it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 07

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для TUT.BY

Вучыць такому каштоўнаму майстэрству кандыдат філасофскіх навук, дацэнт БДУ Павел Баркоўскі будзе на публічнай лекцыі “Герменеўтыка сацыяльнага” з цыклу “Urbi et Orbi”. Лекцыя адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу 11 траўня, пачатак 18.30 у Галерэі Ў (Мінск, пр-т. Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі). Уваход вольны!

Дык што ж такое герменеўтыка? Даслоўна – інтэрпрэтацыя, тлумачэнне. Першапачаткова гэты тэрмін ужываўся да тлумачэння літаратурных тэкстаў. Але Павел Баркоўскі задаецца пытаннем: а ці не трэба нам тлумачыць саміх сябе? А таксама намагацца зразумець, чаму іншыя людзі робяць пэўныя рэчы і паводзяць сябе так, а не іначай? Тлумачыць і разумець працэсы ў грамадстве. Разуменне – ключ да таго, каб прадказваць, што будзе далей. Уменне бачыць наперад – моцная зброя!

Напярэдадні лекцыі мы пагутарылі са спадаром Паўлам не толькі пра герменеўтыку сацыяльнага, але і пра цікавосткі ягонай асобы.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 20

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара, TUT.BY

Улад Вялічка – старшыня міжнароднага кансорцыюму “EuroBelarus”. Два гады спадар Вялічка быў сустаршынём Кіруючага камітэту Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Гэтая структура будавала стратэгію ўдзела грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве.

Ужо 15 год Улад Вялічка займаецца праблемай стварэння ў Беларусі грамадзянскай супольнасці. Грамадзянская супольнасць – гэта людзі, якім “не ўсё роўна”, якія хочуць самі ўплываць на сваё жыццё, ствараць новае, вырашаць праблемы. Праўда, нетыповы вобраз беларуса? Зусім не пасуе да штучнага стэрэатыпа, навязанага нам: беларус абыякавы, памяркоўны, пасіўны… Ясна, што такім народам кіраваць прасцей! Тым часам, Улад Вялічка не проста махае рукамі з крыкамі “у Еўропу, у Еўропу!” – а вельмі цвяроза глядзіць на рэчы і ацэньвае сітуацыю.

Гэта – галоўная прычына, каб вы прыйшлі на ягоную публічную лекцыю з цыкла “Urbi et Orbi” (”Гораду і Свету”). Лекцыя называецца правакацыйна: “Грамадзянская супольнасць і еўрапеізацыя Беларусі: Mission (im)POSSIBLE!” Адбудзецца яна 27 красавіка (пятніца) а 18.30 у “Арт Сядзібе”(Мінск, вул. Куйбышава, 22, ГД “Гарызонт”, 2-гі паверх, уваход вольны). Напярэдадні лекцыі мы пагутарылі з Уладам Вялічкам.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 18

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара, для www.baj.by

Вячаслаў Ракіцкі – чалавек-нерв. Я не ўяўляю, каб ён быў абыякавы да нейкай важнай падзеі ў Беларусі, каб не рэагаваў на подласць, каб не захапляўся вартым. Ён скончыў журфак і працаваў усё жыццё як бы ў журналістыцы, і як бы – побач, паралельна з ёй. А яшчэ Вячаслаў для мяне – сімвал нястомнасці і – шматграннасці. Мяркуйце самі – акцёр, рэдактар, даследчык, крытык, перакладчык, радыёвядоўца, кінадакументаліст… Пры гэтым няма і думкі, што перад табой – “і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц”. Бо ўсё – грунтоўна і па парадку. Пра гэта ды іншае – у шчырай размове для www.baj.by.

АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖу

Вячаслаў Ракіцкі нарадзіўся ў 1953 годзе ў Празароках на Глыбоччыне. Ад яго самога даводзілася чуць іншыя даты – 1915 год, а таксама, што ў наступным годзе яму споўніцца 70. Скончыў журфак БДУ. Працаваў у Тэатры юнага гледача, Акадэміі навук, на Беларускім тэлебачанні, у часопісе “Спадчына” (галоўным рэдактарам), на Радыё Свабода. Цяпер паралельна з працай на “Свабодзе” захапіўся стварэннем дакументальных фільмаў (у суаўтарстве з Андрэем Куцілам), якія паказваюцца на “Белсаце”. Аўтар дзвюх кніг-бестселераў “Беларуская Атлянтыда” і кнігі "Сто адрасоў свабоды". Таксама адзін з аўтараў трохтомнай акадэмічнай "Гісторыі беларускага тэатра". Сябра БАЖу з 1997 года.

 

“Пасля сустрэчы ў Дзярждэпе я запэцкаў на абедзе свой гальштук соўсам…”

Нашая размова пачалася з… тэхнікі. Хоць кажуць, што творчыя людзі ад яе, тэхнікі, далёкія. Аднак Ракіцкі стараецца супраціўляцца гэтаму стэрэатыпу.

Вячаслаў Ракіцкі: …У гэтую разетку вы не падключыцеся. Яна расплавілася, пачала смярдзець! Раней сам думаў, што ў інструкцыях да мабільнікаў пішуць лухту: не пакідайце зарадку ў разетцы, калі тэлефон не зараджаецца. А ў мяне яна тырчэла месяц ці два! І вось сядзім мы з маім калегам Андрэем Куцілам, працуем. Чуем: нечым смярдзіць… Добра, што своечасова паспелі зрэагаваць… Добра, што ўсё гэта пасярод дня было, і я быў у хаце… Але цяпер вось набыў сабе новы тэлефон і ужо зарадку ў разетцы не пакідаю…

Якая мадэль?

Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 09

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, фота, відэа аўтара, TUT.BY

Чаму дагэтуль не зняты серыял пра першага прэзідэнта Гаваяў, які нарадзіўся ў Магілёве? Адкуль Караткевіч ведаў тэхналогіі сусветнага піяру? Ці ёсць шанцы ў беларускіх творцаў рабіць суперпапулярны прадукт?

Адказы на гэтыя пытанні вы пачуеце на публічнай лекцыі з цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”). Культуролаг Андрэй Расінскі распавядзе пра “Унікальнасць тыражаванага”. Лекцыя адбудзецца ў кафэ “Лофт” (вул. П. Броўкі, 22) 13 красавіка (пятніца). Пачатак а 18.00, уваход вольны!

Трэба сказаць, што назваю лекцыі “Унікальнасць тыражаванага” Андрэй Расінскі адначасова і дражніць, і інтрыгуе нас. Інтрыгуе – бо нават у гэтай гутарцы не выдаў усіх сакрэтаў, пакінуўшы іх для лекцыі. Дражніць – бо так і чакае, каб мы сказалі: “так не бывае”.

“Да таго як зацікавіцца кіно, уводзіў трусікам электроды ў мазгі…”

Усе ведаюць Вас найперш як кінакрытыка. А скончылі Вы біяфак Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Што Вас увогуле прывяло па адукацыю ў Маскву?

Андрэй Расінскі: У тыя часы я займаўся біялогіяй – а ў Маскве была адпаведная кафедра фізіялогіі вышэйшай нервовай дзейнасці, на якую я паступіў. Вось калі вы памятаеце сабачак Паўлава з іхным слінацячэннем і з іхнымі ўмоўнымі рэфлексамі – то гэтым я займаўся. Праўда, не на сабачках, а на іншых жывёлах.
Тэгі:

Apr 06

06-04-2012 / ТАЦЦЯНА ШАПУЦЬКА, Новы Час

Вулічны мастак Валер Ляшкевіч — гарадская легенда Гомеля. Болей за 18 гадоў ён маляваў, прадаваў свае карціны, збіраў ахвяраванні і проста жыў на вуліцы.

Гамельчукі маглі штодня бачыць яго ў цэнтры горада — на Савецкай ля парка. “Ён пад маімі вокнамі стаяў, смешны такі. Добры нейкі. Увесь час пасміхаўся. Мне падавалася, што ён трошку, як бы сказаць, дзіўнаваты, але ж усе мастакі крышку “не такія”, — гаворыць гамяльчук Яўген. Карэнны жыхар Гомеля Андрусь прыгадвае: “Я сам не мастак, але ягоныя карціны падаваліся мне файнымі. Ён прыроду, не памятаю, каб маляваў. У асноўным мадэрнізм і сюррэалізм. Я заўсёды, калі ішоў з заняткаў, драбязу яму пакідаў”.


Піцерскі след 

Знікненне Валера Ляшкевіча заўважылі ўсе. З лета мужчына перастаў з’яўляцца на сваім сталым месцы працы-жыхарства. Шукаць беспрытульнага — справа няўдзячная. Ці мала што магло стацца з 62-гадовым бадзягам, нават калі ён усім вядомы ў горадзе мастак. Паводле агульнадаступных біяграфічных звестак, яго карціны ёсць і ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Мы патэлефанавалі ў музей, каб высветліць, ці сапраўды гэта так. Супрацоўніцы музея перагледзелі дакументы і… знайшлі адну карціну Ляшкевіча ў фондзе. Праўда, не ў аддзеле беларускага жывапісу, а ў аддзеле арыгінальнай графікі — менавіта там знаходзіцца карціна “Жаночы партрэт”, выкананая алоўкам у 1983 годзе. Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 24

пабачыў артыкул 2003 году -- пра аднакурсьніка Лукашэнкі. цікава )))

Почему Александр Лукашенко не пьет?

Потому, что в юности на разгрузке картошки упал на вилы Лукашенко резал правду-маткуо преподавателях прямо с трибуны
Наталия КРИВЕЦ. («КП» - Минск»), 5 февраля 2003 года
- С Лукашенко мы одно время жили в общежитии в одной комнате, - вспоминает Владимир Ефимович ЦЕНУНИН, окончивший вместе с Лукашенко в 1975 году Могилевский пединститут. - Мы выпускали с ним институтскую газету «За ленинские кадры». Я писал всякие сатирические стихи. А Лукашенко был фотографом. Снимал очень хорошо. У нас вообще курс был очень дружный и интересный в том плане, что было много талантливых людей. Из 40 ребят на курсе 19 играли на баяне.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 20

Глеб ЛАБАДЗЕНКА для TUT.BY

Адзіная ў Беларусі жанчына доктар сакральнай тэалогіі дадае: “Без Бібліі па-беларуску”.

увага для тых, хто ня зможа быць! онлайн трансьляцыя лекцыі будзе па гэтым адрасе: http://distance.fly-uni.org/login/index.php


Правакацыйнае сцверджанне, праўда? Так і хочацца паспрачацца: “як так, я бачыў Біблію па-беларуску”, “у мяне дома ёсць”! Менавіта паспрачацца і хоча Ірына Дубянецкая, запрашаючы вас на сваю публічную лекцыю “1000 гадоў без Бібліі: беларускія біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя”, якая адбудзецца ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi”. Занатуйце: 23 сакавіка (пятніца) а 18.30 у “Галерэі Ў” (пр-т. Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі). Уваход вольны!
Ірына Дубянецкая – доктар філасофіі і адзіны ў Беларусі свецкі доктар сакральнай тэалогіі. Навучалася ў Брытаніі і Бельгіі, але жыла і жыве тут, бо яе мара – беларуская Біблія.
На Беларускай мове ёсць тры поўныя пераклады Бібліі і шмат няпоўных, тым не менш у назве лекцыі спадарыня Ірына правакуе, сцвярджаючы, што Беларусь жыве 1000 гадоў без Бібліі. Як так? Пра гэта мы гутарым напярэдадні лекцыі.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 17

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для www.baj.by. Фота аўтара і з архіва Эдуарда Мельнікава


Эдуард Мельнікаў – вядомая “тэлевізійная” асоба. Многія дагэтуль памятаюць перадвыбарныя дэбаты 1994 года, якія ён вёў у простым эфіры. Старэйшыя гледачы – ягоныя рэпартажы і выкрыванні на сельскагаспадарчыя, эканамічныя тэмы. Паспеў Эдуард Рудольфавіч пабыць і намеснікам кіраўніка БТ, і прэсавым сакратаром Беразоўскага, а пасля… у Батанічным садзе сена пагрэбці. Цяпер Мельнікаў вядзе актыўную дзейнасць па двух накірунках – прафесар, выкладчык ЕГУ і вядучы ток-шоў “Форум” на Белсаце.

Чым ягоныя “выкрыванні” адрозніваліся ад сённяшніх “выкрыванняў” БТ? Як яго надурылі дзве жанчыны на рынку ў Бабруйску? Пасля якой ягонай заўвагі Лукашэнка выскачыў з тэлестудыі? Пра гэта – у шчырай гутарцы для www.baj.by


АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖу

Эдуард Мельнікаў нарадзіўся ў 1951 годзе ў Бабруйску. Скончыў журфак БДУ, у 1982 годзе абараніўся ў Ленінградзе на кандыдата гістырычных навук. Працаваў на Беларускім тэлебачанні – ад малодшага рэдактара да намесніка кіраўніка Дзяржтэлерадыё. Выкладаў у Вышэйшай партыйнай школе. Быў генеральным дырэктарам “Белорусской деловой газеты”, кіраўніком прэсавай службы Выканаўчага сакратарыяту СНД. Цяпер працуе на Белсаце, з 2007 года вядзе ток-шоў “Форум”. Прафесар ЕГУ. Сябра БАЖ з 2000 года.

 

“А я ж тады яшчэ не навучыўся, што трэба жабры глядзець…”

Спадар Эдуард, раскажыце, як Вы вучыліся танчыць.

Эдуард Мельнікаў: Я нарадзіўся і да 16 гадоў жыў у Бабруйску. Нашая школа месцілася ў старым будынку дарэвалюцыйнай жаночай гімназіі. І школа арганізавала курсы танцаў. Выкладаў, як мне тады падавалася, пажылы чалавек – які вёў гурток танцаў ці то ў Доме піянераў, ці то ў Доме культуры, і да нас таксама прыходзіў. І мы нашым класам хадзілі на тыя заняткі. На той момант быў модны такі танец “ліпсі”, там трэба было прыстаўнымі крокамі рухацца ўлева-управа. Танга, вальс – усе "па" нам паказаў. Неяк хуценька гэта ўсё нам убіў, усё было як гульня, само сабой.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 05

Беларускі святар-філосаф вырашыў абараніць Платона і Арыстоцеля

Дзеля гэтага Пётра Рудкоўскі прачытае публічную лекцыю “Слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі. Лекцыя адбудзецца ў межах цыкла “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) 9 сакавіка (пятніца) па адрасе Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў), пачатак 18.30. Уваход вольны!

Глеб ЛАБАДЗЕНКА, для TUT.BY

Пётр Рудкоўскі – унікальная ў Беларусі асоба: ці не адзіны дзейсны ксёндз, які выкладае ў свецкім універсітэце (ЕГУ). Шлях да навукі ў Рудкоўскага быў супрацьзаконны – каб навучацца багаслоўю, ён са сваіх памежных Канвелішак хадзіў цераз лес у Літву. Аднак так хацеў Бог, і хлопца ні разу не злавілі. Потым была адукацыя ў Гродне, у славутым кракаўскім Ягелонскім універсітэце. Цяпер айцец Пётр служыць дапаможным ксёндзам у магілёўскай парафіі святых Казіміра і Ядвігі. У вольны час вядзе ЖЖ, які называецца сціпла: “Джон Купала”. Таксама вядзе блог на партале catholic.by.
Шлях Пётры Рудкоўскага да беларускай мовы таксама быў пакручасты. У дзяцінстве ён, як і многія савецкія дзеткі, лічыў сябе “рускім”. Потым вывучыў польскую мову, захапіўся паланістыкай і зрабіўся “палякам”, нават напісаў мастацкую кнігу па-польску на 800 старонак школьнага сшытка. Аднак вялікая адукацыя не прамінула дарэмна – сёння філосаф Пётра Рудкоўскі лічыць сябе выключна беларусам. І на лекцыі збіраецца прызнацца, што…

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 27
/
Кніга водгукаў і прапановаў Мірскага замка, выкананая па дзяржаўным узоры, напэўна, захоўваецца недзе ў спэцыяльным месцы. Але ў канцы агляднай экскурсіі ляжыць сшытак у цьвёрдай вокладцы фармату А4, дзе турысты ахвотна пакідаюць водгукі. Каля яго таблічка “Кніга водгукаў пра музэй”. Дзеля справядлівасьці, заўважым адразу – 90% там “очень понравилось” і “великолепный замок”. Аднак такія водгукі трансьляваць у вялікай колькасьці нецікава, таму мы пагарталі ўсю кнігу, каб паглядзець, на што ж скардзяцца турысты, што не падабаецца наведнікам. Артаграфію й пунктуацыю захоўваем у арыгінале.

Чытаць далей »

Тэгі: ,