it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 13

І адмовіўшыся ад празмернага харчавання, напісаў кнігу дзіцячых вершаў

Андрэй Хадановіч — старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру, выкладчык філфака БДУ, вядомы паэт і перакладчык. У памяці многіх людзей яшчэ жыве вобраз Хадановіча-волата з вялікім круглым пузам. У такім выглядзе Андрэй паспеў сфоткацца нават для календара аголеных літаратараў. Цяпер, пабачыўшы Хадановіча, вы можаце падумаць, што ён захварэў. Жывата няма, стройны, як Клаўдзія Шыфер, падцягнуты, спартыўны. Што сталася прычынай гэтага і, галоўнае, як паэту ўдалося дасягнуць такіх вынікаў, пра якія мараць многія "пампушкі"? Рэцэпт — у эксклюзіўным інтэрв'ю.

"Мая пячонка была самай вялікай на ўсёй постсавецкай прасторы"

— Андрэй, звычайна такія гутаркі ладзяцца з поп-зоркамі — як яны худнелі, як яны сталі лепш выглядаць. А тут узяў і схуднеў паэт. Прычына — вы занадта шмат важылі ці нешта яшчэ?

— Калі адказваць не зусім сур'ёзна... У Беларусі паэт — закладнік сваёй рэпутацыі. Калі ты паэт, правільны паэт, ты павінен выглядаць худым, нешчаслівым, галодным, замучаным, здраджаным, кінутым, суіцыдальным. А калі ты выглядаеш вясёлым, упэўненым, паспяховым, усміхаешся — ты кепскі, няправільны паэт, табе нестае трагізму, ты неглыбокі, несур'ёзны. Даводзіцца чуць менавіта такія высновы адносна таго, што я раблю. Калі ж адказваць на пытанне цалкам сур'ёзна... Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 04

У 1977 годзе Аляксандр Грышкевіч прыехаў у Мінск з Маладзечна — паступаць у мастацкае вучылішча. Хлопец настолькі баяўся, што аўтобус "завязе яго не туды", што пайшоў ад вакзала пехам ажно да цяперашняй вуліцы Сурганава, дзе месцілася вучылішча. Праходзячы каля Нацбанка, Грышкевіч і падумаць не мог, што праз 33 гады будзе сядзець на паддашку суседняга будынка ў сваёй майстэрні і распавядаць спецыяльнаму карэспандэнту "Звязды" Глебу ЛАБАДЗЕНКУ пра свае "маладзечанскія" мары.

— Дарэчы, я паступіў з другога разу — першы раз атрымаў двойку па кампазіцыі, а потым ужо закінуў вучобу, заняўся толькі маляваннем — мара была стаць мастаком.

— А да гэтага вы дзе навучаліся? Ці вось так — ад Бога?

— Ад Бога толькі мара была. Астатняе — ад маіх выдатных настаўнікаў. Цяпер я разумею, як мне пашанцавала!.. У Маладзечанскай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мяне вучылі такія бліскучыя майстры, як Кастусь Іванавіч Харашэвіч, Ядзвіга Іосіфаўна Радзялоўская, Юрый Паўлавіч Герасіменка... Я вельмі ўдзячны ім за гэта. На доме, дзе жыў Юрый Паўлавіч, варта было б павесіць мемарыяльную дошку — ён аформіў вельмі шмат кніг, якія выходзілі агромністымі накладамі!.. Ядзвіга Іосіфаўна таксама заслугоўвае помніка ці мемарыяльнай дошкі! А Кастусь Іванавіч, дзякаваць Богу, яшчэ жыве! Гэта ўнікальны, выбітны мастак — беларускі Пірасмані! Ён атрымаў адукацыю толькі ў вучылішчы, але дасягнуў вельмі высокага ўзроўню!..

— Гэтая Маладзечанская студыя вядзе даўнюю гісторыю?

— Студыі ўжо 55 год. Я прыйшоў туды, калі мне было гадоў 13. Да гэтага часу маляваў дома як умеў, як мог. Потым дазнаўся пра студыю, пайшоў туды вучыцца. Першым маім настаўнікам быў якраз Харашэвіч. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 03

Якія выбітныя людзі бывалі ў нашай краіне ці паходзяць адсюль?

Ці мог я падумаць, стоячы ў верасні на плошчы Караля ў Барселоне, што да мяне тут стаяў наш з вамі суайчыннік? І зусім не цікаўны турыст з Лельчыц ці Пухавіч, а самы сапраўдны Хрыстафор Калумб. Так-так, той самы, што ў 1492 годзе адкрыў Амерыку. Менавіта пасля таго трыумфальнага ваяжу яго сустракалі на гэтай плошчы кароль Фердынанд з каралевай Ізабэлай.

Днямі беларускі інтэрнэт страсянула вестка: Калумб — наш! І не проста нейкі селянін з-пад Пружан, а сын самога Ягайлы! Я, прызнацца шчыра, не моцна здзівіўся, бо даўно звыкся, што ўсе выбітныя людзі — з Беларусі. Што каб не мы, не было б Гавайскіх астравоў (першы прэзідэнт — Мікола Судзілоўскі з Магілёва), не было б Ізраіля (першы прэзідэнт — Хаім Вейцман з Моталя пад Пінскам). Цяпер аказваецца, што каб не дзядзька Хрыстафор (ці Крыштап, як яго, напэўна, называла б мясцовая шляхта) — не было б і Амерыкі!..

Пабачыўшы такія навіны, не пачынайце спрачацца. Гэта вялікая загана нашай нацыі — апантана займацца самабічаваннем, самапрыніжэннем. У той час, як іншыя народы не стамляюцца знаходзіць сабе ўсё новых герояў. І вось мы бачым у Варшаве мемарыяльныя табліцы вялікаму польскаму паэту Адаму Міцкевічу з-пад Наваградка, вялікаму польскаму кампазітару Станіславу Манюшку з-пад Мінска. У Вільні героі іншыя — знаны літовец Костас Калінаўскас, выбітная літоўка Барбара Радвілайтэ, шчыры патрыёт Палангі Бенедыктас Тышкявічус і той жа шматпакутны Адам — Адомас Міцкявічус адпаведна. І толькі беларусы, пачуўшы навіну пра Калумба, пачынаюць з пенай у роце даводзіць адно аднаму, што гэта не можа быць праўдай, што ён — генуэзец! А мы — людзі шэрыя, нашая хата з краю. А я веру. Хоць, паглядзеўшы першакрыніцы тае навіны, ад душы парадаваўся фантазіі некаторых сваіх калегаў. З радасцю дадаю Хрыстафора Дамінікавіча Калумба ў спіс выбітных беларусаў. А спіс гэты немалы.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 29

Малады архітэктар разгледзеў праз спадарожнік, што ў сталіцы ёсць нават “апостраф” ды “і” з кропачкай

А Трамвайнае кола на Казлова


Б Квартал па Кірава


В Развязка МКАД-Мазурава

Кожны з нас напэўна ж некалі ўяўляў, што Плошча Перамогі нагадвае ў плане літару “О”, будынак суседняй школы – літару “Н”, а скрыжаванне каля дома мы нездарма называем “Т-падобным”. Мінчанін Ілля Чыжоў задаўся мэтай – і знайшоў абсалютна ўсе літары нашага алфавіта. Здавалася б – дзе ўзяць “Ў кароткае” альбо “Ж”? Аказваецца, і такога дабра хапае. Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 25

У Мінску выйшла “Выбранае” Міколы Ермаловіча – уключна з бестселерам “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”

Ладная кніга больш чым на 600 старонак выйшла ў серыі “Беларускі кнігазбор”. Міколы Ермаловіча не стала яшчэ ў 2000 годзе. Усё жыццё ён меў дрэнны зрок – праз гэта не пайшоў на фронт, праз гэта і загінуў – пад коламі таксоўкі, пераходзячы дарогу. Але Мікола Ермаловіч меў добры зрок гістарычны. Ягоная галоўная праца – кніга“Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае” – ад з’яўлення выклікала неадназначную рэакцыю адных (“як так – “літоўскае” і адначасова “беларускае”?!) і захопленыя водгукі іншых (“нарэшце!”). Ермаловіч быў адным з першых, хто ў працах пра ВКЛ пачаў цягнуць коўдру на Беларусь. Бо нашыя суседзі па Княству не саромеюцца рабіць гэта даўно: палякі лічаць яго выключна польскім, літоўцы – выключна літоўскім. І адныя беларусы моўчкі пагаджаліся і з тымі, і з другімі. Мікола Ермаловіч, не адмаўляючы, што ў Княстве жылі не толькі беларусы, не стамляўся падкрэсліваць БЕЛАРУСКІ складнік там.

Пра кнігу Міколы Ермаловіча і ягоную асобу мы гутарым з Анатолем ГРЫЦКЕВІЧАМ, доктарам гістарычных навук, прафесарам Унiверсiтэта культуры i мастацтваў, правадзейным сябрам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

-- Анатоль Пятровіч, вы доўга ведалі Міколу Ермаловіча? Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 22

Я атрымаў СМС аб выйгрышы 1 мільёна фунтаў стэрлінгаў. А міліцыя не пабачыла тут факта махлярства

Трэцяга лістапада "Звязда" напісала пра кур'ёзны выпадак. Мінскаму пенсіянеру прыйшла эсэмэска: вы выйгралі 450 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 715 тысяч долараў)! Шчасліўчыку прапаноўвалася для атрымання выйгрышу патэлефанаваць на нумар, адкуль прыйшло паведамленне, або зайсці на сайт і далей кіравацца інструкцыямі. Дзядуля накруціў тэлефон міліцыі. Але не каб паведаміць пра махлярства, а каб... папрасіць міліцыянераў дапамагчы яму атрымаць выйгрыш! Ці трэба казаць, што ў міліцыі небараку засмуцілі: гэта — выхадкі аферыстаў? Каментуючы тады выпадак, прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі заклікаў грамадзян не весціся на такія прапановы: халявы не бывае.

Вы будзеце смяяцца, але назаўтра такая смс прыйшла мне. Толькі мне пашчасціла ўдвая больш, чым таму дзеду: я "выйграў" цэлы мільён фунтаў стэрлінгаў. Каб пацвердзіць, што я не супраць такога прыза, я быў павінен выслаць ліст на пазначаны адрас электроннай пошты. Як законапаслухмяны грамадзянін, я неадкладна накруціў "102". Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 19

Хто давёў першага народнага паэта да такога адчайнага ўчынку?

22 лістапада 1930 года Янка Купала піша перадсмяротны ліст, затым бярэ нож і заганяе яго сабе ў жывот. Паэта ўратавалі. Але гэты эпізод падзяліў лёс Купалы на дзве часткі. Першая — Апостал Адраджэння, аўтар "Тутэйшых", "Прарока" і г.д. Другая — аблаўрэачаны, прыкормлены паэт, які піша оды таварышу Сталіну. Што падштурхнула тады Нацыянальнага Генія да такога адчайнага кроку? Пра гэта мы гутарым з вядучым навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску Фаінай ВАДАНОСАВАЙ.

— Фаіна Аляксандраўна, што давяло першага народнага паэта Беларусі да спробы самагубства?

— 1930 год — гэта трагічны год. Не толькі для Купалы, але і для беларускай інтэлігенцыі ўвогуле. Вядомы гісторык Расціслаў Платонаў у свой час знайшоў у Нацыянальным архіве каштоўныя для нас матэрыялы. Гэта даносы на Янку Купалу, у тым ліку на дзяржаўным узроўні. Ёсць там, скажам, спіс кампраметуючых звестак на акадэмікаў, на беларускіх пісьменнікаў... І калі ў 1930 годзе Купала ішоў пятым нумарам, то ў 1937-м ён ішоў ужо першым нумарам! Таксама да нас трапіў з Архіва КДБ вельмі цікавы матэрыял. Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 19


Перадача рарытэтаў: дырэктарка музэя Зінаіда Камароўская, Ганад Чарказян, Станіслаў Сакалоў, міністар Павал Латушка

Пісьменнікі Ганад Чарказян і Станіслаў Сакалоў выкупілі рарытэт і бясплатна перадалі ў Музей Якуба Коласа ў Мінску

Рукапісы класіка вярнуліся ў літаратурна-мемарыяльны музей акурат на ягоны дзень народзінаў. Аператыўна спрацаваў паэт Ганад ЧАРКАЗЯН. Спадар Ганад у нядаўнім мінулым працаваў загадчыкам аддзела выдавецтва "Мастацкая літаратура". Цяпер пайшоў на пенсію, але любоў да кніг засталася. Не дзіва — на добрую справу ён выдаткаваў сваю месячную пенсію!..

— Усё пачалося з таго, што ў адной газеце я пабачыў інфармацыю, што ў Расіі ў інтэрнэце прадаецца кніга Якуба Коласа з аўтографам, — згадвае спадар Чарказян. — А побач — калонка з апытаннем вядомых людзей: ці набылі б яны такія рукапісы ці аўтографы? Адказвае чалавек дзесяць — і ніхто з іх "не купіў бы". Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 18

На «Белай яблыні грому» 16 снежня Лявон Вольскі выканае новыя кампазіцыі і заспявае па-харвацку.

Першы канцэрт «Белая яблыня грому» на вершы класікаў (ад Чачота да Барадуліна) прайшоў у сакавіку ў Купалаўскім тэатры – у камерную залу тады змясціліся далёка не ўсе ахвотныя. Але цяпер і гэтага не паўторыш – тэатр закрылі на рэканструкцыю. Таму і было прынятае рашэнне – даць «Белую яблыню грому» ў канцэртнай зале «Мінск». Адметна, што на канцэрт ужо збіраюцца гледачы, якія бачылі праграму ў Купалаўскім. Самы першы квіток набыў… амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

– Я быў на першым канцэрце, – кажа спадар Стэфан. – Наш Клуб беларускамоўных амбасадараў стараецца не прапускакць падобныя мерапрыемствы. Тады разам са мной хадзілі амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас, амбасадар Польшчы Генрык Літвін, амбасадар Украіны Ігар Ліхавы. Гэтым разам на канцэрт я запрасіў яшчэ амбасадараў Эстоніі, Славакіі і Францыі.

Ці ж варта ісці на канцэрт тым, хто ўжо быў тады у Купалаўскім? «Варта», – заўпэўнівае Вольскі.

– У праграму дадаліся два новыя спевы – на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Так атрымалася, што яны не патрапілі на дыск. Таму хто патрапіць на канцэрт – пачуе эксклюзіўнае выкананне!..

Лявон кажа, што зараз «Крамбамбуля» рыхтуе альбом з традыцыйных і фолькавых песень. Прычым – не толькі беларускіх.

– Ёсць французская песня, ірландская, харвацкая… У альбоме будуць 2 версіі – на мове арыгіналу і па-беларуску. На канцэрце, каб падзівіць народ, збіраюся заспяваць па-харвацку – а потым спраўдзіць, колькі словаў зразумее зала!.. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 02

Фільм Андрэя Кудзіненкі мне карціць параўнаць з прэзідэнтам Злучаных Штатаў. На абодвух былі ўскладзеныя вельмі вялікія спадзяванні. Апраўдаць якія немагчыма чыста фізічна.

На ўваходзе ў кінатэатр я спытаўся ў білецёркі:

-- Даруйце, а дзе тут можна пабачыць Андрэя Кудзіненку? (майстар паабяцаў дапамагчы прайсці на закрыты паказ).

-- Каго-каго? Мы такіх ня знаем!

-- Дык гэта рэжысёр фільма, на які вы зараз квіткі правяраеце!

-- Малады чалавек, дзе ж я вам усіх рэжысёраў знаць буду?! Чытаць далей »

Тэгі: