцы, і хто бываў тут хоць раз. “Брама гораду” – дзве вежы насупраць чыгуначнага вакзалу. Наша – правая, з гербам.

надрукавана ў "Звяздзе" ад 27 студзеня
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

“Мінск-Арэна” адчыніла свае дзверы для звычайных аматараў катання адразу пасля навагодніх святаў. Прызнацца шчыра, на каньках я катацца не ўмею, але люблю. Бо нават калі грохнешся попай аб лёд – станоўчых эмоцыяў маса. А што яшчэ трэба ад адпачынку?..

надрукавана ў "Звяздзе" ад 26 студзеня
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

Пенсіянер Уладзімір ВАШКЕВІЧ за два дні падняў на вушы ўвесь горад

Калі ў лебедзяў з вуліцы Маякоўскага ёсць свой лебядзіны бог, я ведаю, як яго завуць – Уладзімір Іванавіч Вашкевіч.

-- Бачыце вось гэтыя дрэвы каля ракі? – паказвае мне Уладзімір Іванавіч па дарозе да рэчкі. – Тут стаяла наша сядзіба, тут я гадаваўся. Вось гэтыя яблынькі, што і цяпер растуць – гэта наш сад…

За лебедзямі Уладзімір Вашкевіч назірае апошнія гадоў дваццаць. Кажа, што пару разоў бывала, што заставаліся некалькі параў зімаваць, але так – каб цэлы вывадак – упершыню!

-- Яны проста ўсе маладзенькія, -- кажа Вашкевіч. – Шэранькія, а некаторыя ўвогуле яшчэ – пух відаць!.. Яны проста не здолелі паляцець. Аднак лебядзіная вернасць – гэта не выдумка! Дарослыя, хоць і маглі адляцець у вырай, аднак маладняк не пакінулі…

надрукавана ў
"Звяздзе" ад 26 студзеня

Чытаць далей »

Тэгі: ,