it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 30

ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДВАННЕ. ЧАСТКА 2. Чаму Беларусь не абаранілі ад нашэсця наркатычных «бубак»?

Апрацаванае опіем насенне маку прадаецца прама на папулярных рынках. У гэтым, правёўшы сваё журналісцкае расследаванне, упэўніўся журналіст «Звязды» (нумар за 26 кастрычніка).

«Чаму такое дапускаецца?» — звярнуліся мы да кампетэнтных чыноўнікаў. Аказалася, у некаторых ведамствах таксама б’юць трывогу: «Бубкі» — самы «брудны» і самы папулярны ў Беларусі ін’екцыйны наркотык.
Але наша заканадаўства пакуль працуе так, што праваахоўнікі папросту не могуць пакараць наркагандляроў.


70% беларускіх наркаспажыўцоў — «бубачнікі». Такую лічбу журналісту «Звязды» паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя (звесткі за 2009 год). Пры гэтым уздзеянне апіоідаў, якія вылучаюцца з «бубак», можа прывесці да гібелі. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 30

Андрэй Лянкевіч – модны мінскі фатограф. Яшчэ колькі гадоў таму Андрэй быў фотакорам, рабіў здымкі для газет. Потым яго працы пачалі з’яўляцца ў прэстыжных замежных выданнях. Здымкі яму сталі замаўляць міжнародныя агенцыі. І тут – Лянкевіч выдае фотаальбом “Паганства”. Што? Як? Чаму? Пра гэта мы пагутарылі з майстрам за філіжанкай кавы. Апроч выхаду кнігі, час для размовы быў дарэчны – блізкія Дзяды.

“У пэўны момант я зразумеў, што не належу сабе, мой час не належыць мне”

-- Андрэю, паступова ад фотакора, які рабіў рэпартажныя здымкі для газеты, ты пераўтвараешся ў сур’ёзнага чалавека, які робіць іміджавыя фотапраекты. Адкуль у тваім маладым веку такія метамарфозы?

-- Я не думаю, што гэта метамарфозы, што ёсць падзел між журналістыкай і праектамі. Я проста пачаў займацца суб’ектыўнай журналістыкай, шукаць адказы на пытанні. Як фатограф, я вельмі добра разумею, што ў Беларусі многія тэмы не раскрыты. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 25

Гэты плякат я сфоткаў у рэдакцыі шведскай газэты Sydsvenskan. Ідэя класная -- на гуглмэп яны знайшлі будынкі, аб'екты, дарожныя разьвязкі свайго горада, якія блізка нагадваюць літары альфабэту. Пагадзіцеся -- арыгінальна! Як бачым, у Мальмё няма усяго некалькіх літар. А ў Менску? ))))

А ў Даніі са скаргамі чытачоў у газеце разбіраецца грамадскі амбудсмен. Некаторыя асаблівасці польскай, шведскай і дацкай прэсы

Давялося пабываць на вельмі цікавым навучальным курсе для журналістаў – тыдзень у Варшаве, тыдзень у Капенгагене. Арганізоўвала курс Амбасада Польшчы ў Мінску, фінансаванне адбывалася праз МЗС Польшчы і МЗС Даніі. На курс былі запрошаны 15 журналістаў беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных медыяў. Здавалася б, журналісцкі семінар – чаго дурыць гэтым галаву шаноўнаму чытачу, якому і так ёсць чым заняцца? Аднак некалькі дэталяў, думаю, могуць падацца цікавымі кожнаму. Бо ў нас такога пакуль няма.

Польшча: галаграмы і віртуальная студыя

На польскім тэлебачанні TVN24 нам паказалі рэчы, якія раней кожны бачыў хіба што ў фільме “Зорныя войны”.

Спачатку – віртуальную студыю. Гэта – невялічкі пакой, цалкам зялёны – падлога, столь, сцены. Яго здымаюць тры камеры – дзве статычныя і адная на аператарскім кране. Працаўнікі ставяць стол, крэслы. Вы сядаеце – і пачынаеце размаўляць. У цалкам зялёным, пустым пакоі. А на экране тэлевізара гледачы бачаць, як вы сядзіце ў шыкоўнай студыі, з дарагімі дызайнерскімі дэкарацыямі!.. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 22


Напярэдадні канцэрта 28 кастрычніка праект “Ў нескладовае” быў прадстаўлены мінскім журналістам. Да гэтага часу ў інтэрнэце ўжо з’явіліся 2 песні і першы кліп. Мэты праекта самыя амбіцыйныя – скарыць маскоўскі музычны рынак беларускамоўнымі песнямі. Як і навошта – у гутарцы з Раманам АРЛОВЫМ, (які вядомы нам як экс-гітырыст J:Морс і па-сумяшчальніцтву сын пісьменніка Уладзіміра Арлова).

-- Рамане, я правільна разумею, што праект “У нескладовае” арыентаваны збольшага на Маскву і маскоўскую публіку?

-- Гэта сапраўды так.

-- А ў вас не пыталіся там, “што за назва такая прыкольная”?

-- Вось менавіта яна, можа быць, і прыдуманая, у першую чаргу для Масквы маім сябрам і партнёрам Вадзімам Марголіным. Бо гэта – тое, што сапраўды робіць нас адметнымі і ўнікальнымі. Калі мы ў Маскве здымалі кліп з Міколам Батвіннікам, розныя людзі абсалютна – узбекі, турысты, італьянцы, самі масквічы – падыходзілі да нас, актыўна цікавіліся, што гэта такое, што гэта за літара. І мы сапраўды адчувалі, што робім нешта важнае.

-- Асноўная ідэя – каб гэта было на беларускай мове? Бо і раней жа некаторыя беларускія гурты і выканаўцы спрабавалі скарыць Маскву, спяваючы пры гэтым па-руску… Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 20

Каля Таўэра

Лявон Вольскі правёў у Брытаніі 10 дзён – даў канцэрт і агледзеў мясцовыя каштоўнасці. Адразу па вяртанні славуты музыка распавёў “Звяздзе”, як пабачыў яхты мільярдэраў, патрымаў у руках арыгінал Статута Вялікага Княства Літоўскага і наведаў Кембрыджскі ўніверсітэт

“Ангельскія беларусы жывуць дружна – і гэта нетыповая з’ява!..”

-- Як атрымалася, што дагэтуль вы ні разу не былі ў Лондане? Здаецца, столькі беларусаў ужо туды пераездзіла, а Вольскі – не быў…

-- Мне здаецца, што для шараговага беларуса, які нават імкнецца і мае мажлівасць часта выязжаць – гэта вельмі распаўсюджаная з’ява. Звычайна ездзяць у Парыж, кудысьці адпачываць на поўдзень – Іспанія, якая-небудзь Італія. Ездзяць там у Варшаву, Прагу. У нас, напрыклад, мала знаёмых да Лондана дабіраліся. Усё-ткі гэта выспа, асобная віза трэба, ды і лічыцца, што там страшна дорага, таму лепей туды не трапляць. Неяк у мяне з Брытаніяй дагэтуль не перакрыжоўваліся біяграфіі…

-- І якім чынам перакрыжаваліся?

-- Мы з жонкай Ганнай паехалі на запрашэнне Англа-беларускага таварыства. Таварыства запрасіла мяне на творчую сустрэчу са мной. (усміхаецца) Намі апекаваліся доктар Вадзім Дзямідчык – беларус, які ўжо колькі гадоў жыве ў Брытаніі, а таксама Джым Дынглі, старшыня гэтага таварыства.

-- Чым займаецца гэтае таварыства?

-- Займаецца запрашэннем цікавых асобаў… Я прабачаюся, што пра сябе так кажу!.. (смяецца) Але я не пра сябе – там перада мной шмат цікавых людзей было: Уладзімір Арлоў, Зміцер Бартосік, Дзяніс Раманюк… Там ёсць дзве суполкі – гэта Англа-беларускае таварыства (куды ўваходзяць беларусы і англічане) і Задзіночанне беларусаў Вялікабрытаніі. Усцешвае нетыповая беларуская сітуацыя – яны не пасвараныя раз і назаўсёды! І не пішуць скаргі ў пракуратуру ангельскую ды ў гаспадарчы суд пра злоўжыванні!... (смяецца) Наадварот, цэлы шэраг асобаў уваходзіць і ў адно, і ў другое аб’яднанні, яны сябруюць. На канцэрце было вельмі шмат людзей таксама са Згуртавання беларусаў, яны нам дапамагалі.

-- Калі эмігравалі беларусы, якія ўваходзяць у гэтыя суполкі?

-- Першая хваля была ў 1940-х гадах. І яны былі досыць актыўныя, гуртаваліся, рабілі нейкія суполкі, займаліся справамі. Другя значная хваля – “дзеці перабудовы”, якія з’ехалі не так даўно. Спачатку яны былі менш інтэграваныя, а цяпер вось тыя, хто прыехаў ужо ў 1990-х, пачалі яднацца, пачаўся рух. Цікава было пачуць ад саміх ангельцаў, што цяпер беларуская тусоўка па актыўнасці, па дзейнасці на трэцім месцы пасля латышоў і ўкраінцаў. Гэта прыемна… Бо ва ўсіх астатніх краінах сітуацыя кардынальна розніцца з гэтай. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 18

Балкон, з якога скокнула Лера. Справа -- лясочак, дзе паводле некаторых сведкаў дзяўчына выпівала разам з дваравой кампаніяй незадоўга да трагедыі...

Новыя звесткі ў справе падзення мінскай дзевяцікласніцы з балкона 19-га паверха: гутарка з дзяўчынай, якая размаўляла з загінулай за паўгадзіны да трагедыі

Працяг. Пачатак ТУТ

Увечары 11 кастрычніка мінская дзевяцікласніца Валерыя М. загінула пры падзенні з балкона 19-га паверха дома па вуліцы Матусевіча. Скокнула? Штурханулі? Скінулі?

Апытванне настаўнікаў, аднакласнікаў і сваякоў засведчыла некаторыя факты. Першы – Валерыя некалькі разоў казала сяброўкам, што “нешта зробіць з сабой”. Другі – дзяўчынка злавалася з-за таго, што яе цёця-апякунка празмерна дбае пра яе навучанне, а не пускае гуляць дапазна разам з іншымі. Трэці – што ў Валерыі ўзніклі праблемы з ужываннем алкаголя. І цёця – зразумела – старалася з гэтым змагацца. Часам – на эмоцыях – магла нават “пужануць”, што калі Валерыя не спыніцца, яна аддасць яе абратна ў інтэрнат (адкуль узяла пад апеку 5 гадоў таму – пасля таго, як маці дзяўчынкі пазбавілі бацькоўскіх правоў з-за алкагалізму).

У мінулай публікацыі мы разгледзелі гэтыя акалічнасці. Заставалася пытанне – што ж адбылося ў той трагічны дзень – панядзелак, 11 кастрычніка – між 14 гадзінамі (калі скончыліся заняткі ў школе) і 21.30, калі дзяўчына разбілася пры падзенні з 19-га паверха? Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 14

Справа, якая на першы погляд выглядае як самагубства, пры дэталёвым разглядзе пакідае занадта шмат пытанняў. Спецыяльны карэспандэнт “Звязды” Глеб Лабадзенка пачаў уласнае расследванне акалічнасцяў трагедыі

31 жніўня Леры споўнілася 15 гадоў, але выглядала яна значна меньшай за сваіх аднагодак

“Яе маці была пазбаўленая бацькоўскіх правоў”

Афіцыйныя паведамленні навінных стужак былі традыцыйна ў такіх выпадках сухімі: дзевяцікласніца, 1995 года нараджэння, скінулася з 19-га паверха дома па Матусевіча.

Ужо праз некалькі гадзінаў праз інтэрнэт форум мне ўдалося даведацца першыя падрабязнасці: імя дзяўчынкі, нумар школы, дзе яна вучылася – №190. І тут узнікла першае пытанне. Школа №190 знаходзіцца на іншым канцы горада – за кальцавой, ва Уруччы. Чаму яна скокнула з дома на вуліцы Матусевіча?

Пры першым тэлефанаванні ў школу даведацца ўдалося няшмат.

-- Ведаеце, мы ў шоку… Ды таго ж, ідзе следства, таму нічога каментаваць пакуль не можам… Яна сышла са школы ў цудоўным настроі, а ўвечары… Заўтра зранку пахаванне… -- адказала намесніца дырэктара Таццяна САШЫНА ўвечары ў аўторак.

У гарадской пракуратуры падрабязнасцяў дадалі няшмат.

-- Перадсмяротнай запіскі не было, таму казаць пра матывы ці версіі пакуль рана, -- паведаміў Сяргей БАЛАШОЎ, старэйшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях. – Яе маці была пазбаўленая бацькоўскіх правоў, дзяўчына жыла з апякункаю. Наколькі нам вядома, знаходзілася на ўнутрышкольным уліку, былі нейкія праблемы з ўжываннем алкаголю…

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 14

у панядзелак увечары дзяўчынка ўпала з 19-га паверха дома па вуліцы Матусевіча. высьветлілася, што справа мае шмат загадкавых акалічнасьцяў...

Тэгі:

Oct 12

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" Глеб Лабадзенка пабыў у Капенгагене машыністам метро, наведаў дом, дзе нарадзіўся Андэрсэн, і капліцу, дзе 170 гадоў каранавалі дацкіх манархаў


Як я быў машыністам дацкага метро

Адным з першых і, бадай, моцных уражанняў ад Капенгагена было метро без машыніста. Цягнікамі кіруе камп'ютарная сістэма, а там, дзе ў нас сядзіць машыніст, — проста лаўкі для пасажыраў. Зразумела, я сеў на самую пярэднюю, проста перад шклом. Адчуванне сюррэалізму ўзнікае поўнае — плюс да ўсяго тунэль метро цалкам асветлены, таму праз вялікую хуткасць ты адчуваеш сябе капітанам касмічнага карабля.

— Як ты туды ўпёрся?! — шчыра здзіўляліся знаёмыя, калі бачылі фоткі. — От журналюга, у любую дзірку ўлезе!.. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 11

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" Глеб Лабадзенка высвятляў гэтую і іншыя акалічнасці ў краіне Андэрсэна

Людзьмі звацца

Адвечны комплекс беларусаў "людзьмі звацца" лёгка вырашаецца ў Даніі. Звычайна мы, прыехаўшы куды, кажам, што "Беларусь — маленькая краіна, дзе жыве ўсяго 9,5 мільёна чалавек". Дык вось, плошча Даніі ў 6 разоў меншая за плошчу Беларусі, а людзей тут жыве менш амаль удвая — 5,5 мільёна.

Што вы ведаеце пра Данію? — спытаўся я ў чытачоў свайго блогу www.lаbаdzеnkа.bу перад паездкай. Асацыяцыі былі практычна хрэстаматыйныя — "Андэрсэн", "Русалачка", "Капенгаген", "мушкет", "Гамлет", "браты Лаўдрупы", "свінагадоўля", "карыкатуры на прарока Мухамеда", "Чырвоны Крыж", "неагатычная ратуша", "мастак Хэрлуф Бідструп", "каралі і каралевы", "Скандынавія", "мора", "Цівалі".
Від на горад з вежы храма Збаўцы. Злева — Парламент, перад ім з зялёнымі шпілямі —
біржа часоў Крысціяна ІV, квадратная вежа ў цэнтры — Катэдральны сабор.

Што ж, не так і мала. У Даніі пра Беларусь ведаюць і таго менш (вось яны, перавагі айчыннай адукацыі): Чарнобыль, Лукашэнка, футбаліст Аляксандр Глеб. Хоць у нас ёсць значна больш таго, што маглі б ведаць датчане. Але яны "распіярылі" Андэрсэна на цэлы свет, а ў нас такога таленту, відаць, няма. Хоць беларускія народныя казкі, ці байкі Пане Каханку маглі б заняць годнае месца ў адным шэрагу з казкамі Андэрсэна. Язэп Драздовіч ці Іван Хруцкі — стаць побач з Бідструпам. "Тутэйшыя" — побач з "Гамлетам".

Акрамя таго, у Даніі і Беларусі падобны рэльеф — няма гор, толькі раўніны. Але ў Даніі ёсць мора.

Што да свінагадоўлі, то сітуацыя цікавая: у Даніі жыве 5,5 мільёна чалавек, а свіней у Даніі 17 мільёнаў — прыкладна па тры свінні на аднаго грамадзяніна.
Чытаць далей »

Тэгі: ,