it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 22
Глеб ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара + архіўныя

Пра Любу Лунёву ходзяць байкі і легенды. Напраўду, гэта выглядае феерычна, калі яна на мітынгах гаркае на амапаўцаў: «А ну выключылі рацыі, мне ў жывы эфір выходзіць!» Ці кідае спецназаўцам: «Вы, прыдуркі, я з-завас ледзьве не павалілася!..»

Люба — легендарная рэпарцёрка, адпрацавала на «Радыё Свабода» больш за 10 гадоў. Потым МЗС мэтанакіравана не працягнула ёй акрэдытацыю — ацанілі працу, называецца. Цяпер Лунёва працуе ў «Народнай Волі», стала пісаць не толькі пра палітыку, але і пра сацыяльныя, экананамічныя праблемы. З акцый, як і раней, вядзе «жывыя эфіры» — анлайны на сайт «Народнай Волі».

Пад час гэтай гутаркі я зразумеў, што мы з вамі не ведаем Любу. Што бясстрашная журналістка з мітынгаў — гэта толькі адзін, публічны яе бок. Насамрэч яна іншая — нават прозвішча ў пашпарце не Лунёва, а Буянава — па мужы, з якім развялася праз 1,5 гады пасля нараджэння сына. А нарадзілася Люба… у шахце! А прапрапрадзед яе… заснаваў Жыровіцкі манастыр! А іншыя прапрапрасваякі… былі паўстанцамі Касцюшкі і Каліноўскага…

Люба Лунёва, якую вы не ведаеце, — у гэтай гутарцы для www.baj.by...
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 20

Экс-прарэктар ЕГУ страшыць: Беларусь прымуць у Балонскі працэс – а мы нічога не будзем выконваць!

Існуе верагоднасць, што ў красавіку 2012 года Беларусь могуць прыняць у агульнаеўрапейскі адукацыйны Балонскі працэс – на Саміце міністраў адукацыі краін-удзельніц. У сувязі з гэтым у Беларусі ўтварыўся грамадскі Балонскі камітэт, які ставіць на мэце кантраляваць працэс камунікацыі нашых чыноўнікаў ад адукацыі з еўрапейскімі. Экс-прарэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў тлумачыць небяспеку: нашыя чыноўнікі могуць наабяцаць усякіх рэформаў, Беларусь туды прымуць – а мы потым, як гэта бывае, нічога не выканаем, сістэма адукацыі застанецца састарэлай, савецкай. Небяспека ў тым, лічыць Дунаеў, што механізма выключэння з Балонскага працэсу… няма! Адзін з заснавальнікаў грамадскага Балонскага камітэта тлумачыць дэталі.

праслухаць аўдыёадказы Уладзімера Дунаева

Dunaeu audio by user4951727

Уладзімір Дунаеў: Беларусь – гэта амаль што апошняя еўрапейская краіна, якая не ўступіла ў Балонскі працэс. І ў Еўропе да гэтага могуць падыходзіць так, што “лепш, каб Беларусь была, калі паабяцае, што зробіць рэформы”. Але, на жаль, мы ведаем, што абяцанні свае беларуская ўлада не выконвае, таму, мне здаецца, трэба размаўляць пра тыя ўмовы, на якіх можна ўключыць Беларусь у гэтую еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 19

УВАГА!

відэатрансьляцыя лекцыі ў жывым этэры абдузецца па адрасе http://distance.fly-uni.org/login/index.php

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для TUT.BY, фота, відэа аўтара

Доктар гісторыі Захар Шыбека прачытае 23 снежня публічную лекцыю пра беларускія мястэчкі. Лекцыя пачнецца а 18.30 у галерэі Шчамялёва (Ракасоўскага, 49). Уваход вольны!

Калі журналісты прадстаўляюць Захара Шыбеку, то часта пішуць коратка – “найлепшы знаўца гісторыі Мінска”. Тым больш цікавая тэма ягонай публічнай лекцыі з цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) – “Скарбы беларускіх мястэчак: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне”. Слова “мястэчка” цяжка перакласці на іншыя мовы, бо “городок”, “town” – гэта ўсё не тое, яно не перадае сутнасці гэтага “ўласнабеларускага” населенага пункта. А мястэчак у перыяд росквіту ў Беларусі было больш за 400! І збольшага яны мелі Магдэбургскае права (права на самакіраванне). У той час, як у Расійскай імперыі пра такое нават не чулі.

Захар Шыбека – адзін з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў, прафесар, доктар навук. Аднак за гэтымі званнямі і рэгаліямі хаваецца не занудны кабінетны дзядзька, а найцікавейшы апавядальнік, лектар, выкладчык. Шыбека – вельмі не-савецкі чалавек, гісторык еўрапейскага тыпу і маштабу. Нядаўна ён прапанаваў усе скульптуры савецкага часу звезці ў адно месца і зрабіць такі “тэрарыюм” – нешта падобнае стварылі ў Літве. Уявіце сабе прасавецкага гісторыка, які такое прыдумае!
Гаворачы пра мястэчкі, Захар Шыбека прыводзіць у прыклад Іўе – дзе непадалёк адно ад аднаго стаяць царква, касцёл, мячэць і былая сінагога. Вось яно, беларускае скрыжаванне культураў!
Перад лекцыяй – слова Захару Шыбеку.

“Майстэрства беларускага экскурсавода – расказаць пра тое, чаго няма”

 

Спадар Захар, мне вельмі спадабалася Вашая думка, што на настальгіі па мінулым – у тым ліку па мінулым нашых мястэчак – трымаецца турыстычны бізнэс. Гэта толькі ў нас так, ці гэта агульная тэндэнцыя: што мінулае вабіць нас больш за сучаснае?
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 19

18 сьнежня вялікаму актору й клоўну Юрыю Нікуліну споўнілася б 90 гадоў. з дазволу шаноўнага Сяргея Шапрана зьмяшчаю ягоную гутарку зь Юрыем Нікуліным, надрукаваную ў газэце "Имя" ў 1997 годзе.
гутарка Сяргея Шапрана зь Нікуліным адбылася 7 студзеня 1997 году ў Маскве, а 21 жніўня 1997 году Юрый Нікулін памёр.

 

СЧАСТЛИВЫЙ КЛОУН

Сергей ШАПРАН

Познакомиться с Юрием Никулиным я хотел давно, но, отвечая на мои телефонные звонки и каждый раз ссылаясь на занятость, Юрий Владимирович опасался, что если приеду в Москву только ради интервью с ним, он может подвести меня. Пока однажды вдруг ни сказал: "Приезжайте!"

Едва я зашел в его кабинет, Юрий Владимирович приветствовал: "Проходите, отдышитесь. Может быть, хотите чаю или кофе?" Поговорив с кем-то по телефону, Никулин вышел из-за своего стола и сел напротив. На мой вопрос, сколько у меня времени на интервью, ответил, что примерно час…
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 16

І за колькі месяцаў рэдактар-тэрмінатар знішчыць “Звязду”

Учора майго сябра і калегу Яўгена Валошына звольнілі са “Звязды”. Дакладней не абстрактна “звольнілі”, а подла выгнаў новы “галоўны рэдактар” Алесь Карлюкевіч. Два з паловай гады таму ў “Звязду” Яўгена Валошына прывёў я. А за пару тыдняў да гэтага мяне самога туды запрасіў галоўны рэдактар Уладзімір Наркевіч. Я не хачу пісаць “экс-галоўны” ці “тагачасны” – бо выглядае, што ён быў апошнім сапраўдным галоўным рэдактарам.

Калі глядзець у канец гэтай гісторыі, то гэта – якраз звальненне Валошына. А паўгады таму звольнілі мяне самога. Я не пісаў тады пра гэта і не даваў каментароў, бо спрыяльны момант наступіў толькі зараз – калі самога Наркевіча звольнілі, калі ў справе з’явіўся антыгерой, а фінал ужо збольшага зразумелы.

За што звольнілі Яўгена Валошына? Фармальна – за тое, што “ў працоўны час” з’ездзіў за мяжу, у Кіеў, на Глабальную канферэнцыю журналістаў-расследвальнікаў, дзе прадстаўляў Беларусь. Адкуль пра гэта даведаліся? “Рэдактара” выклікалі ў Міністэрства інфармацыі, дзе “паказалі ананімку” пра нягодніка-Валошына, які не сядзеў у кабінеце, строчачы пра надоі-намалоты, а ледзьве не дыскрэдытаваў Радзіму там у Кіеве. Рэальна ж Валошына звольнілі, бо, мяркую, для гэтага і быў пастаўлены рэдактар з пагонамі Карлюкевіч – разграміць “Звязду”, якую – вы будзеце моцна рагатаць – у адміністрацыі самі ведаеце каго лічылі ледзьве не “гняздом апазіцыі”. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 12

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для TUT.BY

Публічная лекцыя вядомага эканаміста, якая зацікавіць кожнага жыхара Беларусі, адбудзецца ў гэтую пятніцу, 16 снежня.

Эканаміст Аляксандр Абуховіч здзіўляе ўжо назвай сваёй лекцыі з цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і свету”): “Эканоміка Беларусі: між навукай і мастацтвам”. Мастацтва – гэта творчасць, стварэнне. Прычым тут эканоміка?

“У нашай невялікай краіне прадказаць эканамічныя працэсы па-навуковаму бывае складана, таму што мы моцна залежым ад суседзяў. І часта эканоміка пачынае межаваць з мастацтвам!..” – загадкава пасміхаецца спадар Абуховіч. І сыпле прыкладамі – са сваёй супрацы з буйнымі беларускімі заводамі і прадпрыемствамі. Са сваіх публікацый на TUT.BY і ў “Белгазеце”, са сваіх кантактаў з бізнэсоўцамі і інвестарамі. Напрыклад, што беларускія фірмы выйгравалі тэндары на пастаўку абсталяваня на Samsung ды Intel. Хто пра гэта ведае?
Перад захапляльнай лекцыяй (уваход вольны!) – уводная размова з эканамістам Аляксандрам Абуховічам.
Чытаць далей »
Тэгі:

Dec 06
Глеб ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара + архіўныя

Вядомы блогер і экс-рэдактар «Камсамолкі» распавёў www.baj.by, чаму загалоўкі і ліды не маюць значэння, колькі каштуе ягоны гадзіннік, для каго пішуць журналісты і чаму ён не рагоча з фразы Тура «Вы жывеце не па сродках»...

ДАВЕДКА БАЖ

Віктар МАЛІШЭЎСКІ нарадзіўся ў 1974 годзе ў Воршы. Скончыў гістфак БДУ, аспірантуру, стаў магістрам палітычных навук (тэма «Палітычная свядомасць ва ўмовах трансфармацыі пераходнага грамадства», Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы). З 1996 па 2006 быў намеснікам галоўнага рэдактара «Комсомольской правды» в Беларуси». У 2006 звольніўся пасля выгнання з пасады галоўнага рэдактара Юліі Слуцкай. З 2008 вядзе блог http://malishevsky.livejournal.com/, мае больш за 1500 чытачоў, часта называецца ў прэсе і інтэрнэце «ўплывовым блогерам». Сябра БАЖ з 1996 года.

«Калі людзі цытуюць мяне, яны пішуць „сачыце за рукамі“ і ставяць знак капірайту — што гэта я прыдумаў»

Памятаю, Віктар, Вы напісалі, што людзі не будуць чытаць допіс у інтэрнэце, даўжэйшы за 1500 знакаў. Таму давайце пачнем з галоўнага: Вам не задрала фраза «сачыце за рукамі»?

Віктар Малішэўскі: Угу, надакучыла! Але груба кажучы, гэта ад мяне ўжо не залежыць. Я ж не збіраўся яе ад пачатку эксплуатаваць і «пакідаць за сабой», нібыта я яе выдумаў. Проста адзін раз ужыў — і больш не збіраўся, а потым заўважыў, што, калі людзі цытуюць мяне, яны пішуць «сачыце за рукамі» і ставяць знак капірайту — што гэта я прыдумаў. Я заўважыў — і яшчэ раз ужыў, і яшчэ раз…
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 23

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для tut.by

 

Лепей прыходзьце на публічную лекцыю пра Міцкевіча!


Хто ўспамінаецца вам пры слове “філосаф”? Сакрат? Платон? Гегель? Ніцшэ? Кант? А што вам ўяўляецца, калі чуеце імя Адама Міцкевіча? Наваградак? “Пан Тадэвуш”? “Дзяды”? Свіцязь і Свіцязянка?
Чарговую публічную лекцыю з цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) прачытае беларускі філосаф Ігар Бабкоў. А прысвечана лекцыя, як вы здагадаліся, Міцкевічу. Вось толькі ні пра “Пана Тадэвуша”, ні пра “Дзяды”, ні пра “Свіцязянку” пачуць там не разлічвайце. І што Міцкевіч з Наваградка – лектар згадае, хіба, мімаходзь ды з іроніяй.

Вельмі верагодна, што лектар нават не будзе спыняцца на тым, што ў Рыме ў гонар Міцкевіча названая вуліца, а на Меркурыі – кратэр. Не будзе падрабязна распавядаць, за што паэта звольнілі з Калеж дэ Франс у Парыжы. Магчыма, абміне нават той факт, што памёр Міцкевіч у Канстанцінопалі – які сёння завецца Стамбулам, дзе да крызіса вельмі любілі прымаць сонечныя ванны тысячы беларусаў. Навошта казаць пра тое, што вы і самі даведаецеся з “Вікіпедыі”?..

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 17

на думку мастацкага рэдактара дзяржаўнай раёнкі "Івацэвіцкі веснік" -- гэта адзін з самых зручных спосабаў. вось толькі ня ўсе грамадзяне гэта ўжо ўсьвядомілі. на гэта паказвае група бэрээсэмаўцаў у правай частцы кадра: другая зьлева дзяўчына і другі справа хлопец усьвядомілі, яшчэ двое -- на падыходах, а дзяўчына ў цэнтры -- ня йначай пятая калона!

падборка банэраў-анонсаў унізе старонкі таксама характэрная...
усё разам глядзіцца, зрэшты, арганічна. вось толькі загаловак адразу прачытаўся -- "На калені!"

Тэгі:

Nov 15

Глеб ЛАБАДЗЕНКА для www.baj.by, фота аўтара

Што агульнага ў біяграфіі Севярынца і Лукашэнкі? Навошта Павел вучыўся адрозніваць фекаліі звяроў? За што і з кім ён біўся ў сваім жыцці? У шчырым інтэрв’ю www.baj.by

Павал Севярынец не гаворыць, а прапаведуе. Піша не артыкулы, а – маніфесты, ад якіх сумленнаму чалавеку будзе сорамна. Ён – самы чысты чалавек з усіх, каго я ведаю. Хоць у камендатуры вёскі Куплін пад Пружанамі (290 км ад Менску), дзе ён адбывае трохгадовую “хімію” за Плошчу, яму не дазволілі ўсталяваць бойлер (падарунак сяброў) – а памыцца ў лазню адпускаюць раз на тыдзень. Падчас нашай гутаркі я парадваўся, што пытанне пра Паўлава вяселле задаў апошнім – бо на ім ён сам і скончыў нашую гутарку.
Чытаць далей »

Тэгі: ,