it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 05
Абрам Налівай (Анатоль Наліваеў) — і спявак, і мастак у адной асобе. Ён адраджае старадаўнія яўрэйскія спевы пачынаючы ад ХV стагоддзя. Спяваць падпольна вучыўся ў славутага Міхася Забэйды-Суміцкага ў Празе. А ў 1945 годзе Абрам-Анатоль замалёўваў Мінск — што было строга забаронена. Сёння, 5 студзеня, а 18.30 Абрам Налівай дае канцэрт у Мінскім яўрэйскім абшчынным доме (Харужай, 28). Але нават калі вы туды не паспееце, паслухайце, што гаворыць гэты 79-гадовы паважаны чалавек.

"Я папутна скончыў Пражскую кансерваторыю ў Забэйды-Суміцкага!"

— Дык што такое кантарскія спевы? Адкуль яны? Якую гісторыю маюць у Беларусі?

— Усе ведаюць песні Ісака Дунаеўскага. А хто такі Дунаеўскі? Яго бацька і дзед — сусветнавядомыя кантары, выхадцы з Беларусі. І па-сапраўднаму запісваць тутэйшую кантарскую музыку сучаснымі нотамі пачаў менавіта дзед Дунаеўскага і яго паслядоўнікі. Такім чынам, у ХVІІІ-ХІХ стагоддзі была запісаная музыка ІІ-ІІІ стагоддзяў, захаваная ў памяці пакаленняў. Бо кантарская музыка — гэта музыка, якую спявалі "ў часы Торы". Яўрэйскі алфавіт ад пачатку складае 22 літары. І, што цікава, кожная літара "агучана" Усявышнім. Гуслі Давыда таксама былі з 22 струн. І кантарская музыка — адтуль! На Беларусі гэта развіваецца з ХІІІ стагоддзя. Для яўрэяў тут былі найлепшыя ўмовы для малітвы, для стварэння сінагог. І яны сюды прывезлі ўсю старадаўнюю культуру і яе захоўвалі надзвычай строга!

— Гэта выключна рэлігійная музыка?

— Гэта музыка сінагогі і вакол сінагогі. Напрыклад, вечар суботы. А потым пасля вечара суботы ідзе вячэра. А на вячэры гэтыя намоленыя людзі, кантары, маглі заспяваць ужо нешта народнае. Але ў тых жа традыцыях, у тым жа стылі. Па гуках яна ішла ад гэтых 22 літар, самі літары дыктавалі гэтую музыку. Гэта — не цяперашняя папса... Тая музыка, нават народная, яна ўсё адно ішла ад малітваў.

— А спевы гэтыя на ідыш ці на іўрыце?

— У сінагозе — на іўрыце, як напісана ў Торы. А народныя спевы — яны ўжо на народнай мове свайго часу, на ідыш.

— Адкуль у вас талент і імпэт да аднаўлення кантарскіх спеваў?

— Ад 1946 года я працаваў у халтурнай яўрэйскай малярнай брыгадзе. Але гэта былі майстры добрага складу! У 1960 годзе было вырашана паслаць кагосьці на Вышэйшыя курсы рэстаўратараў. Для гэтага трэба было здаць "малюнак". А я з 1945 года займаўся ў мастацкай студыі Каткова. І адзін толькі я здаў! Паехаў. Вучыўся ў праж-
скіх майстроў. Яны рэстаўруюць жывапіс, а я вучань у іх. І вось яны мне кажуць: "А ты ж з Беларусі? Дык заспявай нам якіх беларускіх песень!.." Я стаў спяваць. А міма праходзіў Міхал Забэйда-Суміцкі, наш славуты спявак, які жыў у Празе. Пачуў, зацікавіўся, хто гэта там спявае беларускія песні. Мы з ім пазнаёміліся. І я ў яго фактычна скончыў вакальнае аддзяленне Пражскай кансерваторыі. Папутна. То бок, дыплома я не меў, бо не паступаў, не здаваў іспыты, а проста наведваў заняткі. З пяці гадоў жыцця там 4 гады займаўся ў Мэтра. Па вяртанні апынулася, што драматычны тэнар быццам бы і патрэбны, аднак у Оперны тэатр трэба было ісці на 110 рублёў, а мяне ўзялі ў мастацкі камбінат на 500 рублёў!..

З Максімам Танкам (справа)

"З Вагнерам мы ездзілі на падпольныя кантарскія канцэрты ў Маскву"

— Вы нарадзіліся ў Рагачове. А потым была гісторыя цудоўнага ўратавання з гета. Як так атрымалася?

— Мой бацька быў "папоўскае атроддзе". Самі разумееце, як да такіх ставіліся ў краіне ваяўнічага атэізму. Ён сам са Шклова, з Рыжкавіч, але паехаў у Рагачоў зарабляць сабе "пралетарскую біяграфію", рабіць бондарам. Калі ён жаніўся на маёй маці, то маці паставіла ўмову, каб мне на восьмы дзень абразанне зрабілі! Яе бацька быў забіты бальшавікамі, ён быў вядомы гандляр у Рагачове. Я нарадзіўся ў 1931 годзе ў Рагачове, а ў 1935 мы выехалі адтуль у Мінск. Бацьку запрасілі на піўзавод стварыць бандарны цэх — па вырабе бочак. Дарэчы, яго сапраўднае прозвішча, і дзеда, было Налівай. А ён сабе запісаў Наліваеў, каб больш па-пралетарску было. І пачалася вайна. Маці нас сабрала, і мы хацелі да яе сястры ў Маскву з'ехаць. Але атрымалася так, што маю сястру бацька перад самай вайной завёз да сваіх бацькоў у Рыжкавічы. І мы паехалі праз Магілёў, каб яе забраць, і нас нагналі немцы. Калі немцы ўвайшлі туды, праз тыдзень сабралі ўсіх яўрэяў у Рыжкавічах у гета, а яшчэ праз тыдзень расстралялі... Маму спачатку не схапілі, але нейкая суседка падказала немцам. Так і мы апынуліся ў гета. Уратаваў нас дзед, які быў праваслаўным святаром, пакуль не прыйшлі камуністы — служыў у Шклове. Яго чамусьці называлі сярод людзей "поп-маслёнка". Дзед прыдумаў план. У 20-я гады з нямецкага палону прыехаў сусед, прозвішча Кавалькоў. І дзед аформіў маму як Кавалькову Агаф'ю Кузьмінічну. Апрануў расу, крыж і панёс гэты дакумент да нямецкага каменданта. Пераканаў іх, што нас схапілі памылкова, бо "бальшавіцкія агітатары агаварылі яго-папа, і гэтых людзей таксама". Нас адпусцілі — а літаральна праз паўгадзіны гета цалкам расстралялі... Мы так і не змаглі атрымаць дакументаў аб знаходжанні ў гета, бо яно існавала ўсяго тыдзень...

— Значыцца, спяваць прафесійна вы пачалі ў 1960-х гадах, калі вучыліся ў Забэйды-Суміцкага. А калі пачалі кантарскія спевы выконваць?

— Гэта было ў малярнай брыгадзе, дзе са мной побач працаваў былі віленскі кантар, які скочыў Еўрапейскую кантарскую акадэмію. Ён сябраваў з кампазітарам Генрыхам Вагнерам. А Вагнер у свой час быў канцэртмейсцерам у сусветнавядомага кантара Кусевіцкага ў Варшаве. Мы пазнаёміліся і з Вагнерам, ён даваў мне ўрокі. З Вагнерам мы ездзілі нават у Піцер і Маскву на падпольныя кантарскія канцэрты ў 1960-70-я гады. Інтэлігенцыя збіралася, знаходзілі даволі вялікія памяшканні, прыходзіла больш за 50 чалавек. Вагнер мне давяраў, а я брахаць не збіраўся, нават жонцы не казаў. Я пра гэта ўвогуле распавёў упершыню толькі два гады таму!.. Дарэчы, на адным такім канцэрце ў Маскве была Ганна Герман... Я потым чытаў пра гэта ўспаміны яе мужа.

— А калі пачалі спяваць не падпольна?

— У 1986 годзе мастак Май Данцыг, з якім мы аднагодкі і даўнія сябры, сказаў: "Ведаеш, я тут распачаў фармаваць яўрэйскую абшчыну, а ты фармуй канцэртную групу". І я, як заснавальнік "Гасцёўні Галубка", сфармаваў яе фактычна там. Мне далі штат, памяшканне ў Траецкім прадмесці. Калі прайшло пару такіх канцэртаў, нехта данёс у Міністэрства культуры — і мяне адтуль выгналі... Потым, у 1992 годзе я атрымаў грант на адраджэнне кантарскіх спеваў. У 1995 годзе мы арганізавалі ў Рускім тэатры, дзе я спяваў у спектаклі "Перпетум мобіле", міжнародны кантарскі канцэрт.

— У сінагозе.

— Ну так, Рускі тэатр — гэта ж цудоўна захаваны будынак Галоўнай сінагогі! Так што ўсё супала больш чым дарэчна.

— Дзе вы збіралі ўсе гэтыя мелодыі?

— Народныя песні мне перадавалі былыя акцёры Яўрэйскага тэатра — Арончык такая была спадарыня, Гірш Рэлес... А кантарскія спевы — кружэлкі, архіўныя матэрыялы... Паступова ўдалося аднавіць цыкл спеваў вечара суботы і ягонага працягу. Потым я прыйшоў да сінагогі. Спачатку да мяне ставіліся асцярожна, бо ў мяне ж змененае прозвішча — Наліваеў, гучыць як рускае. Потым я давёў, што я — Абрам Налівай!.. Усё стала цудоўна!.

"Цэлыя вуліцы Мінска знішчылі ўжо пасля вайны..."

— Многія ведаюць вас як мастака, які зафіксаваў Мінск у першыя гады пасля вайны...

— Сяргей Каткоў, у якога я займаўся ў мастацкай студыі, заўважыў, што ў мяне амаль фатаграфічны малюнак. А Мінск забаранялі пасля вайны фіксаваць і мастакам, і фатографам. Каб не было відаць, што разбурана было не так ужо і шмат. Па-першае, разлічвалі, відаць, спагнаць нешта з немцаў. Па-другое, яны ж самі потым усё і панішчылі... І вось Каткоў мяне, 14-гадовага хлопчыка, пасылаў з мальбертам замалёўваць акварэллю старыя вуліцы. А потым у 1946 годзе я пайшоў у малярную брыгаду — трэба было дапамагаць маме, чацвёра дзяцей усё-ткі...

Дамініканскі кляштар, які камуністы ўзарвалі пасьля вайны. Цяпер на гэтым месцы Палац Рэспублікі

— Вы былі ў Мінску ў час вайны і ў першыя гады пасля вызвалення. Як вы ацэньваеце ступень яго разбуранасці ў 1945 годзе?

— Ацэньваць лёгка, бо мне ўдалося зрабіць каля 80-ці работ паваеннага Мінска. Яны дакументальна дакладныя, я нічога там не выдумляў. Немцы, адступаючы, сапраўды шмат што спалілі. Але "каробкі" дамоў стаялі, аднавіць іх не было вельмі складана. Дакладней, не складаней, чым будаваць новае. Моцна разбамбілі толькі частку горада, дзе былі афіцыйныя ўстановы. Гатэль "Еўропа" разбамбілі. Захаваліся некранутыя цэлыя вуліцы, якія бязлітасціва знішчылі пасля вайны... Савецкая вуліца... Гандлёвая... Агромністы, прыгажэнны Дамініканскі кляштар узарвалі ўжо пасля вайны... Царкву на месцы Генеральнай пракуратуры... Некалькі сінагог... Татарскую мячэць, якую знішчылі і на гэтым месцы збудавалі гасцініцу "Юбілейную"... Палац графа Чапскага, на месцы якога цяпер крама "Чараўніца" на праспекце. Планамерна вынішчалася аблічча, абрысы ўтульнага еўрапейскага горада, Мінск рабіўся ўзорным горадам савецкім... Немцы ў 1941 годзе разбамбілі працэнтаў 15-20. Гэта я кажу пра дамы, знішчаныя канчаткова. Разам са згарэлымі "каробкамі" — ну працэнтаў 30, не больш. Зараз я займаюся ўпарадкаваннем сваіх работ. Некаторыя з іх пашкоджаныя, некаторыя патрабуюць рэстаўрацыі, большасць трэба проста аформіць. Мая пенсія маленькая, таму даводзіцца ашчаджаць грошы, прадаваць некаторыя працы, каб аднавіць гэтыя, галоўныя. Гэта не толькі мінскія карціны. Разам з малярнай брыгадай я ездзіў па ўсёй Беларусі, паралельна замалёўваў старыя будынкі, храмы. І нядаўна я раптам зразумеў, што многія з гэтых будынкаў знішчаныя ў 1970-я гады, яны страчаныя незваротна. Таму хачу апрацаваць гэта, уратаваць. Гэта — памяць пра тыя будынкі. Памяць для тых, хто павінен быць лепшым за знішчальнікаў.

Вуліца Савецкая. У гэтым будынку месьцілася рэдакцыя "Звязды"

Раён Опэры

Тэгі:

Jan 05

"Звязда" даведалася, што расказы пра "аднапавярховую драўляную казарму" не адпавядаюць рэчаіснасці

У нумары ад 11 снежня мы надрукавалі артыкул "Чаму пасярод Лідскага замка будуюць немаведама што?" У ім закраналіся дзве праблемы. Першая — у замкавай вежы ўся экспазіцыя аздобленая па-руску. А князь Радзівіл увогуле фігуруе як "Юрий Миколаевич Радзивил". Супрацоўнік Лідскага музея Валерый Сліўкін, які выканаў гэта, моцна абразіўся публікацыяй. Рэдакцыя атрымала два лісты — ад яго і ад калектыву музея. Валерый Сліўкін піша, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, таму ён, маўляў, нічога не парушыў. Фармальна яно так. Але, шаноўныя чытачы, ці не справядлівую заўвагу мы зрабілі? У 700-гадовым замку, які з'яўляецца нашым нацыянальным гонарам, варта ўсё ж пісаць таблічкі на тытульнай мове нацыі. А калі робіце акцэнт на тым, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы — дык пішыце тады на абедзвюх! Чытаць далей »
Тэгі:

Jan 04

79-гадовы Абрахам Налівай выканае яўрэйскія творы, самыя раннія з якіх адносяцца да ХVІ стагоддзя!


Кантар Абрахам Налівай вядомы многім як мастак Анатоль Наліваеў. Гэта — адна і тая ж асоба. Чалавек неверагоднага лёсу. Яўрэй па маме, унук праваслаўнага святара па мянушцы "Поп-маслёнека". Менавіта дзед уратаваў сваю нявестку і Абрама са Шклоўскага гета за паўгадзіны да таго, як карнікі знішчылі ўсіх да аднаго...

Абрахам Налівай адраджае кантарскія спевы — яўрэйскія мелодыі, якія гэтаму народу прадыктаваў, як яны кажуць, сам Усявышні. У рэпертуары Абрахама Налівая — кантарскія спевы, самыя раннія з якіх адносяцца да ХVІ стагоддзя. Яны будуць цікавыя не толькі яўрэям, бо ў гэтых спевах апісваецца побыт у беларускіх мястэчках, узаемаадносіны між людзьмі. Гэта нашае жыццё таго часу, бо ў многіх мястэчках колькасць яўрэяў даходзіла да 60, а дзе-нідзе — і да 90 працэнтаў. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 30

У час Калядаў і Новага года — пары містычнай і таемнай — мы гутарым з па НЛА, палтэргейсце ды іншых беларускіх анамаліях

Ілья Бутаў — старшыня Беларускага ўфалагічнага камітэта. Гэта адзінае ў Беларусі таварыства, якое займаецца праблемамі лятаючых талерак, палтэргейстаў, метэарытаў, анамальных з'яў, прывідаў ды старадаўніх таямнічых абсерваторый. УфаКам (так скарочана называюць таварыства ягоныя сябры) заснаваны ў 2001 годзе. Ілья ўваходзіць у яго ад самага пачатку. Ён — прафесійны біёлаг, скончыў аспірантуру, цяпер з'яўляецца супрацоўнікам навукова-даследчага інстутута ў Мінску. Спадар Ілья не вельмі любіць, калі іх таварыства ўспрымаюць выключна як зборышча дзівакоў — аматараў лятаючых талерак. Таму пра гэта мы размаўлялі найменей. Аднак і апроч прыбышоў з зялёнымі вушамі ў нас, як высветлілася, хапае цікавых анамалій.

"Адзін з заснавальнікаў нашага камітэта знік..."

— Ад 2005 года мы сталі таксама прадстаўніцтвам міжнароднай арганізацыі "Касмапошук", — кажа спадар Ілья. — Гэта дазваляе нам трымаць шчыльныя кантакты з аднадумцамі іншых краін. УфаКам узнік у 2001 годзе ў Гомелі — там сабраліся аднадумцы, якія вырашылі аб'яднацца. Сход адбываўся на кватэры аднаго гамельчука. Цяпер ён знік, не выходзіць на сувязь, перастаў адказваць на лісты, званкі, мы не ведаем, дзе ён падзеўся...

— Здаецца, добрая легенда для аднаго з заснавальнікаў таварыства ўфолагаў...

— Ну так! Аднак я ж не кажу, што яго прыбышы забралі!.. Магчыма, у чалавека змяніліся інтарэсы — і ён аддаліўся ад гэтага...

— Вы сябар арганізацыі ад самага пачатку?

— Так, цяпер я — адзіны чалавек, які ў арганізацыі ад першых дзён... Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 28

Не падабаецца турыстам толькі адно — прыбіральня a la "дзірка ў падлозе"

больш ілюстрацый да матэрыяла глядзіце ТУТ

Аднаўленне Мірскага замка ішло каля трыццаці гадоў — што для пяцісотгадовага замка насамрэч няшмат. Але ў выніку ўсё здавалі аўральна — экспазіцыю музейшчыкі арганізавалі за 17 дзён, чым, лічу, здзнейснілі сапраўдны подзвіг. Першапачаткова планавалася адкрыць замак у сакавіку — так усё і было разлічана. Пасля сітуацыя змянілася, і планы падкарэкатаваліся. У выніку замак быў адкрыты 16 снежня.

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 24

сам артыкул можна пачытаць ТУТ

Тэгі:

Dec 23

Паводле іх версіі, карэспандэнту гэта прыснілася, а камяні не маглі трапіць у машыну з пяском

У мінулую пятніцу мы з калегам Яўгенам Валошыным, загадчыкам аддзела расследаванняў "Звязды", ехалі ў Гомель у камандзіроўку. Калі да Гомеля заставалася яшчэ 103 кіламетры, перад намі ўзнікла машына, якая пасыпала дарогу пяском. Ехала яна паводле правілаў — з мігалкай, з хуткасцю 40-50 кіламетраў за гадзіну.

Мы, шчыра кажучы, прыпазняліся. Таму, не парушаючы правілаў дарожнага руху, вырашылі абагнаць дарожную машыну. Калі параўняліся — апынулася, што з машыны разам з пяском ляцяць каменьчыкі і камяні. Хоць і праскочылі хутка — тры "раненні" на шкле. Не трэшчыны, сколы. Але з іх у любы момант могуць пайсці і трэшчыны...

— Та-а-ак, Глеб Паўлавіч, — працягнуў Валошын. — Былі б большыя камяні, маглі б з табой і ў лоб атрымаць... Што за бясчынства?! Гэта ж — небяспека для людзей! Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 22

Астатнія гарады зайздросцяць самым "прасунутым" райцэнтрам

Лідчукі не перастаюць прыемна здзіўляць. У ліпені, да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, там з'явілася вуліца Грунвальдская. А цяпер вось — бульвар імя князя Гедыміна! Заснавальнік горада ўсё ж, і замак збудаваў ён!

— Так і пішам людзям у дакументах — "бульвар князя Гедыміна", — кажа Аляксандр КАСЦЮЧЭНКА, намеснік начальніка Лідскай філіі Гродзенскага абласнога агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру. — Там шмат прыватных, а таксама шматкватэрных дамоў. Так што жыхароў бульвара князя Гедыміна будзе шмат! Раней гэтая вуліца называлася Чапаева. Некаторыя не зусім разумелі, навошта перайменавалі. Я ім тлумачыў, што Гедымін — заснавальнік Ліды. Тады згаджаліся. А вось жыхары вуліцы Ламаносава, якая стала часткай праспекта Перамогі, абураюцца і дагэтуль. Кажуць, Ламаносаў добры чалавек быў!.. Мы, дарэчы, людзям новы адрас рэгіструем бясплатна, і пашпартысты ім рэгістрацыю бясплатна змяняюць — бо гэта выкананне рашэння выканкама. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 21

Тады вам — прамая дарога ў псіхіятрычную бальніцу!

І не спяшайцеся крыўдаваць. Напраўду — у адзіным у Беларусі доме-крэпасці 1613 года цяпер размяшчаецца такая медыцынская ўстанова. І гэта — сапраўднае шчасце для гэтага помніка архітэктуры. У той час, калі дзясяткі іншых палацаў і сядзіб стаяць у руінах, крэпасць у Гайцюнішках падтрымліваецца ў цудоўным стане! А зусім нядаўна медыкі зрабілі тут рамонт, у значнай ступені вярнулі крэпасці былую веліч. Адкуль у Воранаўскім раёне, на самай мяжы з Літвой такі цуд? Збудаваў яго Пётр Нонхарт, галандскі дойлід, які напрыканцы ХVІ стагоддзя быў прызначаны галоўным архітэктарам Вільні — а ў Гайцюнішках вырашыў атабарыцца (хоць да Вільні 50 км.). Паколькі Нонхарт спецыялізаваўся на абарончых пабудовах, сваё жытло "па інерцыі" змураваў, як сапраўдную крэпасць. Ды так удала, што шведы не змаглі ўзяць яе падчас вайны!..

...Яшчэ пару гадоў таму тут была строгая памежная зона, вас маглі запраста аштрафаваць за нелегальнае знаходжанне ў ёй. Цяпер Памежны камітэт, на шчасце, значна звузіў плошчу зоны. Пабачыць шматлікія помнікі архітэктуры стала прасцей! І, хоць дазвол па-ранейшаму трэба, цяпер усё лягчэй. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 16

Пару дзён таму я выстаўляў артыкул, надрукаваны ў "Звяздзе" пра тое, што ў двары Лідскага замку будуюць немаведама што. сёньня прыйшла цялега. адная -- асабіста мне. другая -- галоўнаму рэдактару з просьбай "пасадзіць мяне на кол". выстаўляю для абмеркаваньня. артыкул можна пачытаць ТУТ.

Глебу Лабаденко

(отзыв на статью «Чаму пасярод Лідскага замка будуюць неведама
што?”, опубликовунную в газете «Звязда» № 243 ад11.12.2010)

Глеб, мне не понравился очернительный стиль вашего писания.
Галереи не «перерабілі», а сделали совершенно заново, использовав для этого 360 кубических метров деревянного бруса.
Кирпич на башне высококачественный, приезжал И. Чернявский и дал разрешение на его кладку.
«Аздоблена ўсё па-руску». У нас в государстве пока равноправное двуязычие. Вывставка готовилась к Международному рыцарскому турниру, где собрались представители из многих стран мира.
«Сумняваюся, што нехта звяртаўся да князя менавiта так». Можете не сомневаться, к князю Миколаю Юрьевичу Радивилу так обращался король польский и великий князь литовский Жыкгимонт Август (он же Жигимонт-Август, он же Сигизмунд Август).
«Iмя па бацьку не было як такога». Посмотрите «Перапiс Войска Вялiкага княства Лiтоўскага 1528 года». Мінск. 2003. Вот лидские бояре: Счепан Андреевич, Миклаш Ивашкович, Андрей Лавринович, Абрам Мартинович, Ян Миколаевич, Сарафин Михайлович, Павел Петрович, Ян Радивилович…
Нелишне было бы Вам, Глеб, познакомиться, чтобы пополнить свои знания, с документами:
- Полное собрание русских летописей. Том 32. Хроника литовская
и жмойтская. С.108;
- Метрыка Вялiкага Княства Лiтоўскага. Кнiга 28.(1522-1552). Менск. 2000. Документы № 34,46,95;
- Метрыка Вялiкага Княства Лiтоўскага. Кнiга 43 (1523-1560). Мiнск. Беларуская навука, 2003. Документы № 12,20,37, с.108.

Вопрос о застройке замкового двора изучали не музейные работники. Этим занимались Михаил Александрович Ткачев, Олег Анатольевич Трусов, Александр Константинович Кравцевич.
Вы сделали препаскудное дело, Глеб, вы обмазали грязью не меня, старшего научного сотрудника музея, вы обмазали выставку, посвященную Лидскому гербу, и коллектив Лидского историко-художественного музея.
Вы обмазали грязью строителей Лидского треста № 19, которые днем и ночью в три смены восстанавливали Лидский замок, возводили башню и галерею, надстраивали стены, приводили в порядок двор.
Вы психологически тонко построили статью – вот есть слабограмотный музейный сотрудник Сливкин. Никто не будет смотреть «Метрики» и проверять, как звали Миколая Юрьевича. Отмываться всегда трудней, чем обгаживать.
И пусть вас, Глеб, никогда не назовут по отчеству, как называли в XVI веке наших великих предков. А великих тружеников сельского хозяйства и «загадчыкаў ферм» я уважаю значительно больше, чем безграмотных журналюг.

Старший научный сотрудник
Лидского музея, Сливкин
кандидат географических наук Валерий Васильевич

Тэгі: