it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 09


Так у пераносным сэнсе ацэньвае асобу Кіма Хадзеева культуролаг Юлія Чарняўская. Публічную лекцыю “Прарок у Айчыне” з цыклу “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) спадарыня Юлія прачытае для Вас 11 лістапада, у гэтую пятніцу.

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для TUT.BY

Калі вы пагугліце, хто такі Кім Хадзееў – знойдзеце шмат спасылак, але так і не зразумееце гэта. Чалавек, які ў 19 гадоў (1948 год) заклікаў забіць Сталіна. Два зняволенні. Каласальная самаадукацыя. Ягоная кватэра на вуліцы Кісялёва праз некалькі дзесяцігоддзяў сталася цэнтрам інтэлектуальнага жыцця Мінска – тут шукалі глыток паветра ўсе, каму было недастаткова атмасферы таго часу. Кім Хадзееў так і не стаў ані кандыдатам, ані доктарам навук – бо не імкнуўся да гэтага. Але ён надыктаваў 52 дысертацыі, у тым ліку 8 доктарскіх – на 17 палярных тэмаў, ад філалогіі да медыцыны. Ён як Сакрат – замест пісання больш любіў прамаўляць. За ўсё жыццё меў пад сваім імем 1 выступ на тэлебачанні і 1 публікацыю ў прэсе. Але ягоная спадчына – некалькі пакаленняў беларускіх інтэлектуалаў – непараўнальна большая за артыкулы і кнігі. Мудрэйшыя ганарацца тым, што іх “зрабіў Кім”, іншыя не прызнаюцца – хоць так і было. Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 01
Глеб ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара

Начальнік унутранай турмы КДБ называў Наталлю Радзіну «адмарожанай» фактычна за тое, што яна адмовілася даваць паказанні на сваіх сяброў, і выказваў упэўненасць, што тая «сядзе на 5 гадоў». Паўтара месяцы Наталля правяла ў турме КДБ, потым была пераведзеная на падпіску аб нявыездзе, мусіла знаходзіцца па месцы прапіскі ў Кобрыне. Калі яе выклікалі ў Мінск на допыт, Наталля ўцякла — і доўгія месяцы мы чулі, што Радзіна знаходзіцца «ў лагеры для ўцекачоў на тэрыторыі адной з еўрапейскіх краін». У нашым інтэрв’ю Наталля ўпершыню распавядае ўсю праўду.

З рэдактаркай найбуйнейшага апазіцыйнага рэсурсу Беларусі«Хартыя-97»мы сустрэліся ў Вільні, дзе яна атрымала палітычны прытулак. Наталля жыве на вуліцы Альгерда — зусім непадалёк ад беларускай амбсады. Кожны раз па дарозе ў краму аглядаецца па баках — каб, як яна жартуе, «адтуль ніхто не выскачыў і не даў па галаве».


Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 25

+ ДАДАЛІСЯ АПРАЎДАНЬНІ ТУТБАЮ

Вольскага адключылі ад эфіру

Он-лайнтрансляцыя канцэрту Лявона Вольскага ў жывым эфіры на партале TUT.BY-ТВ на палове была спыненая.

«Мы мелі падставы, каб гэта зрабіць, калі Лявон пачаў адкрыта зьдзеквацца зь дзяржаўных асобаў», — сказаў «Тузіну Гітоў» гэнеральны дырэктар TUT.BY Юры Зісер. Самому Вольскаму пра спыненьне трансляцыі паведамілі толькі, калі ён выйшаў са студыі пасьля гадзіннага эфіру.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 25

 

 

адкажыце на глупае пытаньне: ці зьяўляецца ніжні здымак часткаю верхняга, ці выразаны ён зь верхняга? зь мяне робяць ідыёта і кажуць, што не.

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 19
Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для www.baj.by, фота аўтара

Аляксандра Фядуту адныя ненавідзяць — за тое, што «прывёў да ўлады Лукашэнку», а праз нейкі час як «перабежчык» далучыўся да апазіцыі. Але большасць людзей Фядуту любіць і паважае — як інтэлектуала, крытыка, публіцыста. Як удзельнік штаба кандыдата Някляева Фядута адседзеў у «амерыканцы» — і цяпер рыхтуе да выдання «Амерыканскія» вершы». Гэтая гутарка — з Фядутам-журналістам,Фядутам-публіцыстам,Фядутам-палітолагам,Фядутам-мужам. А, ну і яшчэ з блогерам feduta.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 11

КАЛІ ЛАСКА, КАЛІ СЯРОД ВАШЫХ ЗНАЁМЫХ ЁСЬЦЬ ЛЮДЗІ З АЗНАЧАНЫХ ГАРАДОЎ, ПЕРАДАЙЦЕ ІМ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ.

На базе “Рэгіянальнай газеты” арганізуецца Школа маладога журналіста.

Прымаюцца ахвочыя ад 16 да 23 гадоў (у выключных выпадках мяжа вагаецца ў абодва бакі). Заняткі бясплатныя. Будуць праходзіць раз на тыдзень у суботу ці нядзелю ў рэдакцыі “РГ” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). Раз на месяц найлепшыя вучні будуць выпраўляцца ў Мінск на майстар-класы да вядучых беларускіх журналістаў.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 03
Глеб ЛАБАДЗЕНКА для baj.by, фота аўтара

Калі 19 снежня Ірыну Халіп арыштавалі і кінулі ва ўнутраную турму КДБ «амерыканку», у камеры ёй спачатку не знайшлося месца на нарах — і давялося спаць пад лаваю. Калі Халіп прачнулася зранку, сукамерніцы з нязлой іроніяй хмыкнулі: «Гляньце вы, першая ледзіз-пад лавы выпаўзае!..»

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖу

Ірына Халіп нарадзілася ў 1967 годзе ў Мінску. Тата — Уладзімір Халіп, кінасцэнарыст, драматург, літаратар, публіцыст. Маці — Люцына Бяльзацкая, філолаг. Ірына працавала ў газетах «Советская Белоруссия», «Имя», «Белорусская деловая газета». У цяперашні час — уласная карэспандэнтка расійскай «Новой газеты» ў Беларусі. 19 снежня арыштаваная на Плошчы разам з мужам Андрэем Саннікавым, кандыдатам на прэзідэнта. Знаходзілася спачатку ў турме КДБ, потым — пад хатнім арыштам. Асуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.
У БАЖы з 1996 года.

«Калі мяне выштурхнулі з беларускаймедыя-прасторы, я са сваімі чытачамі буду кантактаваць проста на вуліцы!..»

Ірына, у мяне ёсць пытанне, якое хвалюе мяне не толькі для інтэрв’ю, але і проста як калегу. Калі чалавек працуе на вытворчасці — ён адпрацаваў ад 8 да 17 — і вольны. У нас, журналістаў, не так — ты журналіст круглыя суткі. 19 снежня вы былі на Плошчы побач са сваім мужам Андрэем Саннікавым. Калі б вы былі даяркай ці старшым эканамістам, ніхто б не пазначаў вашую прафесію, але паўсюль прагучала, што на Плошчы была «журналістка Ірына Халіп». Ці мусіць быць мяжа для журналіста — мяжа грамадзяніна і прафесіянала? Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 08

Таццяна ШАПУЦЬКА, TUT.BY

Штораз вяртаючыся ўвечары з Вільні апошнім беларускім аўтобусам, я, як і іншыя пасажыры, сутыкаюся з праблемаю: у касе віленскага аўтавакзала няма квіткоў! Дакладней, у касу іх трапляе толькі 5 штук, і разыходзяцца яны ў адно імгненне. У мінскія касы яны наогул не паступаюць – набыць іх загадзя немагчыма. Таму пасажыры збольшага вымушаны набываць квіткі ў кіроўцаў. Набываць – панятак умоўны, бо ты аддаеш кіроўцам грошы (троху менш, чым патрабуюць у касе) і, не атрымоўваючы ніякага квіточка, сядаеш на вольнае месца. Акалічнасці нелегальнага бізнэсу беларускіх кіроўцаў я высвятляла ў Вільні і Мінску.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 29

перадрук з charter97.org

Cветская хроника со свадебными фотографиями Романчука – это уже за гранью добра и зла. Никита Лиховид не вылезает из карцера. Его маму посадили на 10 суток, его адвоката лишили лицензии, и теперь его некому защищать. Дмитрия Дашкевича «ломают» в Горецкой колонии. Операция Дмитрия Бондаренко без необходимой реабилитации может стать для него фатальной. На остальных политзаключенных давят, требуя писать прошения о помиловании, а в ответ на их решительное «нет» угрожают, лишают права писать и звонить раз в неделю домой.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 20


кастрычнік 2009 году, Гародня. суседзі паказваюць месца, дзе ляжалі апаленыя тры трупы -- ахвяры гэтых двух вылюдкаў, якіх застрэлілі паводле рашэння суду.

згадваю пра гэта, бо паўтара гады таму быў на месцы злачынства праз пару дзён пасьля яго, размаўляў зь відавочцамі трагедыі.

не хацелася б цяпер абмяркоўваць тэму, ці трэба сьмяротнае пакараньне. у мяне на гэты конт свая думка, якую я маю, але не абавязкова лічу патрэбным адстойваць публічна, бо пытаньне неадназначнае.

прыводжу той артыкул за 20 кастрычніка 2009 года

Чытаць далей »

Тэгі: